confusion

[kənˈfju:ʒən]

n.

1) блытані́на f., блы́таньне n.

2) замяша́ньне n., непара́дак -ку m.

3) разгу́бленасьць, ашало́мленасьць f.

4) зьбянтэ́жанасьць, засаро́мленасьць f.

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

Мут, му́та, мута́ ’каламута, асадак, іл’, ’блытаніна, блытанае тлумачэнне’ (Нас., Юрч., Янк. 3., Янк. БФ., Шат., Сл. ПЗБ, Растарг., Яшк., Сцяшк. Сл.; КЭС, лаг.), ’памутненне ў вачах’ (паст., Сл. ПЗБ). Рус. мут ’вір’, ’асадак’, му́та́ ’асадак’, ’непарадак’, польск. mąt ’замяшанне’, ’сутычка’, męt ’асадак’, ст.-славен. smota ’скандал’, суч. zmȏta ’памылка, недахоп’, mȍt ’асадак, гушча’. Прасл. mǫtъ, mǫta < mǫtiti > муці́ць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

hash1 [hæʃ] n.

1. стра́ва з мя́са і бу́льбы, нарэ́заных невялі́кімі кава́лкамі і пераме́шаных ра́зам

2. мешані́на, блытані́на

3. (таксама hash sign) знак #

make a hash of smth. infml рабі́ць што-н. дрэ́нна

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

Каламу́т ’вір’ (Жд. 2, Жд. 3), каламута ’мул з вадой, твань’ (БРС, ТСБМ), каламуць ’тс’ (БРС, ТСБМ), каламутны (БРС, ТСБМ, Сл. паўн.-зах.; Сержп. Прымхі; Сцяшк., ТС, Федар., Яруш.). Укр. каломут, каламут, каламута ’баламута, сварка, разлад і інш.’, рус. кур., зах.-бран. (другаснае) каламут ’чалавек, які выклікае нязгоду, разлад, бязладдзе; баламут’, зах.-бран. ’разлад, бязладдзе, нязгода; сварка’, варонеж. коломутицаблытаніна; разлад, смута’, коломутный ’непразрысты, мутны (пра ваду, крыніцу)’, польск. kołomąt ’хаос, блытаніна і інш.’, дыял. ’пляткар, баламут і інш.’, чэш. уст. kolomut, kolomuta ’змяшанне, хаос і інш.’ (Юнгман разглядае як славац., Махэк₁ не разглядае лексемы: у артыкуле «rmoutiti», для якога ўзнаўляецца kolomútiti, згадваецца чэш. дыял. cholomet, cholomot ’паршывец і інш.’), славац. kalamula, galamuta ’замяшанне, хаос’. Паўн.-слав. аддзеяслоўнае ўтварэнне, бел. каламут, відаць, зберагае першасную семантыку ’круціць, муціць’. Час утварэння, як аб гэтым сведчыць семантыка, а таксама страта прамога значэння ў шэрагу моў, магчыма, гаворыць на карысць паўн.-прасл. Аб далейшай этымалогіі гл. каламуціць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

mess1 [mes] n.

1. бязла́ддзе, непара́дак; блытані́на;

be in a mess быць у бязла́ддзі;

make a mess (of) infml сапсава́ць; наблы́таць

2. infml ця́жкія абста́віны; заблы́таная сітуа́цыя;

get into a mess апыну́цца ў ця́жкіх абста́вінах/заблы́танай сітуа́цыі

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

хао́с, ‑у, м.

1. У старажытнагрэчаскай міфалогіі — бязмерная прастора, бязмежная першабытная маса, з якой утварылася пасля ўсё існуючае.

2. перан. Беспарадак, неразбярыха. Залп у цэнтры абозу падняў яшчэ большы перапалох і хаос. Колас. На падаконніку — хаос кніг, газет, канспектаў лекцый, на спінцы крэсла — мой гарнітур. Дуброўскі. // Бязладнае змяшэнне чаго‑н., блытаніна. Была.. [сцежка] не дужа прыкметная ў гэтым хаосе скал, але ўсё ж абое [Іван і Джулія] ураз заўважылі яе і прыемна здзівілася. Быкаў. Маладому паэту наогул цяжка было разабрацца ў хаосе групак і школ польскай літаратуры. У. Калеснік.

[Грэч. cháos.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

чахарда́, ‑ы, ДМ ‑дзе, ж.

1. Гульня, у якой ігракі па чарзе скачуць цераз сваіх партнёраў, што стаяць сагнуўшыся ці на карачках. Маладыя жарабяткі не змаглі ўгнацца за дарослымі коньмі, таму спыніліся на раўнейшым месцы і давай гуляць у чахарду — пераскокваць адзін цераз другога. Рылько.

2. перан. Разм. Блытаніна, якая ўзнікае з-за пастаянных змен, перамяшчэнняў. І вось ідзе франтальная праверка: За тры гады ператрасаюцца паперкі! І часу не стае людзям для працы З-за гэткай чахарды. Валасевіч. Мора ўжо даўно не было, пачалася чахарда цеплыні і холаду. М. Ткачоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

groch, ~u

м. гарох;

groch z kapustą — блытаніна, неразбярыха;

jak ~em o ścianę — як гарохам аб сцяну

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

jumble

[ˈdʒʌmbəl]

1.

v.t.

1) зьме́шваць, бязла́дна блы́таць

2) трэ́сьці

2.

v.i.

бязла́дна ру́хацца, валту́зіцца

3.

n.

1) бязла́дная мешані́на, ку́ча f.

2) блытані́на f.

3) падкіда́ньне, трасе́ньне n.

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

bigos, ~u

м.

1. бігас; тушаная капуста з мясам;

2. перан. блытаніна, вінегрэт;

narobić ~u — заварыць кашу; нарабіць клопату

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)