обводи́ть несов.

1. (вокруг) абво́дзіць;

2. (ограждать) абгаро́джваць, агаро́джваць; (канавой) абво́дзіць, абко́пваць;

3. (обманывать) прост. ашу́кваць, абду́рваць; см. обвести́;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

dupe

[du:p]

1.

n.

1) абду́раная асо́ба

2) разява́ка -і m. & f., дурні́ца m. & f.

2.

v.t.

ашу́кваць, абду́рваць

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

naciągać

незак.

1. нацягваць, напінаць; насоўваць;

naciągać kołdrę — нацягваць коўдру;

2. ашукваць, абдурваць

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

verkhlen II vt разм. паке́пліваць (з каго-н.); абду́рваць, вадзі́ць за нос (каго-н.)

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Ба́кі ’вочы’, забіва́ць ба́кіабдурваць’ (Нас., Касп., Гарэц., Др.-Падб.). Укр. ба́ки, заби́ти ба́ки. Запазычанне з польск. baka ’вока’ (а гэта ўтварэнне ад baczyć ’бачыць’). Параўн. Слаўскі, 1, 24. Не лічаць запазычаннем Ільінскі, PF, 11, 183; Фасмер, 1, 138. Франко (Приповідки, 1, 20) лічыць, што ва ўкр. мове баки не азначаюць ’вочы’, і прапануе выводзіць слова з ням. Backe ’шчака’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

gull

I [gʌl]

n.

ча́йка f.; ка́гарка f.

II [gʌl]

1.

v.t.

ашу́кваць; абду́рваць

2.

n.

прасьця́к -а́ m., ду́рань -ня m., чалаве́к, яко́га лёгка абдуры́ць

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

gudgeon

[ˈgʌdʒən]

1.

n.

1) пячку́р -а́ m.ы́ба)

2) ду́рань -ня m., разя́ва -ы, разява́ка -і m. & f.

3) прына́да f. (на ры́бу)

2.

v.t.

ашу́кваць; абду́рваць

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

nabierać

незак.

1. набіраць; напаўняць; павялічваць;

nabierać sił — набіраць сілы; узмацняцца;

nabierać kształtu — набіраць форму;

nabierać przekonania — пераконвацца;

2. ашукваць; абдурваць

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

Гламазда́ ’расцяпа’ (БРС), ’нехлямяжы’ (Касп.), ’бесталковы чалавек’, ’бесталкоўшчына’ (Нас.), ’няўмека’ (Сцяшк. МГ), глымызда́ ’гламазда, няварты чалавек, лішні ў хаце’ (Бяльк.). Вельмі цёмнае слова. Няма дакладных адпаведнасцей ні ў рус., ні ва ўкр. мовах. Можна, аднак, параўнаць з серб.-харв. glamàzati ’гаварыць багата і не да ладу; абдурваць’, чэш. hlomoziti ’шумець, крычаць’ (гэтыя словы Слаўскі, 1, 281, лічыць гукапераймальнымі і роднаснымі польск. glamać). Вытворныя: гламаздзе́нь ’бесталковы мужчына’ (Нас.), гламаздзі́ць ’набіваць галаву, забіваць бакі; навальваць адно на другое’ (Нас.). Параўн. яшчэ гламава́ты. Падрабязны агляд слав. матэрыялу (у тым ліку і ўласныя імёны тыпу ст.-рус. Гломазда) і спробу этымалогіі дае Трубачоў, Эт. сл., 6, 137–138.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

чмуры́ць, чмуру, чмурыш, чмурыць; незак., каго-што і без дап.

1. Дурыць, адурманьваць, тлуміць. [Зоя:] — Дзень і ноч на заводзе і дома мудруе і майструе. Я ўжо казала яму: кінь ты, не чмуры галавы. Сабаленка. — Заўтра... Паслязаўтра. Пасля дожджыку ў чацвер, — ужо весела жартуючы, сказаў Каляда.. — Ты мне не чмуры — пасля дожджыку! Ваданосаў.

2. Ашукваць, абдурваць каго‑н., збіваць з толку. І тулілася ўдоўка, Пеставала прымака: — Ну й разумная галоўка! Як людзей ты чмурыш лоўка! Ну і лёгкая рука! Валасевіч.

3. без дап. Гаварыць, рабіць глупствы; хлусіць; прыдурвацца. [Антонаўна:] — А не чмуры ты, стары дурань. Дзяцей пагадаваў, а розуму не набраўся. Прокша. [Раіса:] — Кіньце чмурыць... Я не такая наіўная, каб не пазнаць, як крычыць сава. Зарэцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)