апе́ндыкс

(лац. appendix = прыдатак)

1) анат. адростак сляпой кішкі;

2) кароткі шланг у ніжняй частцы дырыжабля для рэгуліроўкі колькасці газу.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

МА́ЙСКІ ХРУШЧ, майскі жук (Melolontha),

род жукоў сям. пласцініставусых. 36 відаў, пашыраны ў Еўразіі. На Беларусі 2 віды: М.х. заходні (M. melolontha) і М.х. усходні (M. hippocastani). Жывуць пераважна ў лясной зоне.

Даўж. М.х. заходняга да 32 мм, М.х. усходні драбнейшы. Вонкавым выглядам і спосабам жыцця падобныя. Марфалагічна адрозніваюцца тым, што канец брушка ў М.х. заходняга звужаецца паступова і пераходзіць у доўгі вузкі адростак, а ў М.х. ўсходняга канец брушка звужаецца рэзка і канчаецца тонкім адросткам, патоўшчаным на канцы. Цела пукатае, падоўжана-авальнае, чорнае або чырвона-бурае. Надкрылы чырвона- або жоўта-бурыя. Вусікі 10-членікавыя; у самца вял. выгнутая булава з 7 пласцінак, у самкі — маленькая з 6 пласцінак. Жукі кормяцца лісцем, лічынкі — каранямі раслін, чым шкодзяць дрэвам, кустам, с.-г. культурам. Лічынка даўж. да 60 мм, жаўтавата-белая з тоўстым выгнутым целам.

С.​Л.​Максімава.

Майскія хрушчы: 1 — усходні (самец); 2 — заходні (самец); 3 — лічынка (падобная ў абодвух відаў).

т. 9, с. 523

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

апафі́за

(гр. apophysis = адростак)

1) біял. нарасць пры аснове каробачкі некаторых імхоў;

2) геал. адгалінаванне ад магматычнага цела ў суседнія горныя пароды.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

twig

I [twɪg]

n.

адро́стак, па́растак -ка m.; галі́нка f.

II [twɪg]

v., (-gg-)

1) Brit., informal назіра́ць, заўважа́ць; успрыма́ць, разро́зьніваць

2) разуме́ць, ця́міць

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

Сце́бель ’сцябло, цыбух’ (Сл. ПЗБ), ’ручка ў вясле’ (ТС), сце́бяль, сцяблавы́ ко́рань ’вертыкальны корань дрэва’ (Сл. ПЗБ; чэрв., ЛА, 1). Параўн. укр. сте́бельадростак, цыбух’, рус. сте́бель ’ствол, адростак, чаранок’, стараж.-рус. стьбль, славен. stebəl ’сцябло, камель’. Прасл. *stьblь, параўноўваюць з літ. stíbis ’membrum virile’, stíebas ’слуп; цыбух, сцябло’, лат. stiba ’кій, прут’, ст.-інд. stíhhih ’пучок, звязка’ (Фасмер, 3, 750; Бязлай, 3, 314; ЕСУМ, 5, 405), літ. stìbilas ’чаранок, сцябло, качан’ (Сной₂, 697); на падставе апошняга Мартынаў (Дерив., 35) прапануе рэканструкцыю прасл. *stьbьlь з суф. ‑ьlь, паралельнае да лац. stipula ’салома, сцябло’ з суф. ‑ula, што няпэўна. Гл. таксама сцябло.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

гіпо́фіз

(гр. hypophysis = адростак)

залоза ўнутранай сакрэцыі ў пазваночных жывёл і чалавека, размешчаная пад галаўным мозгам, якая ўплывае на рост і развіццё арганізма; ніжні мазгавы прыдатак.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

Прыро́стак ’малады парастак расліны’ (ТСБМ), ’тое, што прырошчана’ (Ласт.), прыро́станы ’прырослы’ (ТС), сюды ж прыро́сток ’прыток ракі, ручая’ (Клім.). Да прырасці́, гл. расці; параўн. рус. дыял. приро́сток ’цяля’, укр. приро́сток ’прыплод’, славен. prirástek ’прырост’, балг. прира́стък ’нешта прырослае, адростак’ і пад. Паводле БЕР (5, 731), агульнаславянскія аддзеяслоўныя ўтварэнні, спецыфічныя для асобных славянскіх моў.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

флянс м. бат.

1. (расток расады) Pflnze f -, -n;

2. (бакавы адростак) Trieb m -(e)s, -e; Schössling m -(e)s, -e; Spross m -es, -e, usläufer m -s, -

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

Пу́палка ’маленькі агурок, ад якога адпала кветка’ (Ян.). Да пу́пел (гл.); чэш. рираіка ’асліннік, Oenothera biennis’, харв. ριφα‑ Ijka ’тс’, балг. пу́палка ’тс’ даюць падставы для рэканструкцыі прасл. *рорьІка, вытворнага ад *рорь (БЕР, 5, 855; Махэк₂, 500), параўн. пупок ’маленькі агурок’, рус. опу́пышек ’агурочная завязь’, балг. пупавеем ’астаюся малы, не расту’, серб.-харв. pupoljak ’пупышка на сцябліне, з якой мае развіцца кветка, адростак’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

сляпы́, -а́я, -о́е.

1. Які не бачыць, пазбаўлены зроку; са слабым зрокам.

Сляпое дзіця.

Падручнікі для сляпых (наз.).

2. перан. Які дзейнічае, не ўсведамляючы і не абдумваючы сваіх учынкаў.

С. ад злосці.

Слепа (прысл.) паверыць першаму сустрэчнаму.

Сляпое перайманне.

3. Невыразны, неразборлівы (пра шрыфт, тэкст і пад.).

С. адбітак на паперы.

4. Праз які дрэнна або нічога не бачна.

Сляпыя шыбы ў вокнах.

Сляпая хата (з малымі вокнамі).

5. Які адбываецца без удзелу зроку, без бачных арыенціраў (спец.).

С. метад друкавання (не гледзячы на клавішы). С. палёт на самалёце.

Сляпая кішка — пачатковая частка тоўстай кішкі, якая мае чэрвепадобны адростак.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)