Маты́рка ’шнурок з драўлянай палачкай на адным канцы і драцяным стрыжнем на другім для нанізвання рыбы’ (міёр., Нар. сл.). Няясна. Магчыма, роднаснае да рус. паўн. мотырь, мотырь ’палка ў рыбалоўнай сеці’, ’кол, пахіла ўбіты ў зямлю над агнём (замест сошак), на якім вешаюць чайнік’ і да кіраў. мотылка ’прыстасаванне для намоткі нітак’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ме́злева ’аброк натурай’ (Нар. Гом.), мезлява ’падатак у Вялікім княстве Літоўскім у выглядзе скаціны, птушак, яек’, ’від абавязковай працы’ (Ябл., Вяржбоўскі, дыс.; Брукнер, Litwa), ст.-бел. мезлева, мезлива ’падатак за быдла’ (XV ст.). Балтызм. Параўн. літ. mẽzliava ’падатак, складчына’, лат. mezlava ’падатак’ (Карскі, Труды, 390; Булыка, Лекс. запазыч., 85; Лаўчутэ, Балтизмы, 94).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Муні́ца ’амуніцыя’ (Рам. 3; гом., Нар. Гом.) — скажонае рус. амуниция ’тс’ (з адпадзеннем пачатковага а‑), якое з польск. amunicja. Яно узыходзіць да лац. mūnītio ’узвядзенне фартыфікацый’, ’пракладка (мастоў)’, ’умацаванне’, moenia ’гарадскія сцены’, як і ст.-бел. муницыя ’умацаванае < месца, фартыфікацыя’ (XVI ст.), запазычанае са ст.-польск. municja ’тс’ (Булыка, Лекс. запазыч., 65–66).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
На́варня ’бервяно, якое кладзецца над вокнамі і дзвярыма’ (столін., Нар. сл.). Хутчэй за ўсё з на́варатня ’тс’ (гл.), аднак не выключана, што гэта самастойнае ўтварэнне ад кораня вор‑, прасл. ver‑/vor‑ са значэннем ’замыкаць, закрываць’; зыходным, магчыма, быў прыметнік тыпу *наборны, параўн. наварысты ’пахілы’, г. зн. ’накрываючы, закрываючы, замыкаючы’, што адпавядае прызначэнню рэаліі.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ку́зня 1 ’майстэрня для апрацоўкі металаў коўкай’ (ТСБМ, Шат., Касп., ТС, Сл. паўн.-зах., Жыв. сл., Сержп. Грам., Яшк., Яруш., Жыв. сл., Нар. словатв., Гарэц., Грыг.). Да каваць (гл.). Суфіксацыя на ‑знь‑ (SP, 1, 118–119).
Ку́зня 2 ’прыстасаванне з кары для збірання ягад’ (Жыв. сл.). Параўн. кузаў 2 (гл.). Магчыма, да *кузоўня.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Жыгаце́ць ’гарэць, успыхваць’ (зэльв., Нар. словатв., 16). Ад дзеяслова жыгаць ’бліскаць’ з суфіксам ‑ацець, які выкарыстоўваецца для апісання многакратнага перарывістага дзеяння ў дзеясловах гучання і свячэння (параўн. жухацець, грукацець, бразгацець, шаргацець і інш.), ці праз прамежкавы этап — наз. з суф. *‑ot‑ (> ‑ат‑ > ац‑) са значэннем ’мнагакратнае ўспыхванне’ *жы́гат, адкуль з суф. ‑ець дзеяслоў.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Заве́рыч ’палка, адзін канец якой усаджаны ў вуха навоя, а другі ляжыць на падлозе, не даючы навою круціцца’ (чырв. слаб., З нар. лекс.). Польск. дыял. zawiracz ’частка красён’. Ад дзеяслова *заве́раць (< польск. дыял. zawierać ’зачыняць, замыкаць’) з суфіксам ‑ыч, які ўжываецца для ўтварэння назваў прылад (параўн. зацёрыч, скопыч, Сцяцко, Афікс. наз., 45).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
*Зелянчу́к, зеленчу́к ’недаспелы плод’ (жыт., Нар. словатв.). Рус. куйбыш. зеленчу́к ’тс’, літарат. ’дабраполь, Galeobdolon Adans’, кур., разан., тамб. ’маладая жывёліна’, балг. зеленчу́к ’агародніна’. Ад прыметніка зялёны (гл.) з суфіксам ‑чук (Сцяцко, Афікс. наз., 126, дзе, аднак, недакладна форма, значэнне, рэгіён і прымета, пакладзёмся ў аснову намінацыі). Ці можна лічыць лексему прасл. дыял. — няясна.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пеляна́, пелена́, піліна́ ’падол, пярэдні ніжні край кашулі’ (Федар. 1; Янк. 1; Маш.; Дзмітр.; навагр., Шн.; Сцяшк. Сл.), пе́ляна ’тс’ (ст.-дар., Нар. сл.), пе́ляна, пе́лянь, пе́лена́, пе́ліна, піляна́, пяляна́ ’прыпол’ (Мог. Маг.), ’падол у сарочцы, сукенцы’ (Сл. ПЗБ; мазыр., Мат. Гом.), ’палатно, якім кума пакрывала дзіця пры абрадзе’ (карм., Мат. Гом.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Перава́л: перава́ламі (ісці) (аб дажджы) ’з перапынкамі’ (чэрв., Нар. лекс., ЛА, 2). Да пера- і валіць (гл.). Параўн. паралельныя рус. валаг. перм. перева́ла ’чорная, дажджавая хмара, якая раптоўна набягае, і з яе ідзе кароткачасовы дождж’, ст.-польск. przewal ’дождж’, у якіх захоўваецца старажытная семантыка ’падаць, ісці (пра дождж)’, параўн. балг. вали́ ’падае дождж’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)