астр. самы аддалены ад галоўнай зоркі пункт арбіты зоркі-спадарожніка (параўн.перыастр).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
апасяле́ній
(ад апа- + гр. selene = месяц)
астр. пункт арбіты спадарожніка Месяца, найбольш аддалены ад цэнтра Месяца (проціл.перысяленій).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
ЗЯМНА́Я ВОСЬ, вось вярчэння Зямлі,
умоўная прамая, вакол якой адбываецца поўны абарот Зямлі на працягу сутак; праходзіць цераз цэнтр Зямлі і перасякае зямную паверхню ў геагр. полюсах. Становішча З.в. ўскладняецца павольным паваротам яе па кругавым конусе (поўны абарот адбываецца за 26 тыс. гадоў — прэцэсія) і хістаннем восі з перыядам 18,6 года (нутацыя), змяняецца адносна цела Зямлі (сярэдняе становішча Паўн. полюса перамяшчаецца ў бок Паўн. Амерыкі са скорасцю 11 см/год). Нахілам восі вярчэння да плоскасці арбіты Зямлі (экліптыкі) тлумачыцца змена пораў года.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
А́ПЕКС (ад лац. apex вяршыня) у астраноміі, пункт нябеснай сферы, у напрамку да якога перамяшчаецца нябеснае цела ў сваім руху адносна навакольных зорак. Залежыць ад выбару зорак, адносна якіх вызначаецца рух. Апекс гадавога руху Зямлі вакол Сонца знаходзіцца ў плоскасці экліптыкі пад вуглом, роўным амаль 90° да напрамку Зямля—Сонца, і перамяшчаецца, замыкаючы за год круг. Апекс руху Сонечнай сістэмы адносна бліжэйшых зорак знаходзіцца ў сузор’і Геркулеса. Процілеглы апексу пункт — антыапекс. Апексам наз. таксама пункт арбітыШСЗ, найб. аддалены на Пн ад плоскасці зямнога экватара.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СІНХРАФАЗАТРО́Н (ад грэч. synchronos адначасовы + фазатрон),
пратонны сінхратрон, цыклічны рэзанансны паскаральнік зараджаных часціц (у асн. пратонаў). Паскарэнне часціц у С. адбываецца ў высокачастотным эл. полі, частата якога змяняецца (у адрозненне ад сінхратрона) адначасова са зменамі напружанасці магн. поля так, каб радыус раўнаважнай арбіты часціц заставаўся нязменным. У кожным цыкле паскараецца да 1013 часціц На Серпухаўскім С. (Расія) пратоны паскараюцца да энергіі 76 ГэВ; на тэватроне (С. са звышправоднымі магнітамі; ЗША) — да 1 ТэВ. Выкарыстоўваецца ў навук. даследаваннях па ядз. фізіцы і фізіцы элементарных часціц.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
афе́лій
(ад гр. apo = ад + helios = Сонца)
найбольш аддалены ад Сонца пункт арбіты планеты, каметы або штучнага спадарожніка (проціл.перыгелій).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
перыге́лій
(ад перы- + гр. helios = Сонца)
астр. пункт найменшага аддалення арбіты планеты, каметы або штучнага спадарожніка ад Сонца (проціл.афелій).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
ГРЫ́САМ ((Grissom) Вірджыл) (3.4.1926, г. Мітчэл, штат Індыяна, ЗША — 27.1.1967),
касманаўт ЗША. Скончыў ун-т у г. Лафеет (штат Індыяна, 1950), Тэхнал.ін-тВПС (1955), школу лётчыкаў-выпрабавальнікаў (1956). З 1959 у групе касманаўтаў НАСА. 21.7.1961 здзейсніў субарбітальны палёт на касм. караблі «Меркурый», 23.3.1965 з Дж.Янгам — палёт на касм. караблі «Джэміні-3» (як камандзір), у час якога ўпершыню касм. карабель пераведзены з адной арбіты на другую. Загінуў з Э.Уайтам і Р.Чафі пры наземных выпрабаваннях першага касм. карабля «Апалон». У космасе правёў 5,14 гадз. 2 залатыя медалі НАСА «За выдатныя заслугі». Імем Грысама названы кратэр на Месяцы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«МАЛА́НКА»,
серыя сав. штучных спадарожнікаў Зямлі для рэтрансляцыі тэлевізійных праграм, далёкай тэлегр., тэлеф. і фотатэлегр. сувязі. Уваходзіць у склад сістэмы касм. сувязі «Арбіта». У 1965—92 запушчана каля 100 «М.». Арбіты (акрамя «М-1С») эліптычныя, сінхронныя, з вял. эксцэнтрысітэтам і апагеем над Паўн. паўшар’ем; выш. ў апагеі каля 40 тыс.км, у перыгеі — 460—650 км, перыяд абарачэння каля 12 гадз. Пры такіх арбітах працягласць сеансаў сувязі праз 1 ШСЗ 8—10 гадз у суткі, пры выкарыстанні 3 ШСЗ дасягаецца кругласутачная сувязь.
У.С.Ларыёнаў.
Да арт.«Маланка»: арбіта ШСЗ «Маланка-1» з апагеем над Паўночным паўшар’ем Зямлі.