Неабсяжны, неабдымным бязмежны. Неаглядная водная прастора іскрылася на сонцы.Маўр.Я люблю гэтыя прасторы, люблю неаглядныя ружова-сінія далі іх, поўныя жыцця, .. разнастайнасці тонаў зямлі і неба.Колас.І ўстае ў дзіцячых марах Неаглядная Радзіма.Кірэенка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
АСІПЕ́НКА (Паліна Дзянісаўна) (8.10.1907, с. Асіпенка Бярдзянскага р-на Запарожскай вобл., Украіна — 11.5.1939),
савецкая ваен. лётчыца. Маёр (1939), Герой Сав. Саюза (1938). Устанавіла 5 міжнар.авіяц. рэкордаў для жанчын. Разам з М.Расковай і Грызадубавай на самалёце «Радзіма» здзейсніла беспасадачны пералёт Масква — Д. Усход (1938). Загінула пры выкананні службовых абавязкаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БІПАТРЫ́ДЫ (ад бі... + грэч. patris (patridos) айчына, радзіма], біпаліды, у міжнародным праве асобы, якія адначасова знаходзяцца ў грамадзянстве двух і больш дзяржаў, г. зн. маюць двайное грамадзянства. Адбываецца пераважна з-за разыходжання законаў аб грамадзянстве розных дзяржаў. Сучаснае міжнар. права не валодае адзінай агульнапрызнанай рэгламентацыяй пытанняў, што ўзнікаюць у сувязі з біпатрыдамі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛІЦВЯ́НЫ,
вёска ў Уздзенскім р-не Мінскай вобл., каля р. Уса, на аўтадарозе Узда—Негарэлае. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 6 км на ПнЗ ад г.п. Узда, 70 км ад Мінска, 11 км ад чыг. ст. Негарэлае. 363 ж., 122 двары (1999).
Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. Радзімабел. вучонага У.З.Завітневіча.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАСА́ДЗЕЦ,
вёска ў Зарэчанскім с/с Лагойскага р-на Мінскай вобл. Цэнтр калгаса. За 58 км на ПнЗ ад г. Лагойск, 97 км ад Мінска, 42 км ад чыг. ст. Вілейка. 241 ж., 66 двароў (2000). Базавая школа, клуб, б-ка, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял.Айч. вайну. Радзіма З.Бядулі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
стове́жавы, ‑ая, ‑ае.
Паэт. Які вылучаецца мноствам вежаў (пра горад, палац і пад.). Вось ты, стовежавая Злата Прага!Мележ.А як жа ты, мая зямля-радзіма, а дзе твае стовежавыя замкі? Ці ж іх мае прапрадзеды сівыя, умельцы-мудрацы, не будавалі?Лось.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
экспатрыя́цыя
(с.-лац. expatriatio, ад лац. ех = з + patria = радзіма)
добраахвотнае або прымусовае высяленне каго-н. за межы радзімы, звязанае звычайна з пазбаўленнем грамадзянства.
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
land1[lænd]n.
1. зямля́; су́ша;
by land па су́шы;
on land на су́шы
2. зямля́, гле́ба;
fertile land урадлі́вая зямля́/гле́ба
3.lit. краі́на;
one’s native landрадзі́ма
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
ПАЧУ́ЛІ (Pogostemon patehouli),
кветкавая расліна сям. ясноткавых. Радзіма — Філіпінскія а-вы. Вырошчваюць як эфіраалейную культуру ў трапічнай зоне Паўд.-Усх. Азіі.
Паўкуст выш. да 1 м з валасніковістымі каранямі. Лісце супраціўнае, яйцападобнае, зубчастае, з моцным мускатным пахам. Кветкі белыя або светла-бэзавыя ў гронках. Плод — арэшак. Эфірны алей лісця выкарыстоўваюць у парфумерыі (лепшы фіксатар паху), мае інсектыцыдныя ўласцівасці. Лек., тэхн. расліна.