Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПУД,
старажытная адзінка масы ў Беларусі і Расіі. Вядома з 12 ст. У пач. 20 ст. 1 пуд = 40 фунтам = 16 бязменам = = 1280 лотам = 16,38 кг. Афіцыйна выкарыстоўваўся да 1924 пры ўзважванні зерня, мёду, воску і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАГАРО́ДЗІЦА, Божая Маці,
у хрысціянскай міфалогіі найсвяцейшая Дзева Марыя, Мадонна, маці бязгрэшна зачатага Ісуса Хрыста. У 4 ст. абвешчана «прачыстай», на Усяленскім саборы 431 у Эфесе афіцыйна прызнана Багародзіцай і Царыцай Нябеснай. У каталіцызме, дзе культ Мадонны асабліва папулярны, абвешчаны шэраг догматаў, якіх не было ў стараж.царк. традыцыі. З 12 ст. на Захадзе распаўсюджваецца легенда пра бязгрэшнае зачацце Марыі яе маці Ганнай. У 1854 гэтая версія афіцыйна замацавана ў форме догмату. У 1950 прыняты догмат аб цялесным узнясенні Багародзіцы пасля смерці на неба, а ў 1964 папам Паўлам VI найсвяцейшая Дзева Марыя абвешчана «маці царквы». Тэма Багародзіцы з дзіцем шырока выкарыстоўваецца ў сусв. выяўленчым мастацтве і л-ры.
Да арт.Багародзіца. Абраз «Маці Божая Замілаванне» з Брэстчыны. 1644.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
няпі́саны, ‑ая, ‑ае.
Які існуе па традыцыі, не прыняты, не ўстаноўлены афіцыйна, у заканадаўчым парадку. Я прыгадаў напісанае шафёрскае правіла: лепш аб’ехаць сто кіламетраў па добрай дарозе, чым паўзці дзесяць па дрэннай.Хадкевіч.У партызанаў існаваў няпісаны закон — ласёў не забіваць.Федасеенка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
фурма́нства, ‑а, н.
Занятак, прафесія фурмана. У Вялікім княстве Літоўскім татарам прадастаўлены былі ўсе грамадзянскія правы і свабода веравызнання. Яны выкарыстоўваліся для воінскай службы, займаліся агародніцтвам, садаводствам і фурманствам.Жураўскі.Афіцыйна ва ўправе.. [Антон] атрымаў дакумент на сваё фурманства і карыстаўся ім спрытна.Новікаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
КАНЦЫЛЯРЫ́ЗМ,
слова, выраз і сінтаксічны зварот, характэрны для афіцыйна-дзелавога стылю. Напр., «пражываць» замест «жыць», «набываць» — «купляць», «ажыццяўляць кіраўніцтва» — «кіраваць». Ужыванне К. па-за рамкамі афіц.-дзелавога стылю разглядаецца як парушэнне стылістычных норм або як сродак характарыстыкі персанажа ў маст. л-ры, як стылістычны прыём.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАХАРА́ДЖА (санскр.),
тытул правіцеля ў індуісцкіх дзяржавах Паўд. і Паўд.-Усх. Азіі. Выкарыстоўваўся ў адносінах да правіцеляў незалежных княстваў у адрозненне ад залежных ад яго феадалаў — раджаў. Пасля ліквідацыі ў Індыі княстваў (1950-я г.) іх правіцелі былі афіцыйна пазбаўлены тытулаў М. Зараз захоўваецца як тытул караля Непала.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
цырыманія́л
(лац. caeremoniale = кніга абрадавых правіл)
афіцыйна прыняты парадак урачыстых прыёмаў, шэсцяў і інш. (напр. ц. адкрыцця алімпіяды).
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
МАРА́НЫ (ісп. marranos),
яўрэі ў Іспаніі і Партугаліі ў 14—17 ст., якія афіцыйна (у т. л. вымушана) прынялі каталіцтва. Займаліся гандлем, некат. з М. былі на дзярж. службе і нават сярод каталіцкага духавенства. Значная частка М. працягвала тайна выконваць яўр.рэліг. абрады, за што ісп.інквізіцыя падвяргала іх ганенням і пакаранню смерцю.