будынак, будыніна, пабудова, будова, збудаванне / вялікіх памераў: гмах, хароміна, корпус

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

млын, ‑а, м.

1. Машына для здрабнення розных матэрыялаў, якая выкарыстоўваецца ў горнай, хімічнай і інш. галінах прамысловасці.

2. Прадпрыемства, на якім мелюць збожжа; будынак з устаноўленымі ў ім прыстасаваннямі для размолу збожжа. Паравы млын. Ветраны млын. □ На беразе Марачанкі сярод поплаву відна была будыніна — вадзяны млын. Лобан. Рачулка чыстая з-за млына Цячэ праз травы і камлі. Лось.

•••

Ліць ваду на млын каго, чый гл. ліць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гумно́, а́; мн. гу́мны (з ліч. 2, 3, 4 гумны́), ‑мен і ‑наў; н.

1. Вялікая халодная будыніна для складвання і абмалоту збожжа. Бясконцым патокам у гумны Снапы залатыя плылі. Панчанка. У новым калгасным гумне гула і пастуквала арфа: перапускалі насенне. Чорны.

2. Пляцоўка перад гэтай будынінай. Брыгада Івана Іванавіча канчала звозіць снапы на калгаснае гумно. Кавалёў. Люба выйсці, прайсці па лагу, па гумне. Купала.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

building

[ˈbɪldɪŋ]

n.

1) буды́ніна f. (вялі́кі буды́нак), буды́нак -ку m., будо́ва f.

2) будава́ньне n., будо́ўля, пабудо́ва f., будаўні́цтва n.

building material — будаўні́чы матэрыя́л

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

Спару́да ‘пабудова; гмах будынка’ (Беларусіка, 19, 225). З укр. спору́дабудыніна’, ад спору́дити ‘збудаваць, узнесці’, што да прасл. дыял. *vъz‑po‑rǫditi, якое чаргуецца з *vъz‑po‑ręditi, параўн. рус. соорудить ‘тс’ (ЕСУМ, 5, 381). У сувязі з гэтым, застаюцца сумненні адносна балтыйскага паходжання ўсх.-слав. аруд (гл.), ст.-бел. орудъ ‘засек’, выказаныя Супруном (ЭСБМ, 1, 152), на фоне ст.-рус. орудница ‘кладоўка зброі’, укр. дыял. оруда ‘праца’ і пад., на якім настойвае Анікін, Опыт, 90. Параўн. таксама рад1.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

adobe

[əˈdoʊbi]

1.

n.

1) цэ́гла, су́шаная на со́нцы

2) сама́н -у m.

3) буды́ніна з сама́ну

2.

adj.

пабудава́ны зь неапа́ленае цэ́глы, сама́навы

- adobe house

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

відо́чны, ‑ая, ‑ае.

Разм.

1. Тое, што і відавочны. Можа, і Сухаварава не ўпадабаў ён за тое, што яна аддавала відочную перавагу яму... Колас. Рыбак з відочным клопатам ссунуў на патыліцу шапку і запытальна паглядзеў на жанчыну. Быкаў.

2. Які добра відаць, знаходзіцца на відным месцы. Трошкі на водшыбе, на відочным узгорку, стаяла мураваная двухпавярховая будыніна. Сабаленка. І маленькая беларуская вёсачка, адкуль мы як бы пачыналі слухаць голас паэта, робіцца відочнай і блізкай людзям далёкіх земляў. Лужанін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

structure

[ˈstrʌktʃər]

1.

n.

1) буды́нак -ка m., буды́ніна f.

2) будо́ва, структу́ра f.

the structure of a molecule — будо́ва мале́кулы

the structure of society — структу́ра грама́дзтва

2.

v.t.

будава́ць

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

Bau

m -(e)s, -e

1) будаўні́цтва

in ~ sein, sich in [im] ~ befnden* — будава́цца

2) -(e)s, -ten буды́ніна, буды́нак, пабудо́ва; канстру́кцыя

3) -(e)s, -e нара́, бярло́г

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

адле́гласць ж.

1. расстоя́ние ср.;

2. (даль) отдале́ние ср.;

на ~ці віда́ць была́ не́йкая буды́ніна — в отдале́нии бы́ло ви́дно како́е-то строе́ние;

трыма́ць на ~ці — (каго) держа́ть на расстоя́нии (кого);

трыма́цца на зна́чнай ~ці — держа́ться на почти́тельном расстоя́нии

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)