даданы член сказа, які паясняе словы са значэннем дзеяння або прыкметы, паказваючы на час, месца, прычыну, умову, мэту, спосаб дзеяння, характар выяўлення, інтэнсіўнасць прыкметы. У бел. мове акалічнасці сінтаксічна звязваюцца з гал. словамі пры дапамозе прымыкання і кіравання. Ролю акалічнасці выконваюць прыслоўе («вельмі здольны»), дзеепрыслоўе («разглядаць не спяшаючыся»), інфінітыў («зайсці развітацца»), назоўнік з прыназоўнікам ці без яго («ехаць лесам», «зрабіць насуперак жаданню»), лічэбнік («уваходзіць па аднаму»), а таксама свабодныя словазлучэнні розных тыпаў («важыць тры тоны», «чытаць з ранку да вечара», «апрацаваны з дапамогай новага прыстасавання») і фразеалагізмы («жыць абы дзень да вечара»). У залежнасці ад сінтаксічнага значэння падзяляюцца на разрады — акалічнасці часу, прычыны, умовы, мэты, спосабу дзеяння і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
валэ́ндацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
Разм.
1. Доўга важдацца з кім‑, чым‑н. [Юстын:] — Ну, сам падумай: толькі і ведай, што цягай з крыніцы ваду, ды з харчамі валэндайся.Стаховіч.
2. Хадзіць, пераходзіць з месца на месца без асаблівай патрэбы, прычыны; бадзяцца, валачыцца. [Антось:] — Запрагай, і каб мне.. тут ніхто лішні не валэндаўся.Бажко.Адны [людзі] працуюць, другія валэндаюцца па вуліцы без работы.Карпюк.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Per risum multum poteris cognoscere stultum
Па частаму смеху ты можаш пазнаць дурня.
По частому смеху ты можешь узнать глупца.
бел. Смех безпрычыны ‒ знак дурачыны. Дурню, што смешна, тое пацешна. Дурня пазнаеш па смеху.
рус. Дураку всё смех на уме. Смех без причины ‒ признак дурачины. Дураку, что глупо, то потешно.
фр. Au rire on connaît le fol (Глупца/дурака узнают по смеху).
англ. Fools will be fools (Дураки останутся дураками).
нем. An vielem Lachen erkennt man der Narren (Дурака узнают по тому, как много он смеётся). Am Lachen erkennt man den Toren (По смеху узнают дурака).
Шасцімоўны слоўнік прыказак, прымавак і крылатых слоў (1993, правапіс да 2008 г.)
дашука́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак., каго-чаго і без дап.
Разм. Настойліва шукаючы, расшукваючы, знайсці, адшукаць. Не дашукацца нікога. □ Праз мінут дваццаць .. [Адам] вярнуўся назад і ўбачыў, што бацька яго капае ў стайні яму. — Усё адно дашукаюцца, — разважліва сказаў ён бацьку.Чорны.// Разведаць аб чым‑н., дазнацца. Дашукацца прычыны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
нездарма́, прысл.
Разм. Не без падстаў, не безпрычыны. Родная Балтыка! Сінь... Маякі... Любяць цябе Нездарма маракі.Жычка.[Шынкевіч:] — Нас выклікаюць у абком. — Ого! — устрапянуўся Каліта.. — Нездарма інструктар абкома сядзеў у нас цэлы тыдзень.Паслядовіч.// З намерам, не так сабе. Гамрэкелі зразумеў, што Саламон толькі прыкідваецца п’яным і што гэтую гулянку ён завёў нездарма.Самуйлёнак.Міхал адчуваў: механік падышоў нездарма, яму карціць пра нешта расказаць, ды не можа асмеліцца.Карпаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ЛЫШЧЫ́НСКІ Казімір (4.3.1634, маёнтак Лышчыцы Брэсцкага р-на — 30.3.1689),
бел. мысліцель, грамадскі дзеяч і педагог. Скончыў Брэсцкі езуіцкі калегіум (1648), працягваў адукацыю ў Кракаве, Калішы. Працаваў выкладчыкам у Львове, памочнікам рэктара Брэсцкага езуіцкага калегіума, настаўнічаў у школе, якую заснаваў у родным маёнтку Лышчыцы. У 1682 прызначаны падсудкам брэсцкага земскага суда. Выбіраўся паслом на сейм (1669—74). 30.8.1686 Л. быў адлучаны ад царквы, а ў 1688 частка яго рукапіснага трактата «Аб неіснаванні Бога» была выкрадзена і перададзена ў суд, што паслужыла падставай для прызнання Л. атэістам і яго зняволення. Паводле прыгавору сеймавага суда ён быў абезгалоўлены і спалены на кастры на пл. Старога Рынку ў Варшаве. Светапогляд Л. сфарміраваўся пад уплывам гуманіст. традыцый мысліцеляў антычнасці, Адраджэння і рацыяналізму радыкальнай плыні ідэолагаў Рэфармацыі. Атэістычныя погляды Л. ўтвараюць цэласную сістэму, якая пабудавана на строгіх лагічных доказах. Адмаўляючы Бога як стваральніка свету, лічыў, што прырода развіваецца па ўласных законах. Усе вучэнні пра Бога разглядаў як ілжывыя, а Стары і Новы запаветы як выдумкі Майсея і Хрыста. Лічыў Бога стварэннем чалавечага розуму, адмаўляў тройцу, бессмяротнасць душы, замагільны свет, уваскрэсенне з мёртвых. Упершыню ў айч.філас. думцы ўказаў на гнасеалагічныя, псіхал. і сац.прычыны ўзнікнення рэліг. вераванняў. Падзяляў некаторыя ідэі утапічнага сацыялізму, у т. л. аб сац. роўнасці, жадаў бачыць «свет без улады, гарады без начальнікаў, народы без гаспадароў», адстойваў вяршэнства грамадзянскага шлюбу перад царкоўным.
Літ.:
Из истории свободомыслия и атеизма в Белоруссии. Мн., 1978;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Пустасме́х ’несур’ёзны чалавек, што часта і безпрычыны смяецца’ (ТСБМ, Сцяц., Бяльк.; в.-дзв., Шатал.; стаўб., Нар. сл.; бялын., Янк. Мат.), ’жартаўнік’ (ЛА, 3), пустосме́х ’тс’ (ТС). Ад пусты́ ’бессэнсоўны’ і смех (гл.), магчыма, праз стадыю ўстойлівага словазлучэння пусты смех ’несур’ёзны, беспрычынны смех’: і возьме нейкі пусты смех (Колас) з пераносам назвы з’явы на яе носьбіта.
3. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Быць пераможаным, скарыцца (пра крэпасць, уладу; высок.).
Крэпасць пала.
Стары лад паў.
4.перан. Маральна апусціцца, стаць нікчэмным.
Нізка п.
◊
Ні села ні пала (разм.) — нечакана, безпрычыны.
Пасці духам — страціць надзею, занудзіцца.
|| наз.падзе́нне, -я, н. (да 3 і 4 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
пані́чны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да панікі; прасякнуты панікай. Магчыма ў панічнай мітусні, узнікшай з прычыны нечаканай хвалі, .. [чалавека] і проста маглі скінуць з памосту ў агульнай штурханіне без усякага злога намеру.Лынькоў.Саша на момант супакоілася, адагнала свой панічны страх.Шамякін.// Які выклікае паніку. Панічныя чуткі.
2.Разм. Які паддаецца паніцы. Панічны чалавек.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Знячэ́ўку ’нечакана, мімаволі’ (ТСБМ), знячы́вілі ’стрымгалоў, мімаволі’ (Нас., Байк. і Некр.). Параўн. укр.зніче́вʼя, знече́вʼя ’ад нечага рабіць, нечакана, безпрычыны’. Форма знячэўку — спалучэнне прыназоўніка з з р. скл. назоўніка *нячцэвак. Паводле Шубы (Прыслоўе, 112), у форме знячэўкі адлюстроўваецца дээтымалагізацыя канчатка; магчыма і іначай: паралельная форма назоўніка ж. р. *нячэўка. Гэты назоўнік памянш. да нячы́віль (гл.). Гл. яшчэ знецікі. Мяркулава, Этимология, 1977, 91.