экватарыяльнае сузор’е. Самае вялікае па займанай плошчы. Няяркія зоркі (толькі 14 са 130, бачных простым вокам, ярчэй 5-й зорнай велічыні), акрамя Альфарда — αГідра, 2-й візуальнай зорнай велічыні, утвараюць доўгі вузкі ланцуг. На тэр. Беларусі відаць у канцы зімы — пач. вясны. Гл.Зорнае неба.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
руб, ‑а, м.
Вузкі край або вузкі бок якога‑н. прадмета. Надарваны голас адбіваўся болем у .. [Лібіным] горле, дранцвелі ногі ад доўгае стойкі, прыціснутай да вострага руба грузавіковай сценкі.Гартны.— Вы-ка-най-це, кажу, гэтыя планы, — дробненька стукаў Гаруноў рубам далоні па трыбуне, — .. хопіць дзяржаве і на працадзень.Дуброўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
падкаўне́рык, ‑а, м.
Вузкі кавалак белай матэрыі, які падшываецца пад каўнер. [Бацька] падшывае да шарсцяной камандзірскай гімнасцёркі новы падкаўнерык.Навуменка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
тратуа́рчык, ‑а, м.
Разм.Памянш.-ласк.да тратуар; вузкі тратуар. Так ішлі .. [Андрэй з бацькам] па драўлянаму тратуарчыку ў тры дошчачкі.Пестрак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Ву́зак ’вузкі’ (Шат.), рус.у́зок, дыял.ву́зак (Растаргуеў, Бранск.), серб.-харв.у̏зак, славен.ózek. Прасл.ǫzъkъ — кароткая форма прым. (гл. вузкі ’тс’).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
слізкава́ты, ‑ая, ‑ае.
Трохі слізкі. Урэшце,.. [Адаму] ўсё ж неяк удалося намацаць нагамі слізкаваты і вузкі, як абструганая жэрдка, парог.Кулакоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прое́здв разн. знач. прае́зд, -ду м.;
заплати́ть за прое́зд заплаці́ць за прае́зд;
у́зкий прое́здву́зкі прае́зд;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
у́зкийв разн. знач.ву́зкі;
у́зкая у́лица ву́зкая ву́ліца;
у́зкие рукава́ ву́зкія рукавы́;
в у́зком кругу́ друзе́й у ву́зкім асяро́ддзі сябро́ў;
у́зкие интере́сы ву́зкія інтарэ́сы;
у́зкий практици́змву́зкі практыцы́зм;
у́зкая специа́льность ву́зкая спецыя́льнасць;
◊
у́зкое ме́сто ву́зкае ме́сца.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
small-town[ˈsmɔ:ltaʊn]adj.
1. местачко́вы, правінцы́йны
2.ву́зкі, абмежава́ны ( пра погляды);
small-town manners правінцы́йныя мане́ры
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
blade[bleɪd]n.
1. лязо́ (нажа)
2. ло́пасць (прапелера, вясла)
3. былі́нка, траві́нка; до́ўгі, ву́зкі ліст (расліны)
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)