ДЭНІКЕ́Р ((Deniker) Жазеф) (Іосіф Ягоравіч; 18.3.1852, г. Астрахань, Расія — 18.3.1918),

французскі антраполаг. З 1888 бібліятэкар Нац. музея прыродазнаўчай гісторыі ў Парыжы. Стварыў класіфікацыю чалавечых рас (1900), у якой упершыню паслядоўна праведзены прынцып вылучэння антрапал. тыпаў выключна па фіз. прыкметах; сур’ёзны недахоп гэтай класіфікацыі — адсутнасць гіст. падыходу, што не дае магчымасці прасачыць працэс узнікнення рас.

т. 6, с. 352

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ГІПЕРІНФЛЯ́ЦЫЯ (ад гіпер... + інфляцыя),

выключна хуткі рост таварных цэн і грашовай масы ў абарачэнні (да 50% за месяц). Вядзе да рэзкага абясцэнення грашовай адзінкі, расстройства плацежнага абароту, парушэння нармальных гасп. сувязей і катастрафічнага зніжэння ўзроўню жыцця. Найчасцей абумоўлена экстраардынарнымі фактарамі — вайной, эканам. разрухай і інш. Найб. адмоўна ўплывае на эканам. становішча насельніцтва з фіксаванымі даходамі.

т. 5, с. 256

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

talent [ˈtælənt] n.

1. (for) та́лент;

a man of great talent выклю́чна таленаві́ты чалаве́к;

a person of no talent бе́здар, бязда́рны чалаве́к

2. таленаві́тая асо́ба

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

генія́льны

(лац. genialis = прыемны, мілы)

1) выключна адораны, таленавіты (напр. г. кампазітар);

2) уласцівы генію, творча дасканалы (напр. г-ая думка, г. твор).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

адно́.

1. ліч., гл. адзін.

2. часц. абмежавальная. Толькі, выключна (разм.).

Дзеці цэлы дзень а. гуляюць.

3. часц. ўзмацн. Узмацняе нечаканасць, раптоўнасць наступлення дзеяння (разм.).

Гляджу — а. ж зноў паваліў снег.

4. злуч. супраціўны. Злучае члены сказа і сказы з адносінамі неадпаведнасці (разм.).

Дом добры, а. што халодны.

5. злуч. далучальны. Далучае сказы, якія дапаўняюць або ўдакладняюць выказаныя раней думкі (разм.).

Ягад многа, а. еш на здароўе.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ЛОРД (англ. lord гаспадар),

1) першапачаткова ў сярэднія вякі ў Англіі феад. землеўладальнік; пазней (з 14 ст.) спадчынны тытул членаў палаты лордаў брыт. парламента (пэраў, да 19 ст. выключна з прадстаўнікоў вышэйшай феад. знаці). З 1958 манарх прызначае таксама пажыццёвых (няспадчынных) Л.

2) Састаўная частка назвы некаторых пасад у Вялікабрытаніі (напр., Л.-канцлер — старшыня палаты лордаў, лорды-мэры Лондана і інш. буйных гарадоў).

т. 9, с. 344

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

адно́

1. гл. адзін;

2. часц. разм. (толькі, выключна) nur; erst; ja;

3. злучн. разм. (толькі, аднак) nur, ber, doch, jedch

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

То́льківыключна, адзіна, ’зусім нядаўна’, ’ледзь, ледзьве’ (ТСБМ, Нас., Гарэц., Ласт., Байк. і Некр., Федар. 4, Сержп. Прык., Сл. ПЗБ, Растарг.), ’столькі’ (Сцяшк., ЛА, 5), то́лька, ’выключна; ледзь’ (Бяльк.), ’столькі, у такой колькасці’ (смарг., Сл. ПЗБ), то́льковыключна, адзіна’ (вільн., Сл. ПЗБ), ’тс’, ’столькі’ (ТС), туо́льковыключна, адзіна; столькі, у такой колькасці’ (беласг., Сл. ПЗБ), ст.-бел. толико ’толькі, столькі’ (Ст.-бел. лексікон), только ’тс’ (Альтбаўэр); сюды ж то́лякі ’нядаўна’ (Сцяшк. Сл.), то́лечка ’толькі’ (Гіл.), то́лечкі ’тс’ (Янк. 2), ’толькі (памяншальнае)’ (Растарг.), ’толькі што’ (Жд. 1), то́лечкі ’тс’ (Ян., Мат. Маг., Нар. Гом.), то́лячкі ’тс’ (Чэрн., Сцяшк. Сл.), то́лічка ’малая колькасць’, то́лічкі ’чуць-чуць’ (Нас.). Укр. ті́льки ’адзіна, выключна’, ті́лько ’тс’, дыял. ’столькі’, рус. то́льковыключна; ледзь; аднак’, польск. tylko ’тс’, чэш. tolik ’столькі’, tolikoвыключна’, славац. toľko ’столькі’, toľký ’такі вялікі, такі значны’, славен. tolíko ’столькі’, tólik ’такі вялікі’, серб.-харв. то̏лико, толѝко ’столькі’, макед. толку ’тс’, балг. то́лко ’тс’. Прасл. *toliko прысл. ад *tolikъ ’такі вялікі, такі на колькасці’, якое з’яўляецца суфіксальным утварэннем ад прасл. *toli ’столькі’, параўн. укр. дыял. ті́лький ’такі па колькасці’, рус. дыял. только́й ’такі’, старое польск. tylki, telki ’такі вялікі, такі па велічыні’, чэш. дыял. telký, teľký ’тс’, славац. toľký ’тс’, в.-луж. telki ’такі вялікі’, славен. tólik ’тс’, серб.-харв. толѝки ’тс’, дыял. tolȉk ’тс’, балг. дыял. то́лки ’тс’, ст.-слав. толикъ ’такі вялікі, такі шматлікі’. У неславянскіх мовах аналагічныя ўтварэнні — грэч. τηλίκος ’такі вялікі, такі моцны’, лац. tālis ’такі; такі важны, значны’ (Фасмер, 4, 74–75; Брукнер, 589; Махэк₂, 646–647; Бязлай, 4, 194; ЕСУМ, 5, 579; Борысь, 658). Паводле ESSJ SG (2, 682), парадак словаўтварэння адваротны: *tolikъ ад *toliko.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ко́ма1

(н.-лац. coma, ад гр. koma = глыбокі сон)

мед. выключна цяжкі паталагічны стан арганізма са стратай прытомнасці, парушэннем кровазвароту, дыхання, працэсу абмену.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ко́ма

(н.-лац. coma, ад гр. koma = глыбокі сон)

мед. выключна цяжкі паталагічны стан арганізма са стратай прытомнасці, парушэннем кровазвароту, дыхання, працэсу абмену.

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)