Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
поко́йныйI
1.(спокойный) спако́йны; (тихий) ці́хі;
поко́йное мо́ре спако́йнае (ці́хае) мо́ра;
2.уст. (удобный) выго́дны; (уютный) уту́льны;
◊
поко́йной но́чи до́брай но́чы, дабра́нач;
будь поко́енбудзь спако́йны.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
ВАДЭВІ́ЛЬ (франц. vaudeville),
жанр драматургіі; від лёгкага камедыйнага паказу з займальнай, нярэдка заблытанай інтрыгай, з песнямі-куплетамі, рамансамі і танцамі. Узнік у Францыі ў 18 ст. Класікі жанру Э.Скрыб, Э.Лабіш. Франц. вадэвіль паўплываў на развіццё гэтага жанру ў Польшчы (А.Фрэдра), Германіі (Г.Фрайтаг), Даніі (І.Л.Хэйберг) і інш. краінах Еўропы. У Расіі з’явіўся на пач. 19 ст. (А.Шахаўской, Дз.Ленскі, П.Каратыгін, Ф.Коні, М.Някрасаў, А.Чэхаў).
На Беларусі элементы вадэвіля былі ў інтэрмедыях фалькл.т-ра 16—19 ст. У прафес. драматургіі жанр вадэвіля распрацоўваў В.Дунін-Марцінкевіч. Свае п’есы «Пінская шляхта» (1866) і «Залёты» (1870) ён вызначыў як фарс-вадэвіль. Яны насычаны песнямі, куплетамі, рамансамі, разам з тым вызначаюцца сац. зместам, глыбінёй, сатыр. завостранасцю. Бел. вадэвіль, прыняўшы каноны класічнага франц. вадэвіля, меў уласную нац. адметнасць, што выявілася ў характары гумару, большай схільнасці да сатыры і фарсу. Элементы вадэвіля ёсць у п’есах «Модны шляхцюк» К.Каганца (1910), «Прымакі» Я.Купалы (1913), «Снатворны мак» К.Лейкі (1912), «Чорт і баба» Ф.Аляхновіча (1920), «Мікітаў лапаць» М.Чарота (1923), «Мужчына, будзь мужчынам» М.Матукоўскага (1966); на фарсава-вадэвільных сітуацыях заснаваны п’есы Л.Родзевіча «Пасланец» (1918), «Конскі партрэт» (1920) і «Збянтэжаны Саўка» (1921). На сучасным этапе вадэвіль у драм. мастацтве замяніла камедыя, у музычным — аперэта, мюзікл.
1.каго-што або пра каго-што, на каго-што або аб кім-чым. Перастаць помніць; страціць успамін пра каго-, што-н.
З. старое (пра старое, на старое).
З. і думаць пра гэта (перастаць успамінаць, спадзявацца на што-н.).
2.што, пра каго-што, аб кім-чым і з інф. Упусціць з памяці, не ўспомніць.
З. адрас знаёмага.
З. пра даручэнне (аб даручэнні).
3.каго-што. Пакінуць дзе-н., не захапіць з сабой па няўважлівасці.
З. парасон у аўтобусе.
Што я там забыў? (нашто мне там быць; няма чаго мне там рабіць; разм.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
-не́будзь, часціца ў складзе неазначальных займеннікаў і прыслоўяў што‑небудзь, хто‑небудзь, куды‑небудзь і пад. (Гарэц., Некр. і Байк., БРС, ТСБМ, Бяльк.), таксама дыял.‑нібу́дзь ’тс’ (Цых.), укр.‑не́будь ’тс’, рус.‑нибу́дь ’тс’. У выніку кантамінацыі выразаў тыпу хто б ні быў і *хто‑будзь, гл. укр.хто‑будь (часцей будь‑хто) ’тс’, польск.kto bądź ’тс’, параўн. яшчэ ст.-бел.лечатсѧ в кого нибѫди (XVI ст.), дзе выступае форма загаднага ладу 3‑й ас. адз. л. ад быць (Карскі 2–3, 269); адмоўе ў складзе гэтых выразаў мае ўзмацняльны (афектыўны) характар (ESSJ SG, 2, 323, насуперак Фасмеру, 3, 72, які бачыць тут параўнальную функцыю).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
упадаба́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.
Разм.
1. Прыйсціся па густу. [Прахор:] — Ну, глядзіце сабе, як вам — упадабаецца [хата] ці не ўпадабаецца.Зарэцкі.Шафёр нешта буркатаў сабе пад нос. Відаць, матыў нейкай новае песні ўпадабаўся яму.Кавалёў.
2. Палюбіцца, спадабацца. [Вашыновіч:] — От бо маладыя цяпер якія! Я ж кажу, няхай здаровы жывуць.. Табе яна ўпадабалася, то ты бяры яе сабе на здароўе, але будзь ты чалавекам!Чорны.Асабліва ўпадабалася Міканору Хадоська.Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
lookout
[ˈlʊkaʊt]
n.
1) пі́льнасьць f., назіра́ньне n.
be on the lookout — будзь пі́льным сьцеражы́ся
2) назіра́льнік -а m., ва́хта f.; дазо́рны -ага m.
3) назіра́льны пункт
4) пля́ны на бу́дучыню
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)