1. Скончыць гуляць; правесці нейкі час не працуючы (разм.).
А. водпуск.
2.што. Пабыць у адгуле за звышурочную працу ў выхадны.
3.што. Згуляць, адсвяткаваць (разм.); правесці некаторы час на гуляннях.
А. вяселле.
|| незак.адгу́льваць, -аю, -аеш, -ае (да 2 знач.).
|| наз.адгу́л, -у, мн. -ы, -аў, м. (да 2 знач.).
Заўтра ў мяне а.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
пабы́ўка, ‑і, ДМ ‑быўцы; Рмн. ‑бывак; ж.
Разм. Кароткачасовы водпуск для паездкі дамоў, на радзіму (часцей за ўсё пра ваеннаслужачых). Адпусціць на пабыўку. Прыехаць на пабыўку. □ [Лідзія Пятроўна:] — Рана пачала зажываць, тыдні праз чатыры зусім будзеце здаровы і зможаце паехаць на пабыўку.Галавач.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
leave1[li:v]n.
1.(таксамаleave of absence) во́дпуск, адпачы́нак;
be on leave знахо́дзіцца ў во́дпуску;
sick leave вызвале́нне ад пра́цы з-за хваро́бы;
maternity leave дэкрэ́тны во́дпуск
2.fml дазво́л;
give smb. leave to do smth. даць каму́-н. дазво́л зрабі́ць што-н.
♦
take leave of smb./take one’s leave разві́твацца
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
ВЯЧЭ́РНЯЯ (ЗМЕ́ННАЯ) АГУЛЬНААДУКАЦЫ́ЙНАЯ ШКО́ЛА,
навучальная ўстанова для прац. моладзі і дарослых; састаўная частка сістэмы агульнай сярэдняй адукацыі Беларусі. Створаны ў 1943 для гар. маладзі, у 1944 — для сельскай. Да 1958 наз. школа рабочай моладзі і школа сельскай моладзі. Прымаюцца асобы ва ўзросце ад 15 гадоў. Як правіла, мае 10—12-ы класы — старэйшая ступень з 3-гадовым тэрмінам навучання (у дзённай школе 2-гадовы), аднак могуць стварацца і 9-я класы для асоб, якія заканчваюць базавую адукацыю. Асобныя вячэрнія класы адкрываюцца і пры дзённых агульнаадук. школах. Вячэрняя школа мае вочную, завочную і сесійную (для сельскай мясцовасці) формы навучання. На час экзаменаў даецца аплатны водпуск. У 1995/96 навуч.г. на Беларусі працавалі 82 вячэрнія агульнаадук. школы (20,9 тыс. навучэнцаў), у т. л. 1 для асоб з недахопамі слыху. Пры 127 дзённых школах створаны класы вячэрняга вочнага навучання; працавала група завочнага навучання (гл. таксама Вячэрняе навучанне).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
здаво́ліць, ‑лю, ‑ліш, ‑ліць; зак., каго-што.
Разм. Тое, што і задаволіць. Калі сама яна сказала, што ўзяла водпуск на год і паедзе зноў вучыцца налета ўвосень, дык .. [Рыгор] толькі галавой кіўнуў, і нельга было пазнаць, ці гэта яго здаволіла, ці ён гэтым толькі паказвае, што чуў Шурыны словы.Крапіва.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
maternity[məˈtɜ:nəti]n. мацяры́нства;
maternity leaveво́дпуск у су́вязі з нараджэ́ннем дзіця́ці;
a maternity home радзі́льны дом;
maternity benefits/pay/allowance грашо́вая дапамо́га жанчы́не ў су́вязі з нараджэ́ннем дзіця́ці
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
vacation
[veɪˈkeɪʃən]1.
n.
1) вака́цыі, кані́кулы pl. only
a vacation from schoolwork — шко́льныя вака́цыі
2) адпачы́нак -ку, во́дпуск -у m.
2.
v.i.
право́дзіць адпачы́нак
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
macierzyński
macierzyńsk|i
матчын, мацярынскі;
urlop ~i — водпуск у сувязі з нараджэннем дзіцяці;
miłość ~a — мацярынская любоў
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
адпускны́
1.Úrlaubs-; Beúrlaubungs-;
адпускныямн. (зарплата за водпуск) Úrlaubsgeld n -(e)s;
2.эк.адпускна́я цана́Ábgabepreis m -es, -e, Verkáufspreis m -(e)s, -e
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
ЗАГАРТО́ЎКА,
тэрмічная апрацоўка матэрыялаў, якая робіцца іх награваннем і наступным хуткім ахаладжэннем з мэтай фіксацыі (замацавання) высокатэмпературнага стану або прадухілення (падаўлення) непажаданых працэсаў, што адбываюцца пры павольным ахаладжэнні. З. магчыма толькі для рэчываў, раўнаважны стан якіх пры высокай т-ры адрозніваецца ад раўнаважнага стану пры нізкай т-ры (крышт. структурай, канцэнтрацыяй, дэфектнасцю). У выніку З. ствараецца адносна ўстойлівы (метастабільны) стан, які пры награванні пераходзіць у больш стабільны. З. апрацоўваюць металы, іх сплавы, шкло і інш.
Найб. пашырана З. сталі. Награваннем вышэй за крытычную т-ру сталь пераводзіцца ў стан аўстэніту — цвёрдага раствору вугляроду і легіравальных элементаў у гама-жалезе, што дазваляе растварыць у аўстэніце карбіды і рэалізаваць уплыў легіравальных элементаў і вугляроду на ўласцівасці сталі. Пры ахаладжэнні з пэўнай скорасцю падаўляецца распад аўстэніту на ферытна-карбідную сумесь і адбываецца бездыфузійнае (зрухавае) пераўтварэнне аўстэніту ў мартэнсіт. Пры гэтым рэзка павялічваецца цвёрдасць, трываласць, магн. насычэнне і зніжаецца пластычнасць сталі. Пасля З. сталі абавязковы водпуск, які забяспечвае зададзенае спалучэнне цвёрдасці, трываласці, вязкасці і пластычнасці. Загартоўваюць таксама старэючыя сплавы (для атрымання перанасычанага цвёрдага раствору, які распадаецца пры старэнні з умацаваннем), вадкасці (для фіксацыі шклопадобнага стану), шкло (для зніжэння дэфектнасці і паляпшэння мех. уласцівасцей) і інш. Пры З. цвярдзеюць толькі сталі, якія загартоўваюцца на мартэнсіт; З. металічных сплаваў (старэючых, накляпаных і інш.) суправаджаецца зніжэннем цвёрдасці.
Літ.:
Курдюмов Г.В. Явления закалки и отпуска стали. М., 1960.