Які мае адносіны да берага (у 1, 2 знач.). Берагавая лінія. □ Вада бесперапынна білася ў берагавы схіл.Чорны.// Які знаходзіцца на беразе, каля берага. Берагавы лёд. Берагавая дарога. Берагавы лес.// Які мае сувязь з берагам. Берагавая ахова.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
кругаваро́т, ‑у, М ‑роце, м.
1. Працэс, які бесперапынна перыядычна паўтараецца. Кругаварот вады ў прыродзе. Кругаварот кіслароду.
2. Бесперапынны рух, змяненне чаго‑н. Кругаварот падзей. Кругаварот жыцця. □ Наспяванне адных спраў за другімі ўцягвае чалавека ў кругаварот усяго калгаснага жыцця.Пестрак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ВАДЗЯНА́Я ПА́РАў атмасферы,
вада ў газападобным стане, якая пастаянна ёсць у паветры. Бесперапынна паступае ў атмасферу ў выніку выпарэння з паверхні вадаёмаў і вадацёкаў, глебы, снегу, лёду і праз транспірацыю раслінамі. Колькасная характарыстыка — вільготнасць (гл.Вільготнасць паветра). 90% вадзяной пары ў ніжніх 5 км атмасферы. Уплывае на выпраменьванне і паглынанне сонечнай радыяцыі. Над тэр. Беларусі ў ліп. каля 5,4 км³, у студзені каля 1,7 км³ вадзяной пары. Пры кандэнсацыі яе ўтвараюцца воблакі, туман, раса, іней, шэрань, галалёд. Выкарыстоўваецца для прывядзення ў рух паравых турбін і машын.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЭКАМПАЗЁР (ад франц. décomposer раствараць, драбіць),
апарат для вылучэння крышталічнага гідраксіду алюмінію (гл.Алюмінію злучэнні) з раствору алюмінатаў.
Д. З мех. перамешваннем — стальны цыліндрычны чан (да 0,4 м³), унутры якога круціцца ланцуговая мяшалка, каб падтрымліваць часціцы затраўкі (служаць цэнтрамі крышталізацыі) у завіслым стане. Д. з паветраным перамешваннем (умяшчальнасць да 3000 м³) пашыраны ў вытв-сці гліназёму (алюмінію аксіду). Д. злучаюцца паслядоўна ў секцыі (па 10—15 апаратаў), у галаўныя Д. бесперапынна падаецца затраўка, з хваставых адбіраецца гатовая гідратная пульпа. Выкарыстоўваюцца пераважна ў каляровай металургіі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
рычэрка́р
(іт. ricercare = расшукваць)
твор поліфанічнага складу на некалькі раздзелаў, якія бесперапынна пераходзяць адзін у адзін і ў якіх тэма развіваецца ў форме імітацый.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
kontinuíerlich
1.a
1) бесперапы́нны, безупы́нны
2) фіз. незатуха́льны
2.adv безупы́нна, бесперапы́нна
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
прастрэ́льваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., каго-што.
1.Незак.да прастрэліць.
2.Незак.да прастраляць (у 1 знач.).
3. Страляючы, паражаць агнём (які‑н. участак, прастору). Немцы прастрэльвалі кожны глухі закутак.Лынькоў.Гітлераўцы амаль бесперапынна асвятлялі .. [ поле] ракетамі, прастрэльвалі з кулямётаў трасіруючымі кулямі.«Звязда».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Суця́га ’той (тая), хто займаецца суцяжніцтвам, хто бесперапынна судзіцца’ (ТСБМ, Некр. і Байк., Растарг.), ст.-бел.сутяжий ’той, хто мае ў судзе цяжбу з кім-небудзь’ (Ст.-бел. лексікон), параўн. укр.сутя́га ’тс’, рус.сутяга ’тс’, чэш.soutěž, славац.súťaž ’спаборніцтва, конкурс’. Утворана пры дапамозе прыстаўкі су- ад асновы *tęg‑, гл. цягаць, цягнуць (Фасмер, 3, 812; ЕСУМ, 5, 486).
2) выяўляць злаякасную пухліну ў якім-н. органе чалавека з дапамогай скенера.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
ДЗЯМ’Я́НКІ,
група археал. помнікаў (2 стаянкі канца 5—1-й пал. 2-га тыс. да н.э., бескурганны 3—7 ст. і курганны 6—12 ст. могільнікі, селішча 12—15 ст.) каля в. Дзям’янкі Добрушскага р-на Гомельскай вобл. На стаянках верхнедняпроўскай і сярэднедняпроўскай культур сярод знаходак крамянёвыя прылады працы, рэшткі ляпнога посуду. На бескурганным могільніку пахавальны абрад — трупаспаленне па-за межамі могільніка; на курганным — трупаспаленне і трупапалажэнне галавой на З і У (адзіны некропаль радзімічаў, які існаваў бесперапынна ў 7—12 ст.). На селішчы прасочаны рэшткі 4—5 пабудоў. Непадалёку ад вёскі выяўлена 11 стаянак каменнага і бронзавага вякоў.