падпалко́ўнік, -а, мн. -і, -аў, м.

Афіцэрскае званне, чын, рангам вышэйшы за маёра і ніжэйшы за палкоўніка, а таксама асоба, якая мае гэта званне.

|| прым. падпалко́ўніцкі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

мнагачле́н,

Алгебраічнае вырашэнне, складзенае з сумы або рознасці некалькіх адначленаў. Вышэйшы член мнагачлена.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

членістано́гія, ‑іх.

Вышэйшы тып беспазваночных жывёл, цела і канечнасці якіх падзелены на членікі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ВСНХ ы́сший Сове́т Наро́дного Хозя́йства) ист. ВСНГ (Вышэ́йшы Саве́т Наро́днай Гаспада́ркі).

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

палко́ўнік, -а, мн. -і, -аў, м.

Афіцэрскае званне, чын, рангам вышэйшы за падпалкоўніка і ніжэйшы за генерал-маёра, а таксама асоба, якая мае гэта званне.

|| прым. палко́ўніцкі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

епі́скап, ‑а, м.

Вышэйшы сан у хрысціянскай царкве. // Асоба, якая мае гэты сан; архірэй.

[Грэч. epískopos — наглядчык.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

лорд, -а, М -дзе, мн. -ы, -аў, м.

У Англіі: вышэйшы дваранскі наследны тытул або тытул вышэйшых службовых асоб, а таксама асоба, якая носіць гэты тытул.

Л.-канцлер.

Л.-мэр.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ста́ўка², -і, ДМ ста́ўцы, мн. -і, ста́вак, ж.

1. Месцазнаходжанне вышэйшага военачальніка, стратэгічнага кіраўніцтва ў час вайны.

2. Вышэйшы орган кіраўніцтва ўзброенымі сіламі ў час вайны.

С.

Вярхоўнага галоўнакамандуючага.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сіно́д, -а, М -дзе, мн. -ы, -аў, м.

Вышэйшы калегіяльны орган кіравання Рускай праваслаўнай царквы ў перыяд паміж Архірэйскімі саборамі, а таксама дарадчы орган пры патрыярху.

|| прым. сіно́дскі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Вярхо́ўнывышэйшы’ (БРС, КТС, Касп.), укр. верховний ’тс’, рус. верховный ’верхні’; ’тоўстае палатно са зрэб’я’; ’жыхар з вярхоўя ракі’; ’конны’, ст.-рус. верховный, вьрховьний, вьрьховнии, връховный ’верхні; ’вышэйшы, галоўны’; ’конны’; ’палацавы’ (з X ст.), славен. vrhǫ́ven, серб.-харв. вр̀ховни, макед. врховен, балг. върховен ’вярхоўны’. Да ст.-слав. прыметніка врьховьнии ’галоўны, вышэйшы’ (у царкоўным сэнсе). Відавочна, царкоўнаславянізм; гл. Шанскі, 1, В, 69. Утворана ад врьхъ і суф. ‑ьn‑ъ. Крукоўскі (Уплыў, 110) мяркуе, што бел. лексема — калька з рус. мовы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)