бесперапынна дзеючы вулкан на в-ве Гаваі, у Ціхім ак.Тэр. ЗША (штат Гаваі). Выш. 1247 м. Шчытападобны конус з вял. кальдэрай (дыям. 4,5 км, глыб. больш за 230 м), у якой возера, перакрытае слоем лавы. Апошняе значнае вывяржэнне адбылося ў 1983—85. К. ўваходзіць у склад Гавайскага вулканічнага нац. парку, уключанага ЮНЕСКА у Спіс сусв. спадчыны. Вулканалагічная станцыя.
Прыйсці ў стан злоснага раздражнення. [Талаш:] — Вось, таварыш начальнік, прыехалі .. [жаўнеры] забіраць маё апошняе сена. Прасіў, маліў іх, а яны яшчэ і штурхаць пачалі мяне. Ну, я і раззлаваўся і кінуўся на іх з сякерай.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
КАМЕРУ́Н (Cameroon, Cameroun),
вулканічны масіў у Афрыцы, каля берагоў Гвінейскага заліва. Тэр. дзяржавы Камерун. Выш. 4070 м. Трахібазальтавы стратавулкан са шматлікімі бакавымі конусамі і кратэрамі. Гал. вяршыня — дзеючы конус Фака (апошняе вывяржэнне ў 1959). На зах. і паўд.-зах. схілах выпадае найб. ў Афрыцы колькасць ападкаў (каля 10 000 мм за год). Ніжняя ч. схілаў занята экватарыяльнымі лясамі, часткова плантацыямі, вышэй — горныя лясы і лугі.
1. Зрасходаваць на вядзенне судовых спраў. [Сымон:] Тата .. судамі гаспадарку ўсю прасудзіў, а цяпер апошняе двару на здзек аддаў!Купала.
2. і без дап. Судзіць некаторы час; прабыць які‑н. час суддзёй. Прасудзіць некалькі год.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ВЕЗУ́ВІЙ (Vesuvio),
дзеючы вулкан на Пд Італіі, паблізу г. Неапаль. Выш. 1277 м. Утварае 3 конусы, якія нібы ўваходзяць адзін у адзін (сома). Асн. конус складзены з перапластаваных лаваў і вулканічных туфаў. Пры вывяржэнні выкідвае попел. Выхады газаў і пары. У час вывяржэння ў 79 загінулі гарады Пампеі, Геркуланум, Стабіі. Апошняе вывяржэнне 1957—59. На ніжніх ч. схілаў — сады, вінаграднікі, да выш. 800 м — хвойныя гаі. Вулканалагічная абсерваторыя. Турызм.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
асі́пнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; пр. асіп, ‑ла; зак.
Страціць чысціню і гучнасць голасу; стаць сіпатым. Агні згаслі ў вачах, і голле асіп, быццам глытнуў з гарачае смагі сцюдзёнай вады.Мікуліч./уперан.ужыв.Але голас фагота Чамусьці асіп, Вось і флейты сыгралі Апошняе скерца.Глебка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
цадзі́лка, ‑і, ДМ ‑лцы; Рмн. ‑лак; ж.
Кавалак палатна або іншае прыстасаванне для працэджвання чаго‑н. (пераважна малака). [Ганна] ўжо вылівала апошняе малако на цадзілку.Чорны.І я згадваю, што маці заўсёды, падаіўшы карову, вешала цадзілку і даёнку на плот, каб яны сохлі...Сачанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ВАЛДА́ЙСКАЕ ЗЛЕДЗЯНЕ́ННЕ,
апошняе зледзяненне плейстацэну ў еўрап.ч. Расіі. Адбылося 80—11 тыс.г. назад. У пачатку зледзянення ледавік дасягаў макс. памераў і даходзіў да цяперашняга г. Цвер (ранневалдайская, калінінская, падпарожская стадыя), пасля чаго настала пацяпленне (сярэдневалдайскае, ленінградскае, манчалоўскае). У канцы валдайскага зледзянення ледавік зноў пашырыўся і падыходзіў да сучаснага Валдайскага узв. (познавалдайская, асташкаўская стадыі). Валдайскае зледзяненне адпавядае паазерскаму зледзяненню ў Беларусі, вюрмскаму зледзяненню ў Альпах, віскансінскаму ў Паўн. Амерыцы, вейхзельскаму, віслінскаму ў Зах. Еўропе.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЭНЁЎ (Deneuve; сапр.Дарлеак; Dorléac) Катрын
(н. 22.10.1943, Парыж),
французская кінаактрыса. Ў кіно з 1956. Наіўныя, прастадушныя гераіні фільмаў «Шэрбурскія парасоны» (1964), «Дзяўчаты з Рашфора» (1967), «Асліная шкура» (1970) і інш. саступілі месца складаным, драм. вобразам, поўным разбуральных страсцей у фільмах «Дзённая прыгажуня» (1966), «Трыстана» (1970), «Агіда» (1965), «Сука» (1972). У 1980—90-я г.найб. вылучылася выкананнем гал. роляў у фільмах «Апошняе метро» (1980), «Індакітай» (1991), «Мая любімая пара года» (1992).