Прасто́ра, прасто́р ’разлегласць, абшар’, ’свабода, воля’ (ТСБМ, Нас.), укр.прості́р, рус.просто́р, польск.przestwor (з *przestor пад уплывам otworzyć ’адкрыць, адчыніць’, гл. Банькоўскі, 2, 911), славац.priestor, чэш.prostor, славен.próstor, серб.-харв.про́стор, балг.просто́р, макед.простор. Прасл.*prostorъ роднаснае *prosterti (гл. прасцерці). Супастаўляюць са ст.-інд.prastaráḥ ’падсцілка з саломы; раўніна’, staraḥ ’пласт’, лат.stara ’паласа’ і інш. (Бязлай, 3, 127; БЕР, 5, 774; Сной₂, 586).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
сеза́м1, ‑у, м.
Тое, што і кунжут.
[Грэч.]
сеза́м2, ‑а, м.
1.(з вялікай літары). У выразе: Сезам, адкрыйся! — ужываецца жартам пры намеры пранікнуць у якую‑н. тайну, перамагчы якую‑н. перашкоду (першапачаткова — заклінанне ў арабскай казцы, сілаю якога раскрывалася тайна скарбніцы).
2. Тайная скарбніца; таямніца. Сезам можна адчыніць толькі сваімі ключамі.Палтаран.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
адамкну́цца, ‑нуся, ‑нешся, ‑нецца; зак.
1. Адчыніцца; стаць незамкнутым. Замок адамкнуўся. Дзверы адамкнуліся.
2.Адчыніць памяшканне, у якім знаходзішся; зрабіць свабодным уваход да сябе. Дзікі, прарэзлівы голас, поўны роспачы, выгукваў: — Адчыні! Адамкніся!Колас.
3.перан. Стаць даступным, магчымым для каго‑н. Спяць дзяды — ім былое абрыўкамі сніцца: адамкнуўся для іх зачараваны сад.Дудар.
•••
Рай адамкнуўсякамугл. рай.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
afraid[əˈfreɪd]adj.: be afraid of smb./smth. бая́цца каго́-н./чаго́-н.;
She was afraid to open the door. Яна баялася адчыніць дзверы.
♦
I am afraid (форма ветлівасці) :I can’t help you, I am afraid. Баюся, што не магу вам дапамагчы.
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
1.Адчыніць што‑н. замкнёнае. Адамкнуць дзверы.// Зрабіць незамкнёным, адкрыць. [Гаўрусь Каляда] адамкнуў вялізны замок, выняў абадок са скабы, і скрыпучая палавіна гуменных варот адчынілася.Брыль.
2. Зняць прымкнутае. Адамкнуць штык (ад вінтоўкі).
3.перан. Зрабіць вядомым тое, што раней скрывалася, утойвалася; раскрыць. Дагадваецца войт, што Папас і ёсць той ключ, якім можна адамкнуць месца туляння дзеда Талаша.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
набу́хнуць, ‑не; пр. набух, ‑ла; зак.
1. Стаць гатовым, каб распусціцца, прарасці. Набухлі пупышкі на дрэвах. Набухлі зярняты ячменю.
2. Набрыняўшы, павялічыцца ў аб’ёме; набракнуць. Гарох набух у вадзе. □ Зямля ажыла, угрэлася, набухла, як цеста на дражджах.Пташнікаў.Набухлі дзверы ад марозу, І мне іх цяжка адчыніць.Гаўрусёў.// Перапоўніцца вадой, уздуцца. [Рэчка] Брадзянка набухла і пацямнела.Крапіва.
3. Павялічыцца ад прыліву крыві, малака. Вымя набухла.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
szerokość
ж. шырыня;
otworzyć co na całą szerokość — адчыніць (раскрыць) што на ўсю шырыню;
szerokość geograficzna — геаграфічная шырата
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)