Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
цары́зм, ‑у, м.
Дзяржаўны лад, пры якім вярхоўная неабмежаваная ўлада належыць цару; царскі рэжым. Частка думскіх дэпутатаў.. прапанавала звярнуцца з думскай трыбуны да ўсіх сялян з заклікам аказаць дапамогу думе ў барацьбе з царызмам.Колас.Таксама, як і ўкраінскі народ, стагнаў наш народ пад ярмом польскіх паноў і царызму.Купала.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Willkómmenn -s, - прывіта́нне; прыём;
éinen ~ zúrufen* віта́ць во́клічамі [то́стамі];
éinen fröhlichen ~ bíeten*аказа́ць раду́шны прыём; прыня́ць з ра́дасцю
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
пасі́льныразм. nach Kräften;
аказа́ць пасі́льную дапамо́гу nach Kräften Hílfe léisten;
для яго́ гэ́та (ца́лкам) пасі́льная зада́ча díeser Áufgabe ist er (vollkómmen) gewáchsen
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
буксі́р
(рус. буксир, ад гал. boegseeren = цягнуць)
1) трос, пры дапамозе якога адно судна можа цягнуць другое або машына машыну;
2) судна, прызначанае для перацягвання несамаходных суднаў, плытоў;
узяць на б. — аказаць дапамогу ў выкананні чаго-н.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
і́мідж
(англ. image = вобраз)
мэтанакіравана сфарміраваны (сродкамі масавай інфармацыі, літаратуры і інш.) вобраз якой-н. асобы, з’явы, прадмета, каб аказаць на каго-н. эмацыйна-псіхалагічнае ўздзеянне з мэтай папулярызацыі, рэкламы (напр. і. палітыка).
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
МАДЗІ́НІ ((Mazzini) Джузепе) (22.6.1805, г. Генуя, Італія — 10.3.1872),
дзеяч італьян.рэв. і нац.-вызв. руху, правадыр рэсп. крыла Рысарджымента. Юрыст. Скончыў ун-т у Генуі. З 1827 чл.т-вакарбанарыяў. У 1830 арыштаваны і высланы, знаходзіўся ў эміграцыі. Засн. тайную арг-цыю «Маладая Італія» (1831), мэтай якой было аб’яднанне Італіі на рэсп. пачатках, міжнар.рэв. арг-цыю «Маладая Еўропа» (1834) і «Інтэрнацыянальны саюз народаў» (1846). У час рэвалюцыі 1848—49 выдаваў у г. Мілан рэсп.газ. «L’Italia del Popolo» («Італія Народа»), змагаўся ў атрадзе Дж.Гарыбальдзі, узначальваў (сак.—ліп. 1849) рэв. ўрад Рым. рэспублікі. У 1853 заснаваў рэсп. «Партыю дзеяння». Садзейнічаў вызв. паходу Гарыбальдзі на Пд Італіі (1860). У 1860-я г. М. і яго прыхільнікі імкнуліся ўцягнуць італьян. рабочых у патрыят. рух за далучэнне Венецыі да Італіі, прапагандавалі мірны шлях дасягнення сац. роўнасці (праз стварэнне рабочымі спажывецка-вытв. арг-цый), з 1867 узмацнілі агітацыю за ўстанаўленне рэсп. ладу. У 1870 пры спробе аказаць дапамогу рэсп. паўстанню на в-ве Сіцылія М. арыштаваны ўладамі і высланы з краіны. У 1872 вярнуўся ў Італію.
