утрыро́ўка, ‑і, ДМ ‑роўцы; Р мн. ‑ровак; ж.
1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. утрыраваць.
2. Перабольшванне, скажэнне ў выніку празмернага падкрэслівання чаго‑н. У.. [творчасці М. А. Чэхава] спалучаліся тэатральнасць, якая даходзіла амаль да утрыроўкі, да парадоксу, з незвычайнай пераканаўчай праўдзівасцю. Сяргейчык.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
футро́ўка, ‑і, ДМ ‑роўцы, ж.
1. Дзеянне паводле дзеясл. футраваць (у 1, 2 знач.).
2. Пласт, абліцоўка з якога‑н. вогнетрывалага або хімічна стойкага матэрыялу, якім пакрываецца ўнутраная паверхня металургічных печаў, каўшоў і пад. Замена футроўкі доменнай печы.
[Ад ням. Futter.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
цэнтраліза́цыя, ‑і, ж.
1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. цэнтралізаваць і стан паводле знач. дзеясл. цэнтралізавацца. Цэнтралізацыя дзяржавы. Цэнтралізацыя зямель. Працэс цэнтралізацыі капіталу.
2. Кіраванне чым‑н. з адзінага цэнтра.
•••
Дыспетчарская цэнтралізацыя — сістэма кіравання стрэлкамі і святлафорамі на чыгуначных станцыях.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
групо́ўка, ‑і, ДМ ‑поўцы; Р мн. ‑повак; ж.
1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. групаваць і групавацца.
2. Аб’яднаная група, якая адасобілася ад каго‑, чаго‑н. Палітычныя групоўкі. Літаратурныя групоўкі. □ У канцы лістапада.. нямецка-фашысцкае камандаванне спрабавала дэблакіраваць акружаную групоўку. «Маладосць».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
вы́шыўка, ‑і, ДМ ‑ўцы, ж.
1. Дзеянне паводле дзеясл. вышываць — вышыць; вышыванне (у 1 знач.).
2. Р мн. ‑вак. Від дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. На выстаўцы народнай творчасці шырока прадстаўлена вышыўка.
3. Тое, што вышыта або вышываецца. Ручнік з вышыўкай.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
адрабо́так, ‑тку, м.
1. Дзеянне паводле дзеясл. адрабіць (у 1 знач.).
2. толькі мн. (адрабо́ткі, ‑аў). Праца селяніна сваімі прыладамі і коньмі на памешчыка, кулака за доўг, зямлю. Парабкам [фон Крош] плаціў вельмі мала, уся вёска хадзіла да яго на адработкі. Арабей.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
выка́званне, ‑я, н.
1. Дзеянне паводле дзеясл. выказваць — выказаць (у 1, 3 знач.).
2. Выказаная думка, погляд. Выказванні класікаў марксізма-ленінізма аб літаратуры. □ Лектар гаварыў, часта спасылаючыся на свае выказванні па гэтаму пытанню. Галавач.
3. Выступленне. Запісаць выказванні на магнітафонную стужку.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
абліцо́ўка, ‑і, ДМ ‑ўцы, ж.
1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. абліцоўваць — абліцаваць.
2. Слой будаўнічага матэрыялу, які пакрывае паверхню асноўнага матэрыялу (для трываласці і прыгажосці). Светлая абліцоўка надавала.. [дому] лёгкасць, у гэты дом хацелася зайсці. Шахавец. // Матэрыял, якім абліцоўваюць. Керамічная абліцоўка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
задавальне́нне, ‑я, н.
1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. задавальняць — задаволіць.
2. Прыемнае пачуццё ад паспяховага ажыццяўлення, завяршэння чаго‑н. Данік адчуваў задавальненне сабой, гордасць, што здолеў перамагчы ўсе перашкоды. Краўчанка. Сябры з задавальненнем выкупаліся і вярталіся назад праз лес. Пестрак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
знос 1, ‑у, м.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. зносіць — знесці (у 1–5 знач.).
знос 2, ‑у, м.
Псаванне ў працэсе дзейнасці, выкарыстання і пад. Знос аўтапакрышак. □ — Нельга дапускаць, каб абсталяванне працавала на знос. Шыцік.
•••
Зносу няма чаму гл. няма.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)