backing [ˈbækɪŋ] n.

1. падтры́мка, адабрэ́нне, ухвале́нне;

He has a large backing. У яго многа прыхільнікаў.

2. субсідзі́раванне, фінансава́нне

3. падкла́дка, падшэ́ўка, спод

4. акампанеме́нт; падпе́ўка

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

хвалі́ць, хвалю, хваліш, хваліць; незак., каго-што.

Выказваць адабрэнне, пахвалу каму‑, чаму‑н. Пан хваліць лес, хоча даражэй з купца злупіць, а купец падтаквае яму ды адводзіць далей у гушчарню. Якімовіч. Коля вучыўся добра, і настаўнік яго хваліў: — Хоць маленькі, ды ўдаленькі. С. Александровіч. Каня хвалі пасля дарогі. Прымаўка. Аржаная каша сама сябе хваліць. Прыказка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

хвальба́ ж. разм.

1. (празмернае расхвальванне) Prahleri f -, Grßtun n -s, ngabe f -, Wchtigtuerei f -;

2. (адабрэнне) Lob n -(e)s; Belbigung f - (усхваленне)

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

апраба́цыя

(лац. approbatio)

1) афіцыйнае адабрэнне, вынесенае на падставе выпрабавання, праверкі, шырокага абмеркавання (напр. а. вучэбных праграм);

2) абследаванне гатунковых якасцей сельскагаспадарчых культур для адбору лепшых з іх на насенне (напр. палявая а.).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

Прыго́жы ’прыемны, гожы, сімпатычны’ (ТСБМ, Шпіл., Нас., Мік., Ласт., Байк. і Некр., Яруш., Растарг.; чэрв., Сл. ПЗБ), пріго́жый ’тс’ (Бяльк.). Сюды ж вытворныя рознасуфіксальныя назоўнікі: прыгажо́сць, прыго́жасць ’уласцівасць прыгожага; што-небудзь прыгожае, чароўнае; хараство; прыгожае (агульнае паняцце); прыгожы знешні выгляд; прыгажуня’, толькі мн. л. прыгажо́сці ’прыгожыя мясціны; тое, што робіць уражанне сваім прыгожым выглядам’, у значэнні выклічніка ’выклікае захапленне, адабрэнне і пад.’ (Шпіл., Байк. і Некр., Яруш., ТСБМ), прігажо́сьць, прыго́жысьць ’прыгажосць’ (Бяльк.). Працягвае ст.-бел. пригожии ’прыгодны, прыдатны, адпаведны, належны’ (Сл. Скарыны), прэфіксальнае ўтварэнне ад го́жы (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

pat1 [pæt] n.

1. паля́пванне, пасту́кванне, пахло́пванне

2. нямо́цны гук, во́плеск

3. гук кро́каў

a pat on the back for smth./for doing smth. адабрэ́нне, пахвала́ за што-н.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

дада́тны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае патрэбныя ўласцівасці, якасці, заслугоўвае адабрэння. Былі і дадатныя бакі ў гэтых вандроўках: па дарозе добра абмяркоўваўся даклад. Колас.

2. Які выражае адабрэнне; станоўчы. Дадатная ацэнка.

3. Большы, чым нуль. Дадатны лік. Дадатная велічыня. Дадатная тэмпература.

4. Які мае адносіны да віду электрычнасць часціцамі якога з’яўляюцца пратоны, пазітроны і інш. Дадатны зарад.

5. у знач. наз. дада́тнае, ‑ага. Тое, што характарызуецца станоўчымі якасцямі; проціл. адмоўнае.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

узнагаро́дзіць, ‑джу, ‑дзіш, ‑дзіць; зак., каго-што чым.

1. Даць узнагароду каму‑н. Узнагародзіць ордэнам. Узнагародзіць дыпломам першай ступені. □ Аўгінню ўзнагародзілі Ганаровай граматай райкома камсамола. Кірэйчык. [Цар:] — Вылечыш [коней] — узнагароджу, не вылечыш — ласкі ад мяне не чакай. Якімовіч. // перан. Выказаць удзячнасцю адабрэнне; адплаціць належным чынам. [Аркестр народных інструментаў], таксама як і хор, гледачы ўзнагародзілі доўгімі і бурнымі воплескамі. Ляўданскі.

2. перан. Надзяліць чым‑н., абдарыць. Нам дзень Кастрычніка, як воля, дарагі. Узнагародзіў нас ён лёсам шчасным. Астрэйка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Апраба́цыя1адабрэнне’ (БРС, Нас.), апрабаваць. Рус. апробация, апробировать, укр. апробація, апробувати, польск. aprobata, aprobacja і інш. У рускай з польскай у пачатку XVIII ст. (Шанскі, 1, А, 132). Ст.-бел. апробация (Вясноў, Бел. лекс., 34), апробовати (Гіст. лекс., 111), ст.-укр. апробация з пач. XVII ст. (Цімчанка) запазычана з лацінскай, магчыма, праз польскае пасрэдніцтва (у польскай з лац. арprobatio ў сярэдзіне XVI ст.). Лац. з ad‑probo (probo ’выпрабоўваць; адабраць’); probus ’добры, дабраякасны, чэсны, сціплы’ < *pro‑bho‑s).

Апраба́цыя2 ’праверка’. Этымалагічна тое ж самае, што і апрабацыя1, але семантычна захоўвае сувязь з проба, прабаваць. Магчыма, што гэта значэнне — пазнейшае, калі яно звязваецца з апрабаваць (рус. опро́бовать), а не апроби́ровать, як апрабацыя1.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

спачува́льны, ‑ая, ‑ае.

1. Які выражае спачуванне да чыйго‑н. гора, няшчасця і пад. [Паходня] прыслаў спачувальную тэлеграму ў рэдакцыю. Хадкевіч. Прыдумалі мы спачувальныя словы: «Жыццё зламала...», «Згарэў няшчасны...» Жычка.

2. Які са спагадай, зычліва адносіцца да каго‑н.; спагадлівы. А Глушак усё сядзеў, гаманіў, падступаўся к сэрцу, здаецца, і праўда спачувальнай Дамеціхі. Мележ. // Які выяўляе спачуванне, спагаду. Але ўсё гэта ідзе ў.. [Марфы] з глыбіні яе добрага спачувальнага сэрца. Васілевіч. — Ідзі, сынок, дадому... — спачувальным тонам сказаў дворнік. Якімовіч.

3. Які выражае адабрэнне. Спачувальны водзыў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)