Ма́рац, ма́рыц, ма́ріц, ма́рэць, марц ’сакавік’ (ТСБМ, Нас., Шат., Касп., Сцяц., Сцяшк. Сл., Жд. 1, Бяльк., Бес., Яруш., Нар. Гом., Сл. ПЗБ; браг., в.-дзв., Шатал.), ’перыяд цечкі ў катоў’, ’юр’ (Сцяц.; карэліц., Жыв. сл.), марцовы ’сакавіцкі’, ’стары паводле год (чалавек)’, ст.-бел. марецъ ’сакавік’ (XV ст.) запазычана са ст.-польск. marzec, якое са ст.-чэш. marec, mařec < ням. März ’тс’ (Кюнэ, 76; Булыка, Лекс. запазыч., 157). Сюды ж марцава́ць, марцова́ты, марцова́цца ’спарвацца, паляваць (аб катах, ваўках, знаходзіцца ў стане цечкі’ (Некр., Шат., Сл. ПЗБ, ТС; бяроз., Шатал.; зэльв., Жыв. сл.). Аналагічна рус. цвяр. ма́ртиться ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Машы́на ’сукупнасць механізмаў, якія выконваюць карысную работу’, ’транспартны сродак з рухавіком, аўтамашына’, ’поезд’, ’веласіпед’, ’чалавек-аўтамат’, ’сячкарня’, ’паравоз’ (ТСБМ, Сцяшк., Шат., Бяльк., Сл. ПЗБ). Відавочна, з польск. maszyna, якое з франц. machinę ’тс’. Апошняе праз лац. machina ўзыходзіць да ст.-грэч. дар. μαχανά ’прыстасаванне’. Гл. таксама махі́на. Дапускаецца ў якасці мовы-пасрэдніцы і руская. Сюды ж машыні́ст(ы), машыні́стка, машыніза́цыя; машы́нка ’частка лямпы на магазіне’; ’пішучая машынка’, ’прылада для стрыжкі валасоў’, ’запальнічка’, ’пліта з фаеркамі’, маладз., маст. ’кнопкі’, драг. машэ́нка ’маланка ў вопратцы’ і ’каварства, падман’ (ТСБМ, Жд. 1, Сцяшк., Сцяц., В. В., Мат. Гом., Нар. сл., Сл. ПЗБ, КЭС).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Нэ́ндза ’нуда; ныцік; пераборлівы ў ядзе’ (Сл. ПЗБ, Цых.), ’худы, знясілены чалавек’ (камян., Жыв. сл.), нэ́нджа ’пераборлівы ў ядзе’ (Сл. ПЗБ), нэ́нза ’нуда, ныцік, плакса’ (Сл. ПЗБ), нэ́нда ’нуда’ (Сл. ЦРБ), не́нза ’клопат, турботы’ (ТС), ст.-бел. нендза, надза, недза (1580 г.). Запазычана са ст.-польск. nędza ’беднасць; нядоля; бядняк’ (Булыка, Лекс. запазыч., 78); магчыма, шматразовае запазычанне ў больш позні час і семантычны ўплыў з боку нуда́ (гл.). Сюды ж нэ́ндзны ’дробны’ (Сл. ПЗБ), нэ́нзны ’дрэнны, мізэрны’ (Крыў., Дзіс.) (польск. nędzny ’варты жалю, убогі, мізэрны’), нэ́нзлы ’пераборлівы’, нэндзлы ’плаксівы’ (Сл. ПЗБ, Сл. ЦРБ), нэ́ндзіцца ’капрызіць’ (Сл. ПЗБ).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Палон ’няволя, у якую трапляе чалавек, захоплены ворагам у час вайны’ (ТСБМ, Нас., Гарэц., Яруш.), пало́ннік ’палонны’ (Нас., Гарэц.). Агульнаслав.: рус., укр. поло́н, ст.-рус. полонъ, ст.-слав. пленъ, польск. plon ’жніва, ураджай’, чэш. plen ’выручка, прыбытак’; ’ураджай’, славац. plen ’здабыча, грабеж’, серб.-харв. пле̑н, пли̏јен ’здабыча’, славен. plén ’здабыча, грабеж’, балг. плен ’палон’. Прасл. pelnъ. Роднасныя літ. pel̃nas ’заслуга, заработак’, pelnaũ, pelnýti ’заслужваць’, лат. pèlna ’заслуга, прыбытак’, ст.-інд. paṇas ’абяцаная узнагарода’, pánatē ’закупляе, скупляе’, грэч. πολέω ’купляю’, ст.-в.-ням. fäli (< *fēli̯a) ’прадажны’, ст.-ісл. falz ’тс’ (гл. Фасмер, 3, 314; там жа і агляд літ-ры).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лахмо́тка1 ’ануча’ (Грыг., ’кавалак тканіны’ (Бяльк., Ян.), ’старое адзенне, лахманы’ (Нас., Ян., Юрч., Вытв.;чачэр., Мат. Гом.), лахматы (пух., З нар. сл.). Бел.-рус. ізалекса, параўн. рус. лохмоткапск., смал., разан., сарат. ’ануча, кавалак матэрыялу’, разан. свярдл. ’старое, парванае адзенне’, польск. сувалк. iaxmytaчалавек, нічога не варты, ветранік, свістун, які не выклікае давер’я ні са знешняга выгляду, ні маральна’. Утворана ад лохмотъ, якое да лохмьК < !!!охъта. Чаргаваннем галоснага асновы звязана з лах 1 (гл.). Гл. таксама Фасмер, 2, 524.

