НЕКРАБІЁЗ (ад грэч. nekros мёртвы + ...біёз),

неабарачальныя фізіялагічныя або паталагічныя змены ў клетцы, што адбываюцца перад яе смерцю. Спалучаюцца з парушэннямі абмену рэчываў, якія прыводзяць да перараджэння клеткі (напр., Н. ліпоідны, Н. ліпоідны дыябетычны). Найб. характэрныя адзнакі Н.: зморшчванне ядра, яго распад і растварэнне, змена шчыльнасці цытаплазмы, аўтоліз.

А.​С.​Леанцюк.

т. 11, с. 278

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

НІ́ШКЕ, Нішке-паз, Верэпаз,

у мардоўскай (эрзя) міфалогіі вышэйшы бог, які стварыў неба і зямлю, запусціў у сусв. акіян трох рыб, на якіх трымаецца зямля, насадзіў лясы, стварыў чалавечы род (эрзю), загадаў мужчынам займацца земляробствам, а жанчынам — хатняй работай. Яго малілі аб ураджаі, здароўі людзей і жывёлы, паміналі ў замовах.

т. 11, с. 355

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

«ПАСТУШО́К»,

старадаўні бел. нар. танец, заснаваны на пастухоўскіх гульнях. Муз. памер ​2/4. Тэмп умераны. Характар танца вясёлы, заўзяты. Танцоры імітуюць паводзіны статка. Пастушок, які ўмела валодае пугай, прымушае ўсіх падпарадкавацца яго волі. Зафіксаваны ў 20 ст. ў в. Наркі Чэрыкаўскага р-на Магілёўскай вобл. І.​Серыкавым.

Л.​К.​Алексютовіч.

т. 12, с. 174

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПІ́ФАС (грэч. pithos),

вялікая гліняная пасудзіна, пашыраная ў крыта-мікенскую і антычную эпохі для захоўвання збожжа і інш. гасп. прыпасаў. П. мелі яйцападобную форму і ў вышыню дасягалі 1,5—2 м. Эгейскія П. ўпрыгожвалі рэльефным фрызападобным арнаментам. Звычайна П. укопвалі ў глебу і зверху клалі на яго каменную ці гліняную накрыўку.

т. 12, с. 393

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПЛЕ́ШЧАНІЦКІ РАЁН,

адм.-тэр. адзінка на Беларусі ў 1924—62. Утвораны 17.7.1924 у Барысаўскай акр., з 9.6.1927 да 26.7.1930 у Мінскай акр., з 20.2.1938 у Мінскай вобл. Цэнтр — мяст. Плешчаніцы. 20.8.1924 падзелены на 11 сельсаветаў, на 1.1.1941 меў 13 сельсаветаў. 25.12.1962 раён скасаваны, яго тэрыторыя далучана да Лагойскага р-на.

т. 12, с. 425

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПРЭЗІНДЖА́НТРАП (ад лац. prae перад + зінджантрап),

выкапнёвы прымат, рэшткі якога (маленькі раструшчаны чэрап) разам з груба абабітымі галечнымі прыладамі знойдзены англ. археолагам Л.С.Б.Лікі ў цясніне Олдувай у 1960. Частка даследчыкаў лічыць П. найстаражытнейшым чалавекам пад назвай Homo habilis (чалавек умелы) і адносіць яго да аўстралапітэкаў. Існаваў каля 2 млн. г. назад.

т. 13, с. 92

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

СЕРТЫФІКА́Т (франц. certificat ад лац. sertifico сведчу),

дакумент (пасведчанне) аб якасці прадукцыі, праве яго ўладальніка карыстацца або валодаць чым-н., аб наяўнасці пэўных ведаў, уменняў і інш. Напр., дакумент на гатунковасць і якасць насення, крэдытнай установы, страхавога агенцтва, пасведчанне аб заканчэнні спец. курсаў навучання, мед. даведка аб прышчэпліванні і інш.

т. 14, с. 352

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

СІДЭРЫ́ЧНЫ МЕ́СЯЦ, Зорны месяц,

прамежак часу паміж 2 паслядоўнымі вяртаннямі Месяца, пры яго бачным месячным руху, у адно і тое ж (адносна зорак) месца нябеснай сферы. Працягласць непастаянная, можа мяняцца на некалькі гадзін. Сярэдняе значэнне С.м. 27,321661 сярэдніх сонечных сутак. С.м. роўны перыяду поўнага абарачэння Месяца вакол Зямлі (адносна зорак).

т. 14, с. 371

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

упіка́ць, упікну́ць разм. (папракаць) vórwerfen* vt (каго-н. D, у чым-н. A); Vórwürfe máchen (D); j-m éinen Vórwurf máchen (у чым-н. wegen G); j-m etw. únter die Náse réiben* (даць каму-н. ясна зразумець);

яна́ ўпікну́ла яго́ за ўпа́ртасць sie warf ihm séine Störrigkeit vor

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

чапа́ць

1. (дакранацца, датыкацца) ánrühren vt, berühren vt, ánfassen vt;

не чапа́ць! nicht berühren!, nicht ánfassen!

2. (закранаць, турбаваць) stören vt, be¦únruhigen vt;

не чапа́й яго́! lass ihn in Rúhe!;

3. перан. (хваляваць, расчульваць) rühren vt, bewégen vt; ergréifen* vt;

гэ́та мяне́ не чапа́е das lässt mich kalt

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)