Пасама́ны ’аздоба на сукенцы, пазументы’ (пін., Доўн.-Зап.), ст.-бел.посамантъ ’пазумент, аблямоўка’ (1569 г.) запазычана са ст.-польск.pasaman, якое з італ.passamano ’тс’ (Брукнер, 398; Булыка, Лекс. запазыч., 109) або з франц.passement ’пазументы, тасьма’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пацяга́нец ’кажух, пацягнуты сукном’ (карэліц., Сцяшк. Сл.), рэч., пацяганка ’тс’, гом. ’аблямоўка ў кажусе’ (браг., Нар. словатв.; Мат. Гом., Ян.). Утворана ад пацягнуць < цягнуць (гл.) пры дапамозе суфікса ‑анец (аб ім. гл. Сцяцко, Афікс. наз., 26–27).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пахі́стка ’акравак каляровай тканіны, ейны пруг, якія выкарыстоўваюцца як стужка ці аблямоўка’ (Шн. 3, Касп.). Да прасл.xystati (sę) (гл. Трубачоў, Эт. сл., 8, 159). Паводле семантыкі, бел. лексема з’яўляецца роднаснай з укр.похистити ’схаваць, абараніць’, хиститися ’абгароджвацца, хавацца, прыкрывацца’, захист ’абарона’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Лыста́ ’шпар’ (Бяльк.). Да + ліства > ліштва (гл.), параўн. ням.Leiste ’круг, кант’, ’шляк, аблямоўка’. Слаўскі ж (5, 429) адносіць лексему лыста́ да паўн.-слав.lysta ’галёнка’. Аднак Ондруш (Slavia, 46, 423) указвае, што прасл.lystъ (і lysta) мела першаснае значэнне ’дошка’, а другаснае — ’косць, галёнка’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
border1[ˈbɔ:də]n.
1. мяжа́, грані́ца;
border guards паграні́чнікі, паме́жнікі;
a border incident паграні́чны інцыдэ́нт;
a border town го́рад на мяжы́/у паграні́чнай зо́не;
cross the border перасяка́ць грані́цу/мяжу́
2. the Borders мяжа́ памі́ж А́нгліяй і Шатла́ндыяй
3. беражо́к; аблямо́ўка; бардзю́р
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
Кант ’востры бераг, край, рабро чаго-небудзь’, ’аблямоўка’, ’кайма’ (ТСБМ, Клім., Сцяшк.; гродз., З нар. сл.), драг.кант, кантэ ’стрэлкі ў адпрасаваных штанах’ (Лучыц-Федарэц., вусн. паведамл.). З польск.kant ’край, востры бераг’, якое з ням.Kante < ст.-франц.cant ’вугал’, < лац.canthus ’куток у воку’, ’вобад кола’ (Слаўскі, 2, 43–46; Фасмер, 2, 181).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
СЛУ́ЦКІЯ ПАЯСЫ́,
вырабы ручнога шаўкаткацтва на Беларусі ў сярэдзіне 18—сярэдзіне 19 ст. Назва ад г. Слуцк Мінскай вобл., дзе яны вырабляліся на Слуцкай мануфактуры шаўковых паясоў. Напачатку С.п., як і нясвіжскія, капіравалі ўзоры, што прывозілі з Б.Усходу, потым сталі ўключаць у арнамент нац. матывы, кветкі мясц. флоры — васількі, незабудкі і інш. З 1750-х г. у Нясвіжскай, пасля ў Слуцкай мануфактуры працаваў вядомы майстар Я.Маджарскі (гл. ў арт.Маджарскія), які распрацаваў новы тып пояса — слуцкі, назва якога стала сінонімам усіх доўгіх шаўковых паясоў. Сувязь з усх. ўзорамі паступова страчвалася. С.п. мелі гарманічныя суадносіны частак, выпрацавалася выразная ўстойлівая структура арнаменту. Бел. майстры перанялі і творча перапрацавалі ўсх. рамяство, надалі яму мясц. характар. Ткалі С.п. даўжынёй 2—4,5 м з шаўковых, залатых, сярэбраных нітак (т.зв. літыя паясы, правы бок іх быў цалкам затканы залатой ніткай, якая закрывала шаўковую аснову). Рабілі паясы аднабаковыя (з адваротным бокам), 2-баковыя (абодва бакі правыя ці адзін двухбаковы і адзін адваротны) і 4-баковыя (па ўсёй даўжыні былі падзелены на палавіны з утком рознага колеру). Пояс складаўся з сярэдніка, аблямоўкі і 2 канцоў. Сярэднік арнаментаваўся папярочнымі гладкімі ці ўзорыстымі палосамі, радзей узор быў сеткавы, у гарошак і інш. Па краях пояса ішла арнаментальная аблямоўка (шлячок). Канцы мелі складаную арнаментоўку, найчасцей з 2 матывамі. Найб. тыповыя матывы: авал, абкружаны лісцем са сцяблінкамі і кветкамі; кветкі на доўгі сцябле з галінкамі, якія выходзяць з зямлі ці з ваз; букеты кветак з хвалепадобным абрамленнем. На рагу пояса з абодвух бакоў ткалася метка на стараслав. ці лац. мовах («Слуцк», «У горадзе Слуцку», «Зроблена ў Слуцку»). Канцы пояса часта абшывалі махрамі. Шаўковыя паясы на ўзор слуцкіх выраблялі таксама ў Гродне, Нясвіжы, Ружанах, Кракаве, Ліпкове і Кабылках пад Варшавай, а таксама ў Францыі.