Лахмо́тка2 ’распусная жанчына’ (Нас.), ’неахайная асоба’ (Гарэц., Др.-Падб.). Да лахмотка 1. Узнікла ў выніку семантычнага пераносу.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ба́хур1 ’распуснік, любоўнік’ (Нас., Мядзв., Яруш., Гарэц.), ’яўрэйскі хлопчык’ (Гарэц.), баху́р ’любоўнік’ (Федар., Др.-Падб.), ’байструк, пазашлюбнае дзіця’ (Жд., Сцяшк. МГ, Др.-Падб.), ’яўрэйскі хлопчык’ (Др.-Падб., Бесар.), баху́р (пра малых дзяцей; Сцяц.). Рус. ба́хур ’любоўнік, франт, малады яўрэй; таўсцяк’, укр. ба́хур, ба́хурь ’распуснік, лавелас; байструк; яўрэйскае дзіця; дзіця, хлопчык’, польск. bachur, bachor. Запазычанне з ст.-яўр. bāchūr (яўр.-ням. Bacher) ’малады чалавек; настаўнік’. Гл. Вінер, ЖСт, 1895, 1, 59; Брукнер, 10; Фасмер, 1, 137. Запазычанне праз польск. мову (параўн. ст.-бел. бохур ’франт, малады яўрэй’, XVI ст.; Булыка, Запазыч.).

Ба́хур2 ’пакладзены кабан’ (Нас.). Відавочна, метафара да ба́хур1 (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Варлаво́кічалавек з вялікімі вачамі наверсе’ (полац., Лучыц-Федарэц, вусн. паведамл.), варлаво́кій ’касавокі’ (Грыг.). Ужо Грыгаровіч (там жа) параўноўваў з чэш. vrlooký ’блізарукі’ (адкуль?). Параўн. укр. вирлоо́кий ’лупаты’, вирла́тий (пра вочы) ’тс’, вирла́ч ’тс’. Магчыма, ад *vьrlo ’рычаг, дышаль’ (параўн. Краўчук, ВЯ, 1968, № 4, 131), так Рудніцкі (395). Паняцце «вірлавокі» можа перадавацца словамі са значэннем ’рычаг, дышаль і да т. п.’ Параўн. яшчэ чэш. bidlovojký (ад bidlo ’рычаг’). Сюды ж і верлаво́кі ’лупаты, касавокі’ (Др.-Падб., Гарэц., Нас., Лысенка, ССП), рус. дыял. (смал.) Варлео́ка ’аднавокая казачная істота’, варлео́кий ’аднавокі’. Іншую этымалогію ўсёй групы слоў прапанавала Куркіна (Этимология, 1970, 101).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ахмістры́ня ’эканомка; жанчына ў панскім двары, якая распараджалася хатняй гаспадаркай і мела ключы ад прадуктаў’ (БРС, Нас., Мядзв. мін., Шн., Бяльк.), ахмістрына ’жанчына, якая любіць распараджацца’ (КСТ), ст.-бел. охмистрина ’аканомка, ключніца’ (з XVII ст., Нас. гіст.). Утворана ад ст.-бел. охмистръ ’дваровы; чалавек, які загадваў службай пры двары’ (з XV ст., Нас. гіст.), запазычанага праз польск. ochmistrz ’тс’ з ням. Hofmeister, па тыпу княгіня (ад князь) або субстантывацыяй прыналежнага прыметніка охмистрина, як бандарына (ад бондар), параўн. ст.-бел. охмистровая, гл. Паўленка, Веснік БДУ, 1974, 1, 47; Булыка, Запазыч., 233; згодна Кюнэ, Poln., 82, бел. ахмістрыня з польск. ochmistrzyni ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ашу́шкацца ’надзець на сябе многа адзежын’ (Нас., Чач., КЭС, лаг.), ошушкацца (КСТ), абшушкацца ’цёпла адзецца’ (КСП), ушушкацца (Бір. Дзярж.), нашушкацца (таўбц., жыт., петрык., брагін., Цыхун, вусн. паведамл.). Ад шушкацца ’цёпла апранацца, укрывацца’, што звязана з шушкацца ’капацца, шастаць; паволі і ціха што-небудзь рабіць’, да семантыкі параўн. копша ’занадта цёпла адзеты чалавек; той, хто капаецца, павольна працуе’, параўн. варыянты з х і ст у корані: нашухацца ’адзецца цёпла і многа’ (КСТ) і нашуштацца (нашустацца) ад шухацца, шустацца (па тэрміналогіі Махэка — «ch‑» і «st‑intensivum», параўн. чэш. ošoust, ošusta ’абарванец’ і славац. ošuchaný ’абарваны’, гл. Махэк₂, 619, 629), што можна разглядаць як вынік кантамінацыі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ба́бак ’ахапак ільну, вынесенага з сушні за адзін раз для апрацоўкі’ (Мат. АС, Шкл.), ба́бык, аба́бак ’малая ўкладка снапоў на полі’ (ДАБМ, 877). Мабыць, таго ж паходжання, што і аба́бак (гл.) ’мэндлік’. Але гэта не зусім яснае ўтварэнне. Хутчэй за ўсё назва аба́бак ’мэндлік’ была перанесена на ’ахапак ільну’ (а аба́бак ’мэндлік’, мабыць, аддзеяслоўнае ўтварэнне: абабіцца ’стаць падобным да бабы’, параўн. ба́ба ў значэнні ’круглыя, вялікія прадметы’; да марфалогіі параўн. Мяркулава, Очерки, 176–177).

Бабак, бабака ’дурань, безгаловы’ (Інстр. лекс.). Напэўна, метафарычнае ўжыванне слова бабак ’байбак, бабак’. Параўн. рус. байба́к ’байбак, непаваротлівы, лянівы і дурны чалавек’