oddalać

незак.

1. аддаляць;

2. адпраўляць, звальняць, здымаць з пасады

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

solemnize

[ˈsɑ:ləmnaɪz]

v.t.

1) урачы́ста сьвяткава́ць, адзнача́ць

2) адпраўля́ць, служы́ць (імшу́, багаслу́жбу)

The marriage was solemnized in the cathedral — Шлюб адбы́ўся ў катэ́дры

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

officiate

[əˈfɪʃieɪt]

v.

1) выко́нваць службо́выя абавя́зкі

to officiate as chairman — выко́нваць абавя́зкі старшыні́

to officiate as host — быць за гаспадара́

2) адпраўля́ць набажэ́нства

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

pack away, pack off

а) пасыла́ць, адпраўля́ць

The child was packed off to bed — Дзіця́ адпра́вілі спаць

б) рапто́ўна пайсьці або́ пае́хаць; выехаць

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

usrangieren [-rãʒi:-] vt

1) выключа́ць (са спісаў)

2) прызнава́ць непрыда́тным; адпраўля́ць у адста́ўку

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

тэрмо́метр, ‑а, м.

Прыбор для вымярэння тэмпературы ў пэўных адзінках (градусах). [Наталля:] Пакажыце вашу тэмпературу. (Глядзіць на тэрмометр). Усё ў парадку. Я думала, ці можна вас адпраўляць. Крапіва. // перан. Пра тое, што вымярае, паказвае змены ў сферах грамадскага жыцця. [Фрэйда:] — Вялікі гонар быць на чырвонай дошцы. Вялікая ганьба — на чорнай. Чырвона-чорная дошка як бы тэрмометр нашай працы. Бядуля.

•••

Ставіць тэрмометр гл. ставіць.

[Ад грэч. thermē — цяпло, гарачыня і merteō — вымяраю.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падда́ны 1, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад паддаць (у 1, 2 і 5 знач.).

падда́ны 2, ‑ага, м.

Асоба, якая знаходзіцца ў падданстве якой‑н. дзяржавы. Французскі падданы. □ Пачалася вайна, і Гушка як падданы Расіі павінен адпраўляць на фронт свайго сына. Пшыркоў. // Уст. Асоба, якая падпарадкуецца каму‑н., залежыць ад каго‑н. У маёнтку сваім, У зялёным бары Дзень у дзень пан Міхайла Падданых судзіў. Бядуля.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

nadawać

незак.

1. надаваць;

2. прысвойваць;

3. адпраўляць, высылаць;

4. перадаваць, трансляваць;

гл. nadać

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

ЛІ́ПЕНЬСКІ КРЫ́ЗІС 1917,

трэці пасля Лютаўскай рэвалюцыі 1917 паліт. крызіс у Расіі (пасля красавіцкага і чэрвеньскага), у выніку якога ліквідавана двоеўладдзе. Узнік пасля правалу Чэрвеньскага наступлення 1917 і захадаў Часовага ўрада па ўмацаванні дысцыпліны ў арміі. 2(15) ліп. з урада выйшлі кадэты, узнік урадавы крызіс. 3(16) ліп. ў Петраградзе пад уплывам анархістаў пачалася антыўрадавая дэманстрацыя салдат і рабочых з заклікамі да адстаўкі «10 міністраў-капіталістаў» і перадачы ўлады Саветам. Бальшавікі вырашылі ўзначаліць рух і шляхам масавай мірнай дэманстрацыі дамагчыся пераходу ўсёй улады у рукі Саветаў. 4(17) ліп., нягледзячы на забарону ВЦВК Саветаў, на дэманстрацыю з заклікам «Уся ўлада Саветам!» выйшла каля 500 тыс. рабочых, салдат і матросаў. У выніку сутыкненняў з вернымі ўраду войскамі загінула 56 чал., паранена 650. Бальшавікоў абвінавацілі ў спробе дзярж. перавароту. Часовы ўрад пачаў расфарміроўваць або адпраўляць на фронт вайск. часці, якія знаходзіліся пад уплывам бальшавікоў, раззбройваць і арыштоўваць рабочых, забараніў газ. «Правда», разграміў памяшканне ЦК РСДРП(б), аддаў загад аб арышце У.​І.​Леніна. Пасля Л.к. ўлада ў Расіі цалкам перайшла да Часовага ўрада, якому ВЦВК Саветаў, дзе пераважалі меншавікі і эсэры, надаў надзвычайныя паўнамоцтвы. 7(20) ліп. з урада выйшаў міністр-старшыня Г.​Я.​Львоў, яго месца заняў А.Ф.Керанскі. Адносна мірны перыяд развіцця рэвалюцыі ў Расіі скончыўся, партыя бальшавікоў узяла курс на прыход да ўлады ўзбр. шляхам.

т. 9, с. 274

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

register2 [ˈredʒɪstə] v.

1. рэгістрава́ць, уно́сіць у спіс

2. адзнача́ць, пака́зваць (пра прыборы) The thermometer registeres 20° C. Тэрмометр паказваў 20° па Цэльсію.

3. адлюстро́ўваць; пака́зваць

4. адпраўля́ць заказно́й по́штай;

a registered letter заказно́е пісьмо́

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)