Му́лец, му́ліц ’ручка касы’ (віц., ДАБМ, к. 260; Касп.), му́ліца, мулі́ца ’тс’ (мядз., вілей., ДАБМ, к. 260; мядз., Нар. сл.), ’ручка сахі’ (Дзміт.; мазыр., рэч., Смул.), ’мыліца, кастыль’ (тур., Выг. дыс., ТС). Да му́ліць (гл.). Аб суфіксах гл. Сцяцко, Афікс. наз., 39 і 44.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мярзля́к, мерзля́к ’чалавек, вельмі адчувальны да холаду, марозу’, ’мёрзлы прадмет’, ’замёрзлы выступ гразі’, ’лядзяк’ (ТСБМ, Шат., Ян.; клец., Нар. лекс.; смарг., Сл. ПЗБ), мярзьля́чча ’мёрзлыя камякі’, ’мёрзлая гародніна’ (Бяльк., Растарг., ТС). Да мёрзлы < мерзнуць (гл.). Аб суфіксе ‑як гл. Сцяцко, Афікс. наз., 130–131.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Накалпа́к ’вузлом на патыліцы (пра манеру завязваць хустку)’ (Сцяшк. Сл., маладз., Янк. Мат.), нъкалпык ’тс’ (міёр., Нар. сл.), накалпа́к ’абы-як (завязваць хустку)’ (Жд. 2). Да каўпак ’высокая шапка’ (гл.), захаванне л пасля галоснага сведчыць аб параўнальна новым запазычанні з цюрк. (рым.-тат.?) kalpak ’шапка’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Круха́1 ’крушына’ (Жыв. сл.). Гл. крушына.

Круха́2 ’хлебны квас’ (Сцяшк. Сл.). Параўн. крухі2 (гл.). Параўн. серб.-харв. кру̏х ’хлеб’, славен. krùh ’тс’, чэш. krušec ’каравай хлеба’. Аб магчымасці рэканструкцыі для праславянскай мовы першаснага значэння kruxъ ’хлеб’ гл. Мартынаў, Лекс. взаим., 87–88.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ку́зарэб ’чарапок, скручаны з бяросты’ (З нар. сл.). Відаць, складанае слова, першая аснова якога ўзыходзіць да кузаў2 (гл.). Адносна другой асновы можна выказаць здагадку аб яе паходжанні ад грэбці (гл.). Тады ў рэканструяваны выглядзе разглядаемая форма мела б наступны від: *куза(ва)‑грэб.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кусо́к1 ’частка чаго-небудзь’ (ТСБМ, ТС, Сл. паўн.-зах., Бяльк., Сержп. Ск., Яруш.). Укр. кусок, рус. кусок ’тс’. Да кус (гл.). Наяўнасць серб.-харв. ку́сак ’тс’ сведчыць аб прасл. kǫsъkъ (SP, 1, 93).

Кусо́к2 ’шклянка’ (Жд. 2). Да кусок1 у сэнсе ’порцыя’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Абэ́ржа1 ’прасторная хата, вялізная будоўля’ (Жд., Цыхун, вусн. памедамл., КТС, Арашонкава, нясвіж., вусн. паведамл.) < польск. oberża ’карчма’ < франц. auberge.

Абэ́ржа2 ’здаровая, мажная кабеціна’ (Жд.) да літ. béržti ’таўсцець, рабіцца моцным’. Можна меркаваць аб запазычанні абэржа ў гэтым значэнні з літоўскага (Мартынаў, SlW, 67).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Каву́р ’від качкі Lophaetyria cristata L., Podiceps cristatus L.’; ’нырэц’ (Касп.; ушац., Нар. сл.). Рус. гдоўск. кавра, каура ’качка Podiceps cristatus L.’ Адносна рус. слоў мяркуюць аб запазычанні з эст. kauŕ ’паўночны нырэц, Columbus arcticus’, гл. Фасмер, 2, 154. Бел. кавур з паўн.-рус. гаворак.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Паясні́ца, пояснэ́ца, поясні́ца, паесні́ца ’частка спіны крыху ніжэй пояса’, ’паласа тканіны, пояс у спадніцы, штанах’ (ТСБМ, Бес.; пух., бяроз., кам., стаўб., навагр., арш., мазыр., хойн., КЭС; Касп.), ’нашыйнік (у жывёл)’ (карэліц., Сл. ПЗБ). Да по́яс (гл.). Аб суфіксе ‑ніц‑а гл. Сцяцко, Афікс. наз., 164.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пла́ме ’полымя, агонь’ (Нас.), плетё ’тс’ (карэліц., Шатал.), пламя ’тс’ (ЛА, 4); рус. дыял. плете ’тс’. З ц.-слав. пламя ’тс’, бел. народная форма — полымя (гл.). Аб мене ’а > ’е гл. Карскі, 1, 104– 111. Сюды ж плеш ем ’агнём’, ’ярка’, ’гнеўна, люта, раз’юшанай (Нас.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)