1) духоўная дзейнасць чалавека, яго здольнасць думаць, ствараць уласны погляд на аб’екты, уласцівасці і адносіны рэальнага свету;
2) склад розуму, характар пачуццяў і мыслення.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
АБІЯТЫ́ЧНАЕ АСЯРО́ДДЗЕ (ад а... + грэч. bios жыццё),
сілы, з’явы, аб’екты прыроды, якія акружаюць жывыя арганізмы і паходжаннем не звязаны з іх жыццядзейнасцю (гл.Абіятычныя фактары). У выніку гіст. развіцця ў канкрэтных умовах арганізмы прыстасоўваюцца да пэўнага комплексу фактараў і ў працэсе жыццядзейнасці самі змяняюць абіятычнае асяроддзе. Вытв. і быт. дзейнасць чалавека адмоўна ўздзейнічае на абіятычнае асяроддзе, таму неабходна прымаць меры па захаванні асяроддзя ў натуральным стане, стварэнні лепшых умоў існавання арганізмаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«БЕЛПРАМПРАЕ́КТ»,
праектны інстытут. Засн. ў 1949 у Мінску як Бел.дзярж.ін-тпрамысл. праектавання «Белпрампраект» Дзяржбуда БССР. З 1994 акц.т-ва. Асн. кірункі дзейнасці: праектаванне прамысл. прадпрыемстваў на Беларусі і за мяжой, грамадскіх і жылых комплексаў і збудаванняў (аб’екты гандлю, бізнес-цэнтры, мікрараёны, жылыя пасёлкі, банкі, офісы і г.д.), цэнтраў аўтасэрвіснага абслугоўвання, зваротных сістэм водазабеспячэння; распрацоўка аўтаматызаваных праграм для праектавання, праектна-каштарыснай дакументацыі; інжынерна-тэхнічныя разлікі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЫЗНАЧЭ́ННЕ, дэфініцыя,
устанаўленне, раскрыццё зместу якога-небудзь паняцця. Дае магчымасць фармуляваць крытэрыі вылучэння аб’екта, які вывучаецца, сярод іншых аб’ектаў, а таксама магчымасць фармуляваць або ўдакладняць значэнне тэрмінаў (слоў, словазлучэнняў). Вызначэнні фармулююцца ў працэсе навук. даследавання ў наяўным выглядзе і складаюць найважнейшую частку навук. тэорый і іх фрагментаў, адносна завершаных разважанняў. Адлюстроўваючы аб’екты ў іх істотных прыкметах, вызначэнні скарачаюць складаныя апісанні і замяняюць іх больш простымі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАТУ́РАў выяўленчым мастацтве,
рэальныя аб’екты рэчаіснасці (чалавек, рэчы, ландшафт і інш.), якія мастак выкарыстоўвае як мадэль пры рабоце над творам. З Н. выконваюць замалёўкі, накіды, эцюды, часта партрэты, пейзажы, нацюрморты. Працуюць у натуральных прыродных умовах (пленэр) або ў майстэрні (перадача вобраза натуршчыка). Часам пры падрыхтоўцы твора работу з Н. спалучаюць з работай па памяці ці фантазіі. Праз выбар Н. і яе інтэрпрэтацыю мастак выяўляе сваё светаадчуванне і творчую задачу.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
нату́ра
(лац. natura = прырода)
1) рэальныя аб’екты рэчаіснасці, якія мастак назірае ў працэсе іх адлюстравання;
2) характар чалавека, тэмперамент (напр. уражлівая н., шырокая н.;
3) тавары, прадукты як сродак аплаты замест грошай.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
ВО́ДНЫ ФОНД,
сукупнасць усіх вод (воды паверхневыя, падземныя і інш. водныя аб’екты), што знаходзяцца ў межах дзярж. граніц краіны. Паводле воднага заканадаўства Рэспублікі Беларусь усе воды ў краіне складаюць адзіны дзярж. водны фонд, іх выкарыстанне знаходзіцца пад прававым рэгуляваннем. У воднай гаспадарцы выкарыстоўваецца тая частка воднага фонду, якая складае водныя рэсурсы. Кантроль за водакарыстаннем і аховай водаў на тэр. Беларусі ўскладзены на Мін-ва прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя і яго органы на месцах.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
І́ДАЛ (ад грэч. eidōlon вобраз, падабенства),
матэрыяльны прадмет, які з’яўляецца аб’ектам рэліг. пакланення. На Беларусі І. — каменныя, драўляныя або металічныя скульпт. выявы язычніцкіх багоў (напр., Шклоўскі ідал). Лакальныя назвы — багі, балваны, каменныя бабы, куміры, стоды, ёлупы. У час язычніцтва І. ставілі на капішчах як аб’екты пакланення. Пасля ўсталявання хрысціянства большасць І. была знішчана, закапана ў зямлю ці ўтоплена; на многіх выбівалі крыжы ці надавалі ім форму крыжа. У пераносным сэнсе — прадмет сляпога пакланення.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРУГЛАРО́ТЫЯ, мешкашчэлепныя (Cyclostomata),
клас рыбападобных жывёл тыпу хордавых. 2 падкласы: міногі і міксіны. Пашыраны ва ўмераных і субтрапічных марскіх і прэсных водах. Паўпаразіты і паразіты водных жывёл. На Беларусі 3 віды міног.
Даўж. да 1 м, маса да 3 кг. Тулава чэрвепадобнае. Шкілет храстковы, сківіцы адсутнічаюць. Рот у выглядзе круглай прысмоктвальнай адтуліны (адсюль назва). У скуры (лускі няма) многа слізевыдзяляльных залоз. Кормяцца доннымі беспазваночнымі, нападаюць на аслабелых рыб, малюскаў і інш.Аб’екты промыслу.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІНЧУГО́Ў (Дзмітрый Міхайлавіч) (8.11. 1911, г. Ульянаўск, Расія — 14.5.1943),
Герой Сав. Саюза (1943). Беларус. Скончыў Севастопальскую школу ваен. лётчыкаў (1933). У Чырв. Арміі з 1932. У Вял.Айч. вайну з 1941 на фронце ў складзе ВПС Чарнаморскага флоту. Авіяэскадрылля на чале з М. бамбіла караблі, камунікацыі, войскі і тэхніку ворага на Адэскім, Перакопскім, Севастопальскім і Каўказскім участках, ваен.аб’екты ў Бухарэсце. Маёр М. зрабіў 118 баявых вылетаў, з іх 41 ноччу. Загінуў у баі.