нябе́сна-блакі́тны

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. нябе́сна-блакі́тны нябе́сна-блакі́тная нябе́сна-блакі́тнае нябе́сна-блакі́тныя
Р. нябе́сна-блакі́тнага нябе́сна-блакі́тнай
нябе́сна-блакі́тнае
нябе́сна-блакі́тнага нябе́сна-блакі́тных
Д. нябе́сна-блакі́тнаму нябе́сна-блакі́тнай нябе́сна-блакі́тнаму нябе́сна-блакі́тным
В. нябе́сна-блакі́тны (неадуш.)
нябе́сна-блакі́тнага (адуш.)
нябе́сна-блакі́тную нябе́сна-блакі́тнае нябе́сна-блакі́тныя (неадуш.)
нябе́сна-блакі́тных (адуш.)
Т. нябе́сна-блакі́тным нябе́сна-блакі́тнай
нябе́сна-блакі́тнаю
нябе́сна-блакі́тным нябе́сна-блакі́тнымі
М. нябе́сна-блакі́тным нябе́сна-блакі́тнай нябе́сна-блакі́тным нябе́сна-блакі́тных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

све́тла-блакі́тны

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. све́тла-блакі́тны све́тла-блакі́тная све́тла-блакі́тнае све́тла-блакі́тныя
Р. све́тла-блакі́тнага све́тла-блакі́тнай
све́тла-блакі́тнае
све́тла-блакі́тнага све́тла-блакі́тных
Д. све́тла-блакі́тнаму све́тла-блакі́тнай све́тла-блакі́тнаму све́тла-блакі́тным
В. све́тла-блакі́тны (неадуш.)
све́тла-блакі́тнага (адуш.)
све́тла-блакі́тную све́тла-блакі́тнае све́тла-блакі́тныя (неадуш.)
све́тла-блакі́тных (адуш.)
Т. све́тла-блакі́тным све́тла-блакі́тнай
све́тла-блакі́тнаю
све́тла-блакі́тным све́тла-блакі́тнымі
М. све́тла-блакі́тным све́тла-блакі́тнай све́тла-блакі́тным све́тла-блакі́тных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

цёмна-блакі́тны

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. цёмна-блакі́тны цёмна-блакі́тная цёмна-блакі́тнае цёмна-блакі́тныя
Р. цёмна-блакі́тнага цёмна-блакі́тнай
цёмна-блакі́тнае
цёмна-блакі́тнага цёмна-блакі́тных
Д. цёмна-блакі́тнаму цёмна-блакі́тнай цёмна-блакі́тнаму цёмна-блакі́тным
В. цёмна-блакі́тны (неадуш.)
цёмна-блакі́тнага (адуш.)
цёмна-блакі́тную цёмна-блакі́тнае цёмна-блакі́тныя (неадуш.)
цёмна-блакі́тных (адуш.)
Т. цёмна-блакі́тным цёмна-блакі́тнай
цёмна-блакі́тнаю
цёмна-блакі́тным цёмна-блакі́тнымі
М. цёмна-блакі́тным цёмна-блакі́тнай цёмна-блакі́тным цёмна-блакі́тных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

я́рка-блакі́тны

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. я́рка-блакі́тны я́рка-блакі́тная я́рка-блакі́тнае я́рка-блакі́тныя
Р. я́рка-блакі́тнага я́рка-блакі́тнай
я́рка-блакі́тнае
я́рка-блакі́тнага я́рка-блакі́тных
Д. я́рка-блакі́тнаму я́рка-блакі́тнай я́рка-блакі́тнаму я́рка-блакі́тным
В. я́рка-блакі́тны (неадуш.)
я́рка-блакі́тнага (адуш.)
я́рка-блакі́тную я́рка-блакі́тнае я́рка-блакі́тныя (неадуш.)
я́рка-блакі́тных (адуш.)
Т. я́рка-блакі́тным я́рка-блакі́тнай
я́рка-блакі́тнаю
я́рка-блакі́тным я́рка-блакі́тнымі
М. я́рка-блакі́тным я́рка-блакі́тнай я́рка-блакі́тным я́рка-блакі́тных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

КАРАДА́Г (цюрк. чорная гара),

вулканічны масіў у Крыме, на беразе Чорнага м., за 20 км на ПдЗ ад г. Феадосія, на Украіне. Складаецца з купалападобнай Святой гары, або г. Вял. Карадаг (выш. 577 м), і Берагавога хр. з арыгінальнымі формамі выветрывання. Складзены з туфаў і лаў. Радовішчы паўкаштоўных камянёў (сердалік, агат, яшма). З боку мора — бухты (Сердалікавая, Блакітная і інш.). Каля ўсх. падножжа — курорт Планёрскае ( б. Кактэбель). З 1979 К. — у складзе Карадагскага запаведніка.

