Разм. Разлічыцца з кім‑н., аддаць доўг каму‑н. //перан. Пакончыць разлікі з кім‑, чым‑н., скончыць якую‑н. справу. Цяпер няма назад адходу! Скідай з дарогі перашкоду, Ні перад чым не запыняйся І з гэтай спадчынай сквітайся, Што асталася ад бацькоў — Зямелькі некалькі шматкоў.Колас.//перан.Адпомсціць каму‑н. за што‑н. — Няхай, мы яшчэ з ім сквітаемся, — сказаў .. [Чыжык] на вялікае здзіўленне Зосі.Лупсякоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
эскадры́лля, ‑і, ж.
1. Падраздзяленне ваеннай авіяцыі, якое складаецца з некалькіх звенняў самалётаў. Партызанам нічога не заставалася, як рушыць у паход без батарэй, бо адпомсціць за збіты самалёт сюды, як пасля выявілася, ляцела цэлая эскадрылля цяжкіх бамбардзіроўшчыкаў.Ваданосаў.
2. Група лётчыкаў, якія ўваходзяць у склад такога падраздзялення. [Камандзір] загадаў першай эскадрыллі адразу пасля пастраення ісці ў баракамеру.Алешка.
3.перан.Разм. Пра вялікую колькасць птушак, рыб і пад. Ля берага ў праменні сонца грэюцца эскадрыллі маленькіх рыбак.Карпюк.
[Фр. escadrille.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
аддзя́каваць, ‑кую, ‑куеш, ‑куе; зак., каму.
1. Выказаць удзячнасць, падзякаваць. [Людзі] прагнуць песні, ловяць яе на ляту, ціснуцца да цябе, працягваюць рукі, каб аддзякаваць мастаку-паэту.Пестрак.І не стараецца вельмі Сцяпан, не моршчыць лоб, каб выдумаць што-небудзь, — само вярзецца. Толькі каб было каму слухаць ды аддзякаваць Сцяпану вясёлым смехам захаплення.Крапіва.
2. Адплаціць падарункам, грашыма або добрай справай за якую‑н. паслугу. — Дзіцятка маё, збавіцель ты наш, чым табе аддзякаваць? Вазьмі хоць на семачкі, — працягнула Аксіння зялёненькую паперку.Пальчэўскі.//перан. Якім‑н. учынкам адпомсціць за крыўду.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
адплаці́ць, адпла́чваць
1. (аддзячыць) vergélten*vt;
2. (адпомсціць) sich revanchieren [-vã´ʃi:-]; héimzahlen vt, Ráche néhmen*;
адплаці́цькаму-н за паслугу mit j-mábrechnen, éinen Gégendienst léisten, sich revanchíeren;
◊
адплаці́ць той жа мане́тай mit gléicher Münze héimzahlen;
адплаці́ць тым жа Gléiches mit Gléichem vergélten*
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
1. Мучыць, катаваць каго‑н. Здзекаваўся [пан] з людзей, забіваў іх бізунамі і такія вытвараў штукі, што ўрэшце і зямлі цяжка стала насіць яго.Колас.На вачах у маці здзекаваліся з Валодзі, паласуючы гумавымі бізунамі худзенькае хлапчукова цела.Новікаў.
2. Груба, зняважліва высмейваць, абражаць каго‑, што‑н.; кпіць з каго‑, чаго‑н. Славік, зразумеўшы, што.. [Маша] знарок здзекавалася з яго, надзьмуўся, ужо зусім сур’ёзна думаючы, як бы ёй адпомсціць.Шамякін.Даніка ў Галынцы не любілі толькі Палуянавы хлопцы. І здзекаваліся яны з яго нядоўга, пакуль ён не «ўвабраўся ў сілачку».Брыль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
1. Заплаціць грошы каму‑н. за што‑н., разлічыцца за паслугі. [Лабановіч] даволі шчодра расплаціўся з бабкаю Параскаю за паслугі.Колас.Рыгор расплаціўся з вазніцаю і на параконцы вярнуўся з Лібаю ў мястэчка.Гартны.
2.перан.Адпомсціць, разлічыцца за прычыненую крыўду. [Бацька:] — Так, я зараз памру з вялікім неспакоем, што не магу ўстаць і расплаціцца з Гальвасам.Чорны.
3.перан. Панесці пакаранне, кару за што‑н. Час міне, і Лёня расплаціцца за сваё заблуджэнне цяжкімі маральнымі пакутамі.Майхровіч.Мы адказалі: «Віта! Пад Растовам і пад Масквой...» Цяпер мы прымусім бандыта Расплаціцца сваёй галавой.Крапіва.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
учара́шні, ‑яя, ‑яе.
1. Які адбыўся, утварыўся, зроблены і г. д. учора. Кожны сённяшні дзень нясе ў сабе крупінку дня ўчарашняга.«Маладосць».Пасля ўчарашняга дажджу сонца паднялося вясёлае, іскрыстае, лес нібы памаладзеў, і вярнулася галасістая, зычная вясна.Новікаў.// Які быў нядаўна, у недалёкім мінулым. Учарашні баявы таварыш — начальнік штаба атрада — стаў мужам Марусі.Брыль.
2.узнач.наз.учара́шняе, ‑яга, н. Тое, што было ўчора, у недалёкім мінулым. Ці таму, што ўдалося часткова адпомсціць Бубновіч за ўчарашняе, ці таму, што з ім ішла Аня, Косця адчуў сябе вальней.Карпюк.
•••
Учарашні дзеньгл. дзень.
Шукаць учарашняга днягл. шукаць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
разлічы́цца
1.камерц. (расплаціцца за таварі г. д.) die Réchnung máchen [begléichen*]; ábrechnen vi (з кім-н. mit D);
разлічы́цца з крэдыто́рамі die Gläubigen ábfunden*;
2. (адпомсціць) ábrechnen vi (з кім-н. mit D);
3.вайск., спарт.ábzählen vi;
па пара́дку нумаро́ў разлічы́ся! (каманда) ábzählen!
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)