гука́нне вясны́ (свята) (das) Rúfen des Frühlings (ein traditionelles Fest)
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
ла́стаўкаж.заал. Schwálbe f -, -n;
пе́ршая ла́стаўка die érste Schwálbe;
◊
адна́ ла́стаўка вясны́ не ро́біцьéine Schwálbe macht noch kéinen Sómmer
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
гуд, ‑у, м.
Тое, што і гудзенне. Пчаліны гуд. □ Мы слухалі з табой прыход вясны ў полі, Спеў жаўрука нястомны, Машын сталёвых гуд.А. Астапенка.
•••
Гудам гудзецьгл. гудзець.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
верхаўё, ‑я, н., зб.
Разм. Верхняя частка спілаванага і ачышчанага ад галля дрэва. [Буднік:] — Дзялянка вялікая, хаця б да вясны ўправіліся паваліць. А падборка верхаўя, сучча, ламачча мала зойме?Ермаловіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ГІ́ДРА (лац. Hydra),
экватарыяльнае сузор’е. Самае вялікае па займанай плошчы. Няяркія зоркі (толькі 14 са 130, бачных простым вокам, ярчэй 5-й зорнай велічыні), акрамя Альфарда — αГідра, 2-й візуальнай зорнай велічыні, утвараюць доўгі вузкі ланцуг. На тэр. Беларусі відаць у канцы зімы — пач.вясны. Гл.Зорнае неба.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
падбадзёрлівы, ‑ая, ‑ае.
Разм. Які надае ўпэўненасць, сілу, падымае настрой. Падбадзёрлівы тон. □ Халоднае золкае паветра ўварвалася ў пакой, прынёсшы з сабой непаўторныя пахі вясны — свежыя, падбадзёрлівыя, поўныя неспакою, абнаўлення.Шыцік.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прыкме́ціцца, ‑мечуся, ‑мецішся, ‑меціцца; зак.
Разм. Кінуцца ў вочы, заўважыцца. Добра, што прыкмецілася хоць восень.. Вясны .. [Мікіта Мінавіч] амаль што не прыкмячаў, лета таксама быццам абмінула яго.Кулакоўскі.// Запомніцца, застацца ў памяці.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ВАЛЬПУ́РГІЕВА НОЧ,
у сярэдневяковай германскай міфалогіі свята пачатку вясны ў ноч на 1 мая (дзень св. Вальпургіі, адсюль назва); паводле ням.нар. павер’я з 8 ст. свята ведзьмаў («вялікі шабаш») на гары Брокен у Германіі. Напярэдадні вальпургіевай ночы праводзілі магічныя цырымоніі выгнання ведзьмаў. Лічылі, што травы ў гэтую ноч набываюць цудадзейную сілу.
ж. клі́мат — животво́рный (живи́тельный, благотво́рный, благода́тный) кли́мат
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
БЕЛАРУ́СКАЯ КУЛЬТУ́РНА-НАВУКО́ВАЯ АСАЦЫЯ́ЦЫЯпры Пятроўскай сельскагаспадарчай акадэміі.
Існавала з 14.11.1920 да вясны 1923 у Маскве. Засн. студэнтамі-беларусамі. Мэта асацыяцыі: спрыянне культ.-гасп. адраджэнню Беларусі, вывучэнне розных галін гаспадаркі, арг-цыянавук.-даследчых экспедыцый па Беларусі, навук. і культ. падрыхтоўка бел. студэнтаў для працы на радзіме. Летам 1922 сябры асацыяцыі ўдзельнічалі ў экспедыцыі Наркамзема Беларусі па вывучэнні вытв. сіл Міншчыны і Мазыршчыны. Разам з Бюро бел. студэнцкіх арг-цый у Маскве выдала літ.-навук. альманах «Маладая Беларусь» (1922). Рыхтавала да друку альбомы «Нявывучаная Беларусь», спец.навук. зборнікі, час. «Беларускі гаспадар» (1923, са студэнтамі Горацкага с.-г. ін-та). З вясны 1922 дзейнасць асацыяцыі выклікала крытыку і абвінавачванне ў «навуковым ухілізме», нацыянал-шавінізме і апалітычнасці. Вясной 1923 у Маскве пачалі стварацца альтэрнатыўныя бел. пралетарскія зямляцтвы і асацыяцыя вымушана была спыніць сваё існаванне. Старшыні Г.І.Гарэцкі (да ліст. 1922), П.Жук.