lay out

а) расклада́ць, выклада́ць

The refreshments were laid out — Падмацу́нкі былі́ раскла́дзеныя

б) informal вы́класьці, вы́даткаваць (гро́шы)

в) падрыхтава́ць, прыбра́ць (нябо́жчыка)

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

beset

[bɪˈset]

v.t. -set, -setting

1) атакава́ць, апано́ўваць

to be beset by mosquitoes — быць апанава́ным камара́мі

2) выклада́ць, убіра́ць (кашто́ўнымі камяня́мі)

•

- besetting sin

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

уро́к, -а, мн. -і, -аў, м.

1. Вучэбная работа, зададзеная вучню.

Вывучыць у.

Не зрабіў урокаў.

Складаны ў.

На заўтра ў мяне многа ўрокаў.

2. Вучэбная гадзіна, прысвечаная асобнаму прадмету.

У. роднай мовы.

Званок на ў., з урока.

Зарабляць урокамі (даючы прыватныя ўрокі).

3. Работа, якая павінна быць выканана да пэўнага тэрміну (уст.).

Выканаць дзённы ў.

4. перан. Нешта павучальнае, з чаго можна зрабіць вывад на будучае.

Урокі гісторыі.

Атрымаць добры ў.

Гэта табе будзе ў. надалей.

◊

Браць урокі чаго ў каго — вучыцца ў каго-н. прыватным чынам, не ў школе.

Браць урокі музыкі.

Даваць урокі — выкладаць асобным вучням, не ў школе.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

put out

а) згасі́ць (сьвятло́), пагасі́ць (пажа́р, аго́нь)

б) зьбянтэ́жыць; зьбіць з панталы́ку; зьбіць з та́кту

в) вы́даць (кні́гу), г) выклада́ць, выстаўля́ць (рэ́чы)

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

ГІНЕКАЛО́ГІЯ (ад гінека... + ...логія, галіна медыцыны, якая вывучае анатама-фізіял. асаблівасці жаночага арганізма, захворванні жаночай палавой сістэмы, распрацоўвае метады іх дыягностыкі, лячэння і прафілактыкі. Цесна звязана з акушэрствам.

Гінекалогія вядома са старажытнасці. Як самаст. навука склалася ў 19 ст., калі на мед. ф-тах ВНУ Зах. Еўропы пачалі выкладаць акушэрства і гінекалогіі. У Расіі першая кафедра гінекалогіі створана ў 1835 (кафедра спавівальнага майстэрства, жаночых хвароб і хвароб нованароджаных) у Імператарскім С.-Пецярбургскім клінічным ін-це павітух, у 1842 — гінекалагічнае аддз. пры акушэрскай клініцы Пецярбургскай медыка-хірург. акадэміі. Навук. акушэрства і гінекалогію развівалі Н.​М.​Амбодзік-Максімовіч, А.​Я.​Красоўскі, Г.​М.​Савельева, В.​А.​Бадзяжына, У.​І.​Кулакоў і інш.

На Беларусі першая кафедра акушэрства і гінекалогіі створана на мед. ф-це БДУ у 1923. Развіццю даследаванняў садзейнічалі працы Г.І.Герасімовіча, І.У.Дуды, В.Р.Лінкевіч, М.Ф.Лызікава, К.І.Малевіча, Л.С.Персіянінава, В.С.Ракуця, І.М.Старавойтава, Л.Я.Супрун і інш. Н.-д. работа вядзецца ў Бел. ін-це ўдасканалення ўрачоў, Бел. НДІ аховы мацярынства і дзяцінства, на кафедрах акушэрства і гінекалогіі мед. ін-таў. Асн. кірункі: перадпухлінныя, пухлінныя і запаленчыя захворванні маткі і прыдаткаў, парушэнні менструальнага цыкла, бясплоднасць, паталогія клімактэрычнага перыяду, праблемы планавання сям’і; гінекалагічныя захворванні дзяцей і падлеткаў, метады іх прафілактыкі і лячэння. Распрацавана методыка дыягностыкі і лячэння з дапамогай эндаскапіі, даследаваны пытанні кантрацэпцыі падлеткаў і моладзі, некат. пытанні фізіялогіі і паталогіі палавога развіцця жаночага арганізма, ранняй дыягностыкі і прафілактыкі гінекалагічных захворванняў (масавыя прафілакт. агляды жанчын і ўдасканаленне гінекалагічнай дапамогі).

Літ.:

Бодяжина В.И., Сметник В.П., Тумилович Л.Г. Неоперативная гинекология. М., 1990;

Кулаков В.И., Селезнева Н.Д., Краснопольский В.И. Оперативная гинекология. М., 1990.

І.​У.​Дуда.

т. 5, с. 250

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

засо́хнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; пр. засох, ‑ла; зак.

1. Страціўшы вільгаць, зацвярдзець, высахнуць (пра рэчывы). Гліна засохла. Хлеб засох. □ У нашым клубе вялікія светлыя вокны. На сценах толькі.. засохла жывіца. Брыль.

2. Завянуць, загінуць ад неспрыяльных умоў (пра расліны). Трава засохла. □ Лісце пакурчылася, усё ў дзірках, а некаторыя дрэвы зусім засохлі. Шашкоў.

3. перан. Разм. Схуднець, зачахнуць, змарнець.

4. перан. Разм. Спыніць творчы рост, перастаць удасканальвацца; закаснець. [Настаўнік] інспектарам зрабіўся І на інструкцыях засох. Ён выкладаць ужо не можа. Корбан.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

uczyć

незак.

1. czego вучыць, навучаць чаму;

uczyć kogo matematyki (polskiego) — вучыць каго матэматыцы (польскай мове);

2. выкладаць;

uczyć w podstawówce — выкладаць у сярэдняй школе;

3. павучаць;

nie ucz ojca dzieci robić — не вучы акуня (качаня) плаваць

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

ФЕ́ЕРБАХ (Feuerbach) Людвіг Андрэас (28.7.1804, г. Ландсгут, Германія — 13.9.1872),

нямецкі філосаф. Вучыўся ў Гейдэльбергскім ун-це, скончыў Берлінскі ун-т (1828). З 1828 прыват-дацэнт Эрлангенскага ун-та. У 1830 ананімна апублікаваў кн. «Думкі аб смерці і бессмяротнасці», дзе абвяргаў ідэю бессмяротнасці душы. Аўтарства Ф. было высветлена, і яго пазбавілі права выкладаць. У 1836 перасяліўся ў в. Брукберк (Цюрынгія), дзе пражыў каля 25 гадоў. З 1870 чл. с.-д. партыі. Погляды Ф. прайшлі эвалюцыю ад младагегельянства (гл. Гегельянства) да матэрыялізму. Характэрная рыса матэрыялізму Ф. — антрапалагізм: на яго думку, чалавек — адзіны, універсальны і найвышэйшы прадмет філасофіі, які ўяўляе сабой псіхафіз. адзінства душы і цела, матэрыяльны аб’ект і адначасова мыслячы суб’ект. Дух і цела чалавека Ф. разглядаў як 2 бакі адной рэальнасці — арганізма; лічыў, што цела ў сваёй цэласнасці складае сутнасць чалавека, а духоўны пачатак не можа быць аддзелены ад цялеснага. У процівагу гегелеўскай філасофіі сцвярджаў, што філасофія і рэлігія — узаемавыключальныя тыпы светаразумення. Прычыну ўзнікнення рэліг. уяўленняў бачыў у залежнасці, абмежаванасці, бяссіллі чалавека ў адносінах да непадуладных яго волі стыхій і сіл. Стварэнне вобразаў багоў звязваў з імкненнем людзей схаваць сваё бяссілле ў народжаных фантазіяй надзеях і суцяшэннях. На яго думку, рэлігія паралізуе здольнасці чалавека да ўдасканалення жыцця ў рэальным свеце («Сутнасць хрысціянства», 1841; «Сутнасць рэлігіі», 1846). Падкрэсліваў сувязь рэлігіі і ідэалізму і рэзка крытыкаваў ням. класічны ідэалізм і яго вяршыню — філасофію Г.​Гегеля («Да крытыкі філасофіі Гегеля», 1839). У тэорыі пазнання паслядоўна адстойваў эмпірызм і матэрыяліст. сенсуалізм, выступаў супраць агнастыцызму. Філас. погляды Ф. паслужылі асновай для развіцця марксізму і філасофскай антрапалогіі.

Тв.:

Рус. пер. — История философии. Т. 1—3. М., 1974;

Соч. Т. 1-2. М., 1995.

І.​В.​Катляроў.

Л.А.Феербах.

т. 16, с. 347

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

pebble

[ˈpebəl]

1.

n.

1) Geol. га́лька f.

2) ка́мень -я m.

3) го́рны крышта́ль (ужыва́ны ча́сам для акуля́раў)

2.

v.t.

брукава́ць або́ выклада́ць ка́менем; пасыпа́ць га́лькай

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

апа́лубка, ‑і, ДМ ‑бцы, ж.

Спец.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. апалубіць.

2. Р мн. ‑бак. Драўляная ці металічная форма, якая ўжываецца пры бетонных і жалезабетонных збудаваннях і знімаецца пасля зацвярдзення бетону. Адны папраўлялі апалубку, рыхтуючы яе да ўкладкі бетону, другія вязалі арматуру, счышчалі снег, разраўноўвалі замёрзлую зямлю. Хадкевіч.

3. Р мн. ‑бак. Абшыўка, абкладка знадворных частак збудавання. [Старшыня калгаса:] — Я вось і прыйшоў параіцца з вамі, як лепш рабіць, ці апалубкай, ці, можа, рыхтаваць цэментныя пліты ды выкладаць іх. Сергіевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)