насякомыя атрада раўнакрылых падатрада сысучых; шкоднікі буракоў і інш.с.-г. раслін. Найб. пашыраны ва ўсіх раёнах буракасеяння 2 віды: бураковая, або бабовая, тля (Afis fabae) і бураковая каранёвая тля (Pemphigus fuscicornus). Псуюць таксама пасевы бобу, бульбы, шпінату, гарбузоў і інш. раслін, асабліва моцна насеннікі буракоў.
Бураковая тля бывае бяскрылая і крылатая, даўж. 2 мм, чорная з шызым адценнем. Да 17 пакаленняў за год. Высмоктвае сокі з раслін, у выніку лісце скручваецца і завядае, расліна адстае ў росце, зніжаецца ўраджай. Зімуе ў стадыі яец. Бураковая каранёвая тля жаўтавата-белая, даўж. да 2,5 мм. Калоніі тлей жывуць на дробных карэньчыках раслін, якія вянуць, а пры недахопе ў глебе вільгаці гінуць. Цукрыстасць цукр. буракоў зніжаецца на 3—5%.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Ні́кнуць ’знікаць, гінуць’ (Сл. ПЗБ), ’знікаць, схіляцца уніз’ (Нас., Гарэц.), ’нікнуць, вянуць’ (Яруш.), сюды ж ні́клы ’паніклы’ (Гарэц.), ’кволы’ (Сл. ПЗБ). Формы зак. трывання да *nikati2 (гл. ні́каць), у значэнні якіх магчыма кантамінацыя з *nikati1 (гл. знікаць), параўн. нікну́ць ’заглянуць’ (ТС).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
со́хнуць, -ну, -неш, -не; сох, -хла; -ні; незак.
1. Рабіцца сухім, трацячы вільгаць.
На лузе сохне сена.
У горле сохне (безас.; перасыхае).
2.Вянуць, гінуць (пра расліны).
Пакаёвыя кветкі чамусьці сохнуць.
Трава сохне без дажджу.
3.перан. Худзець (ад хваробы, перажыванняў, цяжкай працы).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
Скаўрэ́лы ‘закарэлы, заскарузлы’ (Касп.). Як відаць з ілюстрацыі не купляй скаўрэлага парасёнка, гутарка, відавочна, ідзе не толькі аб закарэлым, але і аб худым, хілым парасяці. У такім выпадку тут, магчыма, кантамінацыя карэлы (гл.) і чаўрэ́ць ‘станавіцца хілым, вянуць, сохнуць’ (гл.), што дае *скаўрэць, якое ўтворана з прыст. с‑ ад кара́ (гл.) г. зн. ‘пакрыцца карой’, перан. ‘захірэць’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
жаўце́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; незак.
1. Вылучацца сваім жоўтым колерам, віднецца (пра што‑н. жоўтае). На дрэвах у садзе золата жаўцелі адны толькі антонаўкі.Сабаленка.Убаку, дзе дарога падступала к зарасніку, нібы падфарбаваны, жаўцеў яшчэ новы масток.Мележ.
2. Станавіцца жоўтым, набываць жоўты колер. Жаўцець ад часу.// Паспяваць (пра плады, злакі). Лён на ўчастку пачаў жаўцець.//Вянуць, адміраць (пра лісце раслін). Стала восень, толькі пачыналі жаўцець і ападаць лісты.Скрыган.// Набываць нездаровы колер твару, цела. Жаўцець ад хваробы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
уміра́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
1. Пераставаць жыць. [Ірынка:] Мама, калі ўмірала, сказала мне, што гэта вы згубілі нас навек і майго тату.Чорны.//Вянуць, сохнуць (пра расліны). Маё сэрца, маё вока Цягне хвоя тая, Што ў лузе адзінока Сохне-умірае.Колас.
2.перан. Знікаць, прападаць. На ўсе варожыя пагрозы, на тэрмаядзерны ўвесь жах два словы даў твой ясны розум, што не ўміраюць у вяках: Мір! Дружба!Дубоўка.
3.перан. Адыходзіць у мінулае (пра грамадскія з’явы і пад.). Старое ўмірае, а новае нараджаецца.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
змо́ршчыцца, ‑чуся, ‑чышся, ‑чыцца; зак.
1. Сабрацца ў маршчыны, складкі. Твар зморшчыўся. □ Адам прыплюшчыў вочы, і ў яго зморшчыўся лоб.Чорны.
2. Зморшчыць твар, скрывіцца ад чаго‑н. непрыемнага. Ваўчок зморшчыўся, як моршчыўся заўсёды, калі размова заходзіла пра новую і клапатлівую справу.Хадкевіч.Алік толькі паспытаў суп і зморшчыўся.Ваданосаў.
3. Заўчасна пахудзець, пастарэць, усохнуць (ад гора, нялёгкага жыцця). Паліт, калі ад’язджаў [у Амерыку], быў кучаравы, стройны дзяцюк, а вярнуўся лысы, як той бубен. Згорбіўся, зморшчыўся Паліт.Бялевіч.
4. Пакрыцца складкамі, няроўнасцямі; пакарабаціцца, усохнуцца. Грыбы зморшчыліся так, што нават не было чаго есці.Маўр.[Яблыня] раптоўна пачала чэзнуць, вянуць. Лісточкі і пялёсткі зморшчыліся.М. Ткачоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Ста́раснік ‘крывацвет, Lycopsis arvensis L.’ (Касп.), старасцнік ‘тс’ (Кіс.), ста́раснік ‘паўночнік, Knautia L.’ (Шат.), ‘скабіёза’ (Кіс.), старасце́н ‘расліна Senecio paluster DC.’ (Байк. і Некр.), ста́расцень ‘расліна Senecio vulgaris L.’, старына́ ‘тс’ (Кіс.). Параўн. укр.старина ‘тс’, рус.старина́ ‘тс’, польск.starzec, чэш.stareček, ст.-чэш.starček, славац.starček. Несумненна, звязана са стары (гл.); паводле Врубля (Term. bot., 42), гэта выклікана тым, што кветкі раслін вянуць ужо вясной. Уплыў лацінскай назвы выразіўся ў спецыялізацыі форм са значэннем ‘стары’ для абазначэння раслін Senecio L. Гл. таксама Мяркулава, Очерки, 98–99; ЕСУМ, 5, 397–398.