т. 8, с. 44

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

błękitny

błękitn|y

блакітны;

~e hełmy — блакітныя каскі (міратворчыя сілы ААН);

~a krew — блакітная кроў

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

ПСУ́ЕЎСКІ ПАРК,

помнік садова-паркавага мастацтва канца 19 ст. ў в. Псуя Глыбоцкага р-на Віцебскай вобл. Закладзены на беразе воз. Псуя. Парк эканам. тыпу. Вял. пладовы сад у выглядзе алей з дэкар. групамі ўнутры з трох бакоў абмежаваны ахоўнымі прысадамі. З чацвёртага боку прымыкае пейзажны ўчастак парку, тут стаяў сядзібны дом (не захаваўся). Растуць рэдкія пароды дрэў: піхты сібірская і бальзамічная, елкі канадская і калючая (форма блакітная), хвоя чорная, лістоўніцы еўрап. і сібірская.

В.​Р.​Анціпаў.

т. 13, с. 108

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

БЕЛАХВО́СЦІК (Зоя Валянцінаўна) (н. 26.9 1959, Мінск),

бел. актрыса. Унучка Г.П.Глебава, дачка В.С.Белахвосціка. Скончыла Бел. тэатр.-маст. ін-т (1982), працуе ў Нац. т-ры імя Я.​Купалы. Найб. ярка акцёрскі талент выявіўся ў ролях нац. рэпертуару: Паўлінка, Аленка («Паўлінка», «Тутэйшыя» Я.​Купалы), Зоська («Ажаніцца — не журыцца» Далецкіх і М.​Чарота), Юлька («Ідылія» В.​Дуніна-Марцінкевіча). Сярод інш. роляў: Паліна («Даходнае месца» А.​Астроўскага), Эльза («Дракон» Я.​Шварца), Лаура («Блакітная ружа» Т.​Уільямса), Наташа («Тры сястры» А.​Чэхава).

М.​А.​Бартніцкая.

т. 3, с. 72

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ВЕРХАВО́ДКА (Alburnus alburnus),

рыба сям. карпавых атр. карпападобных. Пашырана ў Еўропе ад бас. Белага м. на Пн да Каўказа на Пд. Шматлікая ў рэках, азёрах, вадасховішчах, сажалках. На Беларусі звычайная; нар. назва ўклейка, акляя, аклейка, сяляўка, сібіль, верхаплаўка.

Даўж. 9—20 см, маса 10—60 г. Цела падоўжанае, сціснутае з бакоў. Спіна шаравата-блакітная, шэра-зеленаватая, бакі, брушка серабрыста-белыя, бліскучыя. Рот канцавы. Корміцца планктонам, насякомымі, водарасцямі. Знішчае ікру і малявак рыб. Верхаводкамі кормяцца драпежныя рыбы. Палавая спеласць у 2—3 гады. Чародная. Аб’ект промыслу.

Верхаводка.

т. 4, с. 108

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

БЯЛУ́ХА (Delphinapterus leucas),

млекакормячае падатр. зубатых кітоў сям. дэльфінавых. Адзіны від роду. Пашырана ў морах Арктыкі і ў прылеглых Берынгавым і Ахоцкім морах. У вельмі суровыя зімы трапляецца каля берагоў Японіі, Вялікабрытаніі, ЗША, заходзіць у Балтыйскае м.

Даўж. да 6 м, маса да 2 т. Галава круглаватая, невялікая. Афарбоўка цела ў дарослых белая або жоўтая, у маладых шэрая і блакітная. Корміцца рыбай і ракападобнымі, у пагоні за рыбай заходзіць у рэкі. Добра пераносіць няволю. Важны прамысл від. Цэніцца за моцную скуру і высакаякасны тлушч.

Бялуха.

т. 3, с. 400

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)