3.перан. Ліквідаваць напружанасць, аслабіць сілу праяўлення чаго-н.
Р. атмасферу ў сям’і.
|| незак.разраджа́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.
|| наз.разра́дка, -і, ДМ -дцы, мн. -і, -дак, ж.іразра́д, -у, М -дзе, м. (да 1 знач.).
|| прым.разра́дны, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
пасла́біць, ‑блю, ‑біш, ‑біць; зак., што.
1.Аслабіць, адпусціць крыху што‑н. туга нацягнутае, закручанае. Паслабіць гайку. □ Варанецкі лёгка саскочыў з сядла, паслабіў каню папругі і пусціў яго папасвіцца.Дуброўскі.Сева расшпіліў кашулю, паслабіў гальштук і ссунуў яго набок.Карпаў.
2.перан. Знізіць, аслабіць сілу, напружанасць чаго‑н.; зменшыць размах, інтэнсіўнасць чаго‑н. Новая бяда на нейкі момант паслабіла .. ўвагу [Веры Паўлаўны] да дзяцей.Якімовіч.Віктар нічога не гаварыў, толькі часта заглядваў у праект, я адчуваў набліжэнне бурнай размовы, але ніякіх захадаў не рабіў, каб яе паслабіць.Савіцкі.Ваяўнічая, неспакойная, якой мы ведалі заўжды байку, сёння ў некаторых нашых байкапісцаў як бы паслабіла сваю адказнасць перад грамадствам.Клышка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
супако́іцца, -ко́юся, -ко́ішся, -ко́іцца; зак.
1. Стаць спакойным, не хвалявацца; перастаць шумець, пачаць весці сябе ціха.
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
паме́ншыць, ‑шу, ‑шыш, ‑шыць; зак., што.
Зрабіць меншым па велічыні, аб’ёму, колькасці. Паменшыць выдаткі. □ Эмілія з усмешкай казала далей. — Я нават пераканала.. [гаспадара], што нам за рамонт варта паменшыць плату.Маўр.// Зрабіць меншым па ступені, сіле праяўлення; аслабіць. Гаравы.., абхапіўшы галаву рукамі, задумаўся, а можа саграваў далонямі скроні, каб паменшыць боль.Асіпенка.Каб горыч паменшыць разлукі, Галубяць і песцяць у сне, Вясёлыя мілыя рукі.Астрэйка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)