АЛЯКСЕ́ЕЎ Мікалай Іванавіч (17.12.1898, С.-Пецярбург — 12.8.1985),
рускі пісьменнік. Засл. работнік культуры Беларусі (1980). У 1918—58 у арміі, прайшоў шлях ад салдата да ген.-маёра. Літ. дзейнасць пачаў у 1939. Аўтар раманаў «Якаў Жалязноў» (1946), «Выпрабаванне» (1957), «Па закліку сэрца» (1974) пра мужнасць людзей у барацьбе з ням.-фаш. захопнікамі, аповесцяў «Сухар» (1971, пра пагранічнікаў), «Асколкам абарванае жыццё» (1978, пра І.Д.Чарняхоўскага), п’есы «Сястра Варвара» (паст. ў 1960 Бабруйскім вандроўным тэатрам).
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
przetrwać
зак. праіснаваць; перажыць; пратрымацца;
przetrwać próbę czasu — вытрымаць выпрабаванне часам
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
АСКНА́ЗІЙ Ісак Львовіч (Лейбавіч; 16.1.1856, г. Верхнядзвінск Віцебскай вобласці — 1903),
бел. жывапісец. Вучыўся ў Пецярбургскай АМ (1874—79). У 1880—84 у Італіі, Германіі, Польшчы. Вярнуўшыся на радзіму, жыў у Віцебску. Аўтар жанравых сцэн з жыцця гарадоў і мястэчак Беларусі: «Яўрэйскае вяселле», «Прыход суботы», «Выпрабаванне жаніха» (усе 1890), «Па пазыку» (1892), «Вандроўныя шаўцы». Пісаў карціны на біблейскія сюжэты («Майсей у пустыні», 1885, «Саламон за працай над «Эклезіястам», «Кат з галавой Іаана Хрысціцеля» і інш.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІПАЛО́ГІЯ (ад грэч. hippos конь + ...логія),
навука пра коней. Вывучае анатомію, фізіялогію, біялогію размнажэння, пародаўтварэнне і інш. Творы па І. з’явіліся за некалькі стагоддзяў да н.э.; уключалі практычныя звесткі пра экстэр’ер, выездку і выкарыстанне коней. У далейшым комплекс біял., заатэхн. і вет. ведаў пра коней пашырыўся. На Беларусі з 19 ст. існавалі дзярж. конныя заводы і заводскія стайні, пазней узніклі племянныя станцыі і конегадоўчыя фермы, на якіх у наш час вядзецца племянная работа, выпрабаванне коней, павелічэнне іх пагалоўя і інш. Вядучая навук. ўстанова — Бел.НДІ жывёлагадоўлі. Гл. таксама Конегадоўля.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАДЫ́НІНА Марына Аляксееўна (н. 24.6.1908, г. Ачынск Краснаярскага краю, Расія),
расійская кінаактрыса. Нар.арт.СССР (1950). Скончыла Ін-ттэатр. мастацтва ў Маскве (1933). У 1933—35 актрыса МХАТ. У кіно дэбютавала ў фільме «Варожыя сцяжыны» (1935). Выканаўца лірыка-камед., меладрам. і вострахарактарных роляў у фільмах рэж. І.А.Пыр’ева: «Багатая нявеста» (1938), «Трактарысты» (1939), «Свінарка і пастух» (1941), «У шэсць гадзін вечара пасля вайны» (1944), «Сказанне пра зямлю Сібірскую» (1948), «Кубанскія казакі» (1950), «Выпрабаванне вернасці» (1954) і інш.Дзярж. прэмія СССР 1941, 1942, 1946, 1948, 1951.
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
Тэст ‘выпрабавальнае заданне’ (ТСБМ, Улас.). Запазычана з англ.test ‘выпрабаванне, даследаванне’ ў XX ст., выводзіцца праз франц.test ‘ганчарны посуд’ з лац.testu, testa — ‘посуд, у якім правяралі якасць атрыманага металічнага вырабу, першапачаткова ў алхімікаў’ (Сной₂, 762; ЕСУМ, 5, 561; Арол, 4, 67). Сюды ж тэстава́нне, тэсці́раванне ‘праверка ведаў абітурыентаў’ (Каўрус, Словаклад).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
МЕ́РЭДЗІТ (Meredith) Джордж (12.2.1828, г. Портсмут, Вялікабрытанія — 18.5.1909),
англійскі пісьменнік; адзін з заснавальнікаў сац.-псіхал. рамана. Вучыўся ў Германіі і Англіі. Пачынаў як паэт (зб. «Вершы», 1851). Майстэрствам псіхал. аналізу вызначаюцца раманы «Выпрабаванне Рычарда Феверэла» (1859), «Прыгоды Гары Рычманда» (1870—71), «Кар’ера Б’ючэмпа» (1874—75), «Эгаіст» (1879), «Адзін з нашых заваёўнікаў» (1891) і інш. Яго проза адметная трагічным пачаткам і горкай іроніяй, напружаным інтраспектыўным псіхалагізмам. Аўтар зб-каў паэзіі «Чытанне зямлі» (1888), «Чытанне жыцця» (1901), эсэ. Паўплываў на творчасць Дж.Голсуарсі, Г.Уэлса, Э.М.Форстэра і інш.