востра... (а таксама вастра...).

Першая састаўная частка складаных слоў, якая па знач. адпавядае:

1) слову «востры», напр.: востравугольны, востракантовы;

2) словам «вельмі», «надта», «надзвычай», напр.: вострадэфіцытны, востразаразны.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

poignant [ˈpɔɪnjənt] adj.

1. го́ркі, паку́тлівы;

poignant tears го́ркія слёзы

2. во́стры, е́дкі (з’едлівы), калю́чы;

poignant sarcasm во́стры сарка́зм

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

пікападо́бны, ‑ая, ‑ае.

Падобны да пікі, востры. Пікападобныя горныя вяршыні.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

остросло́в вастрасло́ў, -ло́ва м., дасці́пны, во́стры на язы́к; жартаўні́к, -ка́ м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

penetrating [ˈpenɪtreɪtɪŋ] adj.

1. мо́цны, во́стры;

(a) penetrating pain во́стры боль;

a pene trating smell мо́цны пах

2. прані́клівы, во́стры; прані́злівы;

a penetrating look прані́клівы по́зірк;

penetrating mind во́стры ро́зум;

a penetrating sound прані́злівы гук;

a penet rating voice прані́злівы го́лас;

a penetrating wind прані́злівы ве́цер

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

witticism [ˈwɪtɪsɪzəm] n. во́стры жарт, до́сціп, дасці́пны вы́раз

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

зо́ркі, -ая, -ае.

1. Які мае востры зрок, добра бачыць далёкія і дробныя прадметы.

Зоркае вока.

2. перан. Праніклівы, пільны.

Быць зоркім і пільным на варце.

|| наз. зо́ркасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

до́сціп, -у, мн. -ы, -аў, м.

1. Здольнасць трапна, востра і з гумарам сказаць што-н., тонка парыраваць чыю-н. думку.

Досціпу яму не пазычаць.

2. Востры жарт.

З’едлівы д.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вастрасло́ў, ‑слова, м.

Чалавек, які любіць вастрасловіць, дасціпны, востры на язык; жартаўнік.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ларынгі́т, ‑у, М ‑гіце, м.

Спец. Запаленне слізістай абалонкі гартані. Востры ларынгіт.

[Ад грэч. larynx — гартань.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)