Літ.:
Кирова К.Э. Жизнь Джузеппе Мадзини (1805—1872). М., 1981.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЕКСІКА́НСКАЯ ЭКСПЕДЫ́ЦЫЯ 1861—67,
узброеная інтэрвенцыя Вялікабрытаніі (1862), Іспаніі (1861—62) і Францыі (1862—67) супраць Мексікі з мэтай звяржэння дэмакр. ўрада прэзідэнта Б.П.Хуарэса Гарсіі і ўстанаўлення залежнага ад еўрап. дзяржаў манарх. рэжыму. Зачэпкай для інтэрвенцыі стаў прыняты 17.7.1861 мекс. кангрэсам закон аб часовым спыненні плацяжоў па знешніх пазыках. У адказ у канцы 1861 — пач. 1862 брыт., ісп. і франц. войскі высадзіліся на ўзбярэжжа Мексікі і захапілі важнейшы порт Веракрус. Аднак рашучае супраціўленне мексіканцаў, рознагалоссі паміж дзяржавамі-агрэсарамі, адсутнасць падтрымкі інтэрвенцыі з боку ЗША, якія таксама імкнуліся замацавацца ў суседняй краіне, прымусілі Вялікабрытанію і Іспанію ў крас. 1862 вывесці свае войскі з Мексікі. Францыя працягвала вайну, летам 1863 яе войскі захапілі г. Мехіка. У крас. 1864 імператарам Мексікі абвешчаны залежны ад Напалеона IIIаўстр. эрцгерцаг Фердынанд Максімілян (Максімілян I). На заклік мекс. ўрада Хуарэса на барацьбу з іншаземцамі паднялося ўсё насельніцтва краіны. Масавае нар. супраціўленне, контрнаступленне рэгулярнай мекс. арміі, а таксама абвастрэнне франка-амер. адносін і непапулярнасць гэтай авантуры ў Францыі прывялі да правалу М.э. У сак. 1867 франц. інтэрвенты пакінулі тэр. Мексікі. Максімілян I, які імкнуўся аказаць супраціўленне мекс. войскам, трапіў у палон і быў расстраляны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
удасто́іць, ‑стою, ‑стоіш, ‑стоіць; зак., каго-што і чаго.
1. Прызнаць каго‑, што‑н. дастойным высокай ацэнкі, узнагароды, звання і пад. Удастоіць узнагароды. □ Шэраг еўрапейскіх акадэмій мастацтваў удастоілі .. [Матэйку] звання ганаровага члена.«ЛіМ».
2.Аказаць каму‑н. гонар сваёй увагай, прыхільнасцю і пад. Следчы хвіліну маўчаў, спадылба пазіраючы на гаспадыню, быццам разважаючы — удастоіць адказам ці пакінуць без увагі пытанне залішн[е] цікаўнай гаспадыні?Машара.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
1.Аказаць дапамогу, садзеянне, падтрымку ў чым‑н. Памагчы грашыма. Памагчы пабудавацца. □ [Іван:] — Тут.. прарэзаць дзірку наскрозь цяжка будзе.. — Нічога. Я табе памагу, — падтрымаў Арцём. — Будзем рэзаць напераменку.Ставер.Прывіталіся [сыны].., пагаварылі. Старэйшы сын нават молат у рукі ўзяў — памог кавалю парог выкаваць.Якімовіч.[Зося:] — Ты паслухай.. Можа ты ведаеш [у каго крадзеныя грошы], то памажы следчым.Чорны.// Выратаваць, выручыць. [Човен] гойдаўся на хвалях і, здавалася, вось-вось схаваецца пад імі.. Лена стаяла на беразе і не ведала, як памагчы чалавеку.Ваданосаў.— Матуля, памажы мне! — Яшчэ ўсё задыхана шаптаў.. [палонны].Брыль.
2.Аказаць патрэбнае дзеянне, даць патрэбны вынік. Лякарства памагло. □ Прыход Зарубы, фельчара, памог Падняцца Януку.Танк.Прыходзячы з работы дахаты, Дзяніс прымаў душ, абедаў і клаўся адпачываць. Асабліва аддаваўся адпачынку ў нерабочую суботу, а пасля — нядзелю.. Але, урэшце, і гэта не памагло. Цераз сем месяцаў мускулы звалі.Пестрак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)