Забабу́рка ’складка’ (Касп.). Безумоўна, звязана з асновай бабур‑, прадстаўленай у назвах бабур ’акунь’, бабура ’матыль; макрыца’, бабурка ’пупышка’ (гл. гэтыя словы), але семантычныя хады такой сувязі няясныя.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
bezwzględnie
1. бязлітасна, няшчадна; сурова;
traktować kogo bezwzględnie — жорстка ставіцца да каго;
2. абсалютна; безумоўна; цалкам, зусім;
ufać komu bezwzględnie — абсалютна (безумоўна) давяраць каму;
3.безумоўна; абавязкова; пэўна;
to bezwzględnie trzeba zobaczyć — гэта абавязкова трэба пабачыць
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
найле́пшы, ‑ая, ‑ае.
1. Самы лепшы. Рэч найлепшай якасці. □ Розум — найлепшае багацце.Прыказка.
2.узнач.наз.найле́пшае, ‑ага, н. Самае лепшае. Марыць аб найлепшым. □ Чалавек, безумоўна, нараджаецца дзеля таго, каб упрыгожваць зямлю, ператвараць яе паводле сваіх уяўленняў аб найлепшым.Карпаў.
•••
Усяго найлепшага — развітальнае нежаданне.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
лі́шне, прысл.
1. Вельмі, празмерна. Цішыня... цягнецца лішне доўга і трывожна нездарма. На фронце — гэта, безумоўна, зацішша перад новай бурай.Брыль.
2. Многа, залішне. Не было часу лішне гаварыць, вясна ішла шпарка.Чорны.Людзі стараліся патрапіць след у след, каб лішне не ісці цаліной.Лынькоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
únbedingt
1.
a
1) безумо́ўны
2) абсалю́тны (спакой, поспех)
2.
advбезумо́ўна, абавязко́ва
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
absolút
1.
a
1) абсалю́тны, по́ўны
2) абсалю́тны, безумо́ўны
2.
adv абсалю́тна, безумо́ўна
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
адно́снасць, ‑і, ж.
Уласцівасць адноснага (у 1 знач.). Матэрыялістычная дыялектыка Маркса і Энгельса безумоўна ўключае ў сябе рэлятывізм, але не зводзіцца да яго, г. зн. прызнае адноснасць усіх нашых ведаў не ў сэнсе адмаўлення аб’ектыўнай ісціны, а ў сэнсе гістарычнай умоўнасці межаў набліжэння нашых ведаў да гэтай ісціны.Ленін.
•••
Тэорыя адноснасцігл. тэорыя.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Пры́ма ’падмурак; першае звяно зруба’ (Сл. рэг. лекс.). Семантыка, безумоўна, звязана з запазычаннямі, якія працягваюць лац. ж. р. prīma ’першая’, але шляхі пранікнення слова ў гаворку вызначыць цяжка. Параўн. зафіксаванае ў тым жа рэгіёне прымапрэ́ля ’першае красавіка’ (шчуч., Сцяшк.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
by all means
а) усяля́кімі спо́сабамі
б) (у адка́зе на пыта́ньне): калі́ ла́ска, безумо́ўна
в) напэ́ўна, што б там ні было́
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)