hedge2 [hedʒ] v.

1. уві́льваць, ухіля́цца (ад рызыкі, адказнасці, прамога адказу і да т.п.)

2. адгаро́джваць

3. (against) страхава́ць сябе́ (ад праблем, страты і да т.п.)

4. (about/around, with) fml ста́віць/узво́дзіць перашко́ды, заміна́ць

hedge one’s bets памянша́ць ры́зыку стра́ты або́ памы́лкі спо́сабам двайно́га закла́ду

hedge in [ˌhedʒˈɪn] phr. v. акружа́ць (каго-н./што-н. чым-н.)

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

skirt2 [skɜ:t] v.

1. быць разме́шчаным або́ ісці́ ўздоўж мяжы́; акружа́ць (таксама перан.)

2. прахо́дзіць, абыхо́дзіць бо́кам; быць на валасо́к (ад чаго-н.);

skirt round death быць на валасо́к ад сме́рці;

The road skirts the forest. Дарога ідзе вакол лесу;

The sun skirted the cloud with gold. Сонца пазалаціла край воблака.

3. skirt round a question ухіля́цца ад пыта́ння;

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

Пахолік, пахолак, пахолачак ’бедны селянін’, ’сялянскі хлопец’ (Нас., Грыг.), пахо́лок ’парабак’ (ТС), пахолятко ’лёкай’ (брэсц., КЭС). Булыка (Лекс. запазыч., 185) мяркуе, што ст.-бел. пахолокъ (пахолекъ, пахоликъ, похоликъ, похо‑ локъ, пахолэкъ) ’слуга’, ’салдат’ (з 1516 г.) был· запазычаны са ст.-польск. pachołek. Аднак наяўнасць слова ў рус. аланецкіх, вяцкіх гаворках (пихолок ’хлопец, хлопчык, дураслівец, свавольнік’, пахо́лок ’дзіцё’) дае повад сумнявацца, прынамсі, часткова: толькі некаторыя з гэтых ст.-бел. слоў з’яўляюцца паланізмамі ці аформлены пад польскія. Борысь (Prefiks., 25) лічыць гэту лексему паўночнапраславянскай (рахоіь: рахо(ъкъ ’хлопец, слуга’), утворанай ад дзеяслова хоШі ’пясціць, акружаць апекай, клопатамі; трымаць у чысціні’; аднак няяснай застаецца першасная функцыя прэфікса pa‑. Махэк₂ (426–427) мяркуе, што ра· надавала іранічны характар слову pa‑xol‑f. Фасмер (3, 221) таксама вылучае прэфікс pa‑, а ‑хоШъ супастаўляе з серб.-ц.-слав. хлакъ ’нежанаты’, ст.-рус. холокь і звязвае іх з холо́п, холу́й.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

та́ктыка, ‑і, ДМ ‑тыцы, ж.

1. Майстэрства падрыхтоўкі і вядзення бою; спосабы і прыёмы вядзення бою. Тактыка марскога бою. Тактыка актыўнай абароны. □ Мы рассыпаліся па ўсіх правілах хто франтавой, хто партызанскай тактыкі і пайшлі акружаць тое месца. Брыль. Усе дні блакады атрад Баразны трымаўся адной тактыкі: хадзіў следам за ворагам. Васілеўская. // Навука аб тэорыі і практыцы вядзення бою. Курс тактыкі.

2. Сродкі і прыёмы грамадскай і палітычнай барацьбы. Камітэт .. змяніў тактыку — загадаў гурткам рабіць сходы ў адзін дзень па ўсім павеце. Пестрак.

3. перан. Прыёмы і сродкі дасягнення якой‑н. мэты; спосаб дзеяння, лінія паводзін каго‑н. Мая Любаміраўна, убачыўшы, што .. [муж] пачынае гневацца не на жарт, адразу змяніла тактыку: ласкава абняла, пацалавала. Шамякін. Маладзіца, каб не сказаць чаго лішняга, раптам мяняе тактыку. — Такому старому, як вы [дзед Талаш], не варта глядзець на мае вочы. Колас.

[Грэч. taktike.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

rim

[rɪm]

1.

n.

1) край -ю m., абадо́к, беражо́к -ка́ m., аблямо́ўка f.

the rim of a cup — край ку́бка

2) во́бад -а m.

the rim of a wheel — во́бад ко́ла

2.

v.t. (-mm)

1) аблямо́ўваць, ашляко́ўваць

2) наклада́ць, насаджа́ць во́бад

3) акружа́ць

The pond was rimmed with wild flowers — Са́жалку аблямо́ўвалі кра́скі

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

round3 [raʊnd] v.

1. агіна́ць; абыхо́дзіць круго́м;

We rounded the corner. Мы завярнулі за вугал;

The ship rounded the cape. Карабель абагнуў мыс.

2. акругля́ць; акругля́цца; рабі́цца кру́глым;

Her eyes rounded with amazement. Ад здзіўлення яе вочы акругліліся.

3. (up/down) акруглі́ць, вы́разіць у кру́глых лі́чбах

round off [ˌraʊndˈɒf] phr. v.

1. завярша́ць, канча́ць

2. выраўно́ўваць

round up [ˌraʊndˈʌp] phr. v.

1. збіра́ць у адны́м ме́сцы, скліка́ць

2. зганя́ць; акружа́ць; рабі́ць абла́ву

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

Тхлань ‘гніль, цвіль, сырасць’, ‘балоцістае месца’ (ТСБМ), ‘пекла; апраметная’, ‘прорва, бездань’ (Ласт., Некр. і Байк.), ‘цяжкадаступнае месца сярод балот і лясоў’ (зах-палес., Асоўскі, Stud. slawist., 106), ‘бездань, нетры’, ‘балота’ (Сержп. Прымхі), ‘твань’ (Нар. Гом.). Да тхліць (гл.) утворана па ўзоры твань (гл.). Відавочна, звязанае з польск. odchłań/otchłań ‘бездань’, ст.-польск. otchlań лац. ‘caribdis’ (1424 г., Najdawniejsze zab., 128), паводле Банькоўскага (2, 368, 464), слова цалкам няяснае, вядомае ў рэлігійнай літаратуры з 2‑й паловы XIV ст. у значэнні ‘бездань нябесная’; апрача яго ўжываліся таксама spusty (upusty) niebieskie, odchliska, przetchliny і нават odchliny, а таксама otkłań, на падставе апошняга ён выводзіць першасную форму *otъklanь, якое з дзеяслова *otъ‑kloniti, *otъ‑klanjati ‘адводзіць у бок’. Борысь (403) польск. odchłań ‘глыбокая прорва, прадонне, бездань’, ‘месца знаходжання душ памерлых, чысцец, пекла’ звязвае з *ot‑chłaniać < chłonąć з першасным значэннем ‘тое, што паглынае’ і параўноўвае з укр. хланути ‘прагна есці’ < хла́пнути, славен. hlániti ‘хціва хапаць мордай, рылам’ і адносіць да першаснага *xolnǫti < *xolitiакружаць, абгортваць’, ‘пакрываць, засланяць’. Сумнеўна, параўн. рэдкае польск. odtchłań ‘бяздонне’ (XVI ст.), што, магчыма, да tchnąć, гл. тхнуць, тухлы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Со́ты1 ‘ячэйкі з воску, вуза’ (ТСБМ), саты́ ‘тс’ (в.-дзв., (Сл. ПЗБ), со́ты, со́тая, со́тые ‘тс’ (Анох.). Укр. со́ти, рус. сот, со́ты, рус.-ц.-слав. сътъ, серб.-харв. са̑т, са̑ће, славен. sȃt, балг. сът, макед. сот. Прасл. *sъtъ. Этымалогія няпэўная. Параўноўвалі з ст.-інд. sátas ‘сасуд’. Махэк (LF, 55, 156) зыходнай формай лічыў *sъpto‑, якое звязана чаргаваннем галосных з све́пет (гл.). Бязлай (3, 219), аспрэчваючы версію Махэка аб непасрэднай сувязі *sъtъ і *svepetъ, схіляецца да думкі Мікалы (Ursl. Gr., 3, 25) аб паходжанні слова з і.-е. *sup‑to > прасл. *sъ(p)tъ, звязанага з прасл. *suti, *sypati (гл. сыпаць) ‘трэсці’, літ. sùpti, supù ‘калыхаць; акружаць’, з якімі роднаснае ц.-слав. свепити се ‘калыхацца’. Сумніўная версія Машынскага (Pierw., 216), які набліжаў *sъtъ да *sojǫ, *sojiti ‘калоць’. Трубачоў (у Фасмер, 3, 728) следам за Рабінскім (РФВ, 62, 239) найбольш верагодным лічыць сувязь з сыта́ (гл.). Гл. таксама Глухак, 537.

Со́ты2 — парадкавы лічэбнік да сто (ТСБМ, Некр. і Байк.), со́тны ‘тс’ (Ласт., Некр. і Байк.). Укр. со́тий, рус. со́тый, польск. setny, в.-луж. stoty, чэш., славац. stý, серб.-харв. сто̑т, славен. stọ̑ti, stọ̑tni, балг. сто́тни, макед. стоти, ст.-слав. сътьнъ. З *sъtь, *sъtьnъ; далей гл. сто; Фасмер, 3, 728.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

contain

[kənˈteɪn]

1.

v.t.

1) зьмяшча́ць

Books contain information — Кні́гі зьмяшча́юць інфарма́цыю

This pitcher will contain a quart of milk — Гэ́ты збано́к зьме́сьціць лі́тар малака́

2) мець у сабе́

One meter contains 100 centimeters — Адзі́н мэ́тар ма́е 100 цэнтымэ́траў

3) стры́мваць

to contain oneself — стры́мвацца, вало́даць сабо́ю

4) Milit. стры́мваць, затры́мваць, акружа́ць о́рага)

5) Math. дзялі́цца

10 contains 2 and 5 — Дзе́сяць дзе́ліцца на два й пяць

2.

v.i.

стры́мвацца

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

штурмава́ць, ‑мую, ‑муеш, ‑муе; незак., каго-што.

1. Рабіць, праводзіць штурм (у 1 знач.). Барашкін быў ва ўдарнай групе, і гэтая група першай штурмавала варожыя ўмацаванні. Савіцкі. У сям’і павага ў нас мужчынам: Дзед тапіў дзянікінцаў у Доне; Бацька ўзводзіў горад на Амуры, Брат старэйшы штурмаваў Берлін. Гілевіч. // перан. Праводзіць актыўныя, рашучыя дзеянні для авалодання чым‑н., асваення чаго‑н. Навукова-тэхнічная рэвалюцыя дала ў рукі чалавека магутныя сілы: ён пранік у глыбіню атамнага ядра, пачаў штурмаваць касмічныя далі. «Звязда». Каб штурмаваць нямую вышыню, Бывае мала аднаго імкнення. Грачанікаў. // перан. Працаваць з празмерная паспешнасцю, каб нагнаць упушчанае. Не знае адпачынку, зморы Калгаснікаў ліхая раць, Калі з упартасцю, напорам Прарыў выходзім штурмаваць. Чарот. // перан. Актыўна паступаць, старанна, настойліва вывучаць з мэтай дабіцца жаданых вынікаў. Не шмат застаецца таварышаў-сведак, Што разам з табой [ветэран] стары свет штурмавалі. Чарнушэвіч. Вось ён, гулкі, шырокі ганак [школы], і дзве пары калон сасновых, хлопцы тут, пасля кніг-чытанак, штурмавалі навук асновы. Русецкі.

2. Разм. Асаджваць, акружаць каго‑, што‑н. бязладным, неарганізаваным натоўпам. Улетку мінулага года масквічы літаральна штурмавалі касу тэатра імя Вахтангава. «ЛіМ». Вялікі натоўп штурмаваў вагоны. Ус. // перан. Настойліва дабівацца чаго‑н. Радня Пахомава не траціць часу, Адміністрацыю саўгаса Штурмуюць грамадой на ўсе лады. Корбан.

3. Лятаючы на малой вышыні, бамбіць і расстрэльваць з самалёта сілы праціўніка. Прылятаюць яны [знішчальнікі] штурмаваць, Зніштажаць лютых ворагаў смела. Танк. [Пішчыкаў:] — Калі ляталі штурмаваць нямецкія аэрадромы? [Хукін:] — Летась вясною часта, ляталі на Бранск. Алешка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)