Частка якога-н. дакумента, якая аддзяляецца ад цэлага або, наадварот, застаецца пасля аддзялення, а таксама кантрольны лісток на атрыманне чаго-н., карыстанне чым-н.
Т. на праезд.
Адрыўны т.
Т. на дровы.
|| памянш.тало́нчык, -а, мн. -і, -аў, м.
|| прым.тало́нны, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
ГІ́БКА,
спосаб апрацоўкі металаў ціскам, пры якім загатоўцы або яе частцы надаецца выгнутая форма. Да гібкі адносіцца ўласна гібка, або гнуццё (атрыманне гнутых профіляў), прафіляванне (гафрыраванне, выгінанне), згортванне (атрыманне зварных труб), навіванне спружын, праўка і інш. Гібка ажыццяўляецца на гібачных машынах, універсальных прэсах або ўручную. Спосабам гібкі вырабляюць дэталі машын і прылад, розныя метызы і інш.
Узоры дэталей, якія можна зрабіць гібкай.Да арт.Гібка: а — схема гібкі, б — гібка па шаблоне (1 — прыціскач, 2 — загатоўка, 3 — націскны ролік, 4 — шаблон).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
грэна́ж
(фр. grainage)
атрыманнегрэны на племянных шаўкаводчых станцыях.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
non-profit[ˌnɒnˈprɒfɪt]adj. не разлі́чаны на атрыма́нне прыбы́тку, некамерцы́йны;
a nonprofit organization грама́дская арганіза́цыя (дабрачынная, асветніцкая і да т.п.)
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
Саіска́льнік ’удзельнік конкурсу на атрыманне чаго-небудзь’, ’той, хто рыхтуецца да атрымання вучонай ступені за навуковую працу або вучонага звання’ (ТСБМ). Частковая калька (бел. суф. ‑(а)льнік)рус.соиска́тель ’тс’ < искать ’шукаць’, параўн. Крукоўскі, Уплыў, 124 і наст.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ГІБРЫДАЛАГІ́ЧНЫ АНА́ЛІЗ,
аналіз характару наследавання асобных уласцівасцей і прыкмет арганізмаў пры палавым размнажэнні з дапамогай сістэмы скрыжаванняў; адзін з асн. метадаў генет. аналізу. Дае магчымасць расшыфраваць генатыпічную структуру асобін, што скрыжоўваюцца, і іх патомкаў.
Класічная схема гібрыдалагічнага аналізу ўключае: вылучэнне зыходных гомазіготных форм, атрыманне ад іх гібрыдаў 1-га пакалення (F1) і скрыжаванне F1 паміж сабой — атрыманне гібрыдаў 2-га пакалення (F2). У гібрыдалагічным аналізе выкарыстоўваюць таксама рэцыпрокныя, зваротныя і аналітычныя скрыжаванні (гл. адпаведныя арт.). Метад гібрыдалагічнага аналізу дазваляе выявіць характар дамінавання і вызначыць колькасць генаў, якія кантралююць адрозненні па дадзенай прыкмеце, лакалізацыю генаў, што вывучаюцца. З яго дапамогай вырашаюць многія праблемы сучаснай генетыкі: атрыманне арганізмаў з зададзенымі генет. ўласцівасцямі, складанне генетычных картаў храмасом для розных відаў, вызначэнне філагенетычнай роднасці паміж групамі арганізмаў і інш. Прыватны выпадак гібрыдалагічнага аналізу — метад радаслоўных (генеалагічны аналіз), аднак у ім, як правіла, адсутнічае этап падбору бацькоўскіх форм.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЙ,
1) частка капіталу прадпрыемства (фірмы, кампаніі), якая дае права на ўдзел у агульным сходзе пайшчыкаў-укладчыкаў, на атрыманне дывідэндаў і часткі маёмасці фірмы пры яе ліквідацыі. Фіксуецца ў дакуменце — паявым пасведчанні (у адрозненне ад акцыі не з’яўляецца каштоўнай паперай і прадметам куплі-продажу), да якога дадаюцца купоны на атрыманне дывідэндаў.
2) П. — сума ўзносу, якая выплачваецца членам кааператыва (напр., жыллёвага, дачнага, будаўнічага і інш). Права П. — асабістае маёмаснае права члена кааператыва (можа быць прадметам дарэння, раздзелу або спадчыннасці ва ўстаноўленым законам парадку).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
электрасі́нтэз
(ад электра + сінтэз)
атрыманне хімічных злучэнняў пры дапамозе электролізу.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
Verérbungf - перахо́д у спа́дчыну, атрыма́нне ў спа́дчыну
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
КАМЕРЦЫ́ЙНЫ РАЗЛІ́К,
метад вядзення гаспадаркі шляхам сувымярэння ў грашовай форме затрат і вынікаў гасп. дзейнасці. Асн. мэта — атрыманне максімуму прыбытку пры мінім. затратах. У адрозненне ад гаспадарчага разліку К.р. прадугледжвае абавязковае атрыманне прыбытку і рэнтабельнасці, дастатковай для далейшага гаспадарання. Пры К.р. суб’екты гаспадарання маюць права размяркоўваць атрыманую выручку ад рэалізацыі прадукцыі (работ, паслуг), фарміраваць і выкарыстоўваць вытв. фонды, самастойна знаходзіць крыніцы пашырэння вытв-сці, выпускаць акцыі, аблігацыі і інш. Суб’екты фін. адносін нясуць эканам. адказнасць за вынікі сваёй дзейнасці, выкананне абавязацельстваў перад пастаўшчыкамі, спажыўцамі, дзяржавай, банкамі; фін. адносіны прадпрыемстваў вызвалены ад дробнай рэгламентацыі з боку дзяржавы.