каланіза́тарскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да каланізатара, уласцівы яму. Каланізатарскія метады. // Тое, што і каланізацыйны. Каланізатарская палітыка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

камп’ю́тэрны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да камп’ютэра. Камп’ютэрная сістэма. // Які дзейнічае, функцыяніруе з дапамогай камп’ютэра. Камп’ютэрнае судна.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кана́тны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да каната; прызначаны для вырабу канатаў. Канатная фабрыка.

•••

Канатная дарога гл. дарога.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

каніце́льны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да каніцелі (у 1 знач.).

2. перан. Нудны, зацяжны. Каніцельная справа.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бюракраты́чны, ‑ая, ‑ае.

Які мае дачыненне да бюракратызму, да бюракратыі, уласцівы ім. Бюракратычны лад. Бюракратычныя адносіны да наватарства.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бялі́льны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да бялення. // Які служыць для бялення. Бялільны раствор. Бялільная сода. Бялільны чан.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вадзі́цельскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да вадзіцеля. Не адчуваецца ў.. [Бачуры] вадзіцельскай упэўненасці, лёгкасці, вядзе машыну напружана. Краўчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вае́нна-марскі́, ‑ая, ‑ое.

Які мае адносіны да вядзення вайны на моры. Ваенна-марскія сілы. Ваенна-марская база.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

лакіро́вачны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да лакіравання, прызначаны для лакіравання. Лакіровачны цэх. // Звязаны з лакіраваннем. Лакіровачныя работы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

лакры́чны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да лакрыцы, лакрычніку. Лакрычны корань. // Прыгатаваны з лакрыцы, з лакрычніку. Лакрычны парашок.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)