Паўднёвае вечназялёнае дрэва ці куст сямейства ружакветных з пахучым лісцем і пладамі, якія нагадваюць вішні. Ліне добра было відаць адсюль мора. Цяпер яго засцілі акуратна абстрыжаныя, падобныя на стажкі сена, кусты лаўравішні.Хомчанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
віда́ць, у форме інф., у знач.вык.
1. Можна бачыць, разгледзець.
Адсюль усё добра в.
Блізка в., ды далёка дыбаць (прыказка).
2. Можна разумець.
Сэнс байкі добра в.
3. Быць відавочным, вынікаць.
З гэтага в., што работа скончана ў тэрмін.
4.у знач.пабочн. сл. Як здаецца, мабыць, напэўна.
В., прыйдзецца ехаць аднаму.
◊
Ад зямлі не відаць (разм.) — вельмі маленькага росту.
Відам не відаць (разм.) — ніякіх прымет, нідзе не відаць.
Па ўсім відаць або як відаць — напэўна, відавочна.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
прыва́тны, -ая, -ае.
1. Які з’яўляецца асобнай часткай чаго-н., не агульны, не тыповы.
П. вывад.
Заключэнне ад агульнага да прыватнага (наз.). П. факт.
2. Асабісты, не грамадскі, не дзяржаўны.
Прыватная тэлеграма.
Прыватная справа.
3. Які належыць пэўнай асобе, не грамадству, не дзяржаве.
Прыватная ўласнасць.
П. заказ.
4. Які мае адносіны да асабістага, індывідуальнага валодання, дзейнасці, гаспадаркі і адносін, якія адсюль вынікаюць.
Прыватнае жыццё.
○
Прыватная пастанова (спец.) — пастанова, якая выносіцца судом па пытанні, што не падлягае яго кампетэнцыі.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
наўпро́ст, прысл.
Разм. Па прамой лініі, найкарацейшым шляхам; нацянькі. Шчыльней захінуўшыся плашчом, Буевіч збег з ганка і наўпрост цераз сад падаўся да калгаснай канторы.Шашкоў.— Хатка адсюль недалёка, — сказаў.. [ляснік], — з паўкіламетра, не болей, калі ісці наўпрост па балоту.В. Вольскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
басата́, ‑ы, ДМ ‑це, ж., зб.
Лаянк. Галадранцы, басякі. Лепш не чапаў бы Харытон галадранай басаты.Баранавых.//Разм.груб. Пра хлапчукоў, якія любяць рабіць шкоду. [Дзядзька да Косціка:] — Ты чаго тут тырчыш? Мо ў хату залезці хочаш? А ну марш адсюль, басата...Арабей.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
адгэ́туль, прысл.
З гэтага месца; ад гэтага месца, адсюль, з гэтай мясцовасці. Што, дзед, да Праглай адгэтуль далёка? — спытаўся камбрыг. — Адгэтуль трэба пад сонца ісці.Брыль.[Лабановічу] стала цяпер ясным і зразумелым, чаму.. [Ядвіся] так рвалася адгэтуль хоць на колькі тыдняў...Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
фіць, выкл.
Разм. Ужываецца ў значэнні: хутка пайсці, знікнуць і пад. — Ану, маляўкі, фіць адсюль! — строга сказаў.. [Жорка]. Смагул і Мікешка не сталі чакаць, пакуль іх папросяць яшчэ раз.Беразняк./узнач.вык.Юстына тут жа фіць з кухні ў пярэднюю.Пестрак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
цалі́ннік, ‑а, м.
Той, хто асвойвае цалінныя землі; жыхар цаліны (у 1 знач.). Пакуль на поле не выехалі, прараб стараўся выкарыстаць кожнага цалінніка на будоўлі.Пальчэўскі.— Адсюль вось, — паказаў Іван Іванавіч рукой, — новая вуліца пойдзе... Як мы яе, цаліннікі, назавём?Даніленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
вымята́цца
1.груб. sich pácken; sich drücken;
вымята́йся адсю́ль! mach, dass du fórtkommst!; hau ab!;
2.зал. стан (áus)gekéhrt wérden
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
непярэ́ліўкі, ‑лівак; адз.няма.
Разм. Кепскія справы; нявыкрутка. — Падмацуемся... і пададзімся адсюль далей, — так раіў сябрам Клышэўскі. — На в[я]сну вернемся, а пакуль непярэліўкі, пойдзем у лясы, туды, пад Клайпеду.Броўка.Дзед шапнуў унуку: — Бяжы, ратуй свайго дружбака! Відаць, у яго нейкія непярэліўкі.Рылько.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)