Уласцівасць цнатлівага. Ты сэрца маё ўсхвалявала, Як першая краска вясной, Цнатлівасцю мілай, зямной Ты сэрца маё ўсхвалявала.Гілевіч.[Лірычнаму герою] вельмі арганічныя ўнутраная цнатлівасць, непаказная сціпласць, добразычлівасць, высокая чалавечнасць.Бугаёў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ІЛЮ́ВІЙ (ад лац. illuvies разліў, намыўная гразь),
арганічныя і мінер. рэчывы, вышчалачаныя дажджавымі і расталымі снегавымі водамі з верхніх глебавых гарызонтаў (гумусавага і элювіяльнага) і адкладзены ў ніжэйляжачым ілювіяльным гарызонце.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛІША́ЙНІКАВЫЯ КІСЛО́ТЫ,
фенольныя арганічныя злучэнні, якія маюць у сабе лішайнікі. Валодаюць актыўнасцю антыбіётыкаў. Л.к. атрымліваюць біясінтэзам з рэшткаў воцатнай к-ты. У нар. медыцыне выкарыстоўваюць пры хваробах скуры, слупняку. Некат. ядавітыя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
гнойм.
1. (арганічныя адкіды) Mist m -es;
2. (мёртвыя клеткі ў выніку захворвання) Éiter m -s
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
Гумус 3/504; 4/86, гл.Арганічныя рэчывы глебы
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
раслі́на, ‑ы, ж.
Арганізм, які развіваецца звычайна ў нерухомым становішчы, атрымлівае пажыўныя неарганічныя рэчывы з глебы і паветра і ператварае іх у арганічныя; з’яўляецца адной з найбольш пашыраныя форм існавання жывой матэрыі.
•••
Аранжарэйная расліна (іран.) — пра далікатнага, распешчанага чалавека.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
гамалагі́чны, ‑ая, ‑ае.
Спец. Які мае аднолькавыя адносіны да чаго‑н.; адназначны, падобны.
•••
Гамалагічныя рады — а) у біялогіі — расліны, жывёлы, падобныя па сваіх марфалагічных і фізіялагічных прыкметах; б) у хіміі — арганічныя злучэнні, якія адрозніваюцца групай СН₂ і падобныя ў хімічных адносінах.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
луб, -у, м.
1. Валакністая тканка раслін, па якой перамяшчаюцца арганічныя рэчывы (спец.).
2. Пласт, кавалак кары ліпы, вяза і іншых ліставых дрэў разам з валакністай унутранай часткай.
3. Валокны некаторых раслін (лёну, канапель), якія ідуць на выраб пражы.
Лубяная (лубачная) каробка (зробленая з лубу; у 2 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
луб, ‑у, м.
1. Валакністая частка кары дрэў, па якой перамяшчаюцца арганічныя і мінеральныя рэчывы.
2. Палоска такой кары ліпы, вяза. З лубу, пасля належнай апрацоўкі, вілі вяроўкі.Дубоўка.
3.Спец. Валокны лёну, канопляў і пад., якія ідуць на выраб тэкстыльнай сыравіны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
БІЯПА́ЛІВА, біялагічнае паліва,
1) біямаса, здольная пры згаранні даваць энергію (драўніна, торф, водарасці і інш.).
2) Арганічныя адкіды (гной, смецце, памёт, драўнянае пілавінне і інш.), якія выдзяляюць у працэсе распаду цяпло. Біяпаліва шырока выкарыстоўваюць для абагравання цяпліц, парнікоў і ахаванага грунту. Пры распаданні біяпаліва вылучаюцца вуглякіслы газ, аміяк і вада, якія спрыяюць росту і развіццю раслін.