Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
render[ˈrendə]v.fml
1. аддава́ць; адпла́чваць; дапамага́ць;
render assistanceака́зваць дапамо́гу
2. (to) падава́ць, прадстаўля́ць;
render an account to smb. пада́ць каму́-н. раху́нак
3. пераклада́ць (на іншую мову)
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
Прылюбі́ць ’упадабаць; прымаць з прыемнасцю’ (Нас.; б.-каш., ГЧ), сюды ж прылюбоўнік (= рус.прелюбодей) (Тураўшч., 1, 59). Прэфіксальнае ўтварэнне ад любі́ць (гл.) з развіццём семантыкі. Укр.прилюби́ти, прилюбля́ти ’зачараваць, прывабіць, любіць, прымаць з прыемнасцю’, прилюби́тися ’прыахвоціцца’. Стараж.-рус.прилюбитисѧ ’аддацца любві’: Богови прилюбистеся (1578, Сразн.), рус.дыял.прилюби́ть, прилюба́ть ’аказваць садзейнічанне, дапамагаць’, прилюби́ться ’спадабацца, прыйсціся да густу, да спадобы’. Гл. таксама ЕСУМ, 3, 319–320.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
процістая́ць, ‑стаю, ‑стаіш, ‑стаіць; незак.
1. Быць проціпастаўленым, процілеглым каму‑, чаму‑н.; знаходзіцца ў процілеглых, варожых трупах. Яны — ворагі савецкай улады. Група гэтых інжынераў у аповесці [Х. Шынклера] процістаіць Прыстрому.Арабей.
2.каму-чаму. Захоўваць устойлівае становішча пад дзеяннем чаго‑н.; вытрымліваць націск чаго‑н. Не мець сілы процістаяць ветру.//Аказваць супраціўленне, процідзеянне каму‑, чаму‑н. Процістаяць хваробам.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Éhrungf -, -en
1) ушано́ўванне, ушанава́нне
2) паша́на;
~ erwéisen*ака́зваць ушанава́нні
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
КО́МПЛЕКСНАГА ВЫКАРЫСТА́ННЯ ВО́ДНЫХ РЭСУ́РСАЎ ЦЭНТРА́ЛЬНЫ НДІМіністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь.
Засн. ў 1961 у Мінску. Да 1991 — галаўная арг-цыя па праблемах выкарыстання водных рэсурсаў у СССР. З 1992 — галаўная арг-цыя па рацыянальным выкарыстанні і ахове водных рэсурсаў на Беларусі. Асн. кірункі навук. дзейнасці: комплексная ацэнка стану і прагноз змянення водных рэсурсаў у звычайных ўмовах і парушаных у выніку гасп. дзейнасці; ацэнка ўплыву забору падземных і паверхневых вод на экалагічны стан прылеглых тэрыторый; распрацоўка мерапрыемстваў па ахове водных рэсурсаў ад іх вычарпання і забруджвання; гідраэкалагічнае абследаванне гасп. аб’ектаў, экспертыза тэхналогій і праектаў, якія здольны аказваць уплыў на стан водных аб’ектаў; распрацоўка праграмнага забеспячэння, геаінфарм. тэхналогій, мадэліраванне; вядзенне дзярж. воднага кадастру і маніторынгу; экалагічная сертыфікацыя, аўдыт і менеджмент у галіне выкарыстання і аховы водных рэсурсаў і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАКА́РНСКІЯ ДАГАВО́РЫ 1925, Лакарнскі пакт. Парафіраваны 16.10. 1925 у г. Лакарна (Швейцарыя) пасля абмеркавання на Лакарнскай канферэнцыі 1925, падпісаны 1.12.1925 у Лондане. Асн. дакумент — т.зв. Рэйнскі гарантыйны пакт паміж Бельгіяй, Вялікабрытаніяй, Германіяй, Італіяй і Францыяй, які прадугледжваў непарушнасць герм.-бельг. і герм.-франц. межаў, вызначаных паводле Версальскага мірнага дагавора 1919, і захаванне дэмілітарызацыі Рэйнскай зоны. Гарантамі пакта выступалі Вялікабрытанія і Італія. Рэйнскі пакт дапоўнілі пагадненні пра арбітражы, заключаныя Германіяй асобна з Бельгіяй, Францыяй, Польшчай і Чэхаславакіяй, а таксама дагаворы аб гарантыях, заключаныя Францыяй асобна з Польшчай і Чэхаславакіяй (Францыя абавязалася аказваць дапамогу гэтым краінам у выпадку нападу на іх Германіі). Вынікам Л.д. было прыняцце Германіі ў вер. 1926 у Лігу нацый са статусам вял. дзяржавы. У 1936 Германія ў аднабаковым парадку скасавала Л.д. і ўвяла свае войскі ў Рэйнскую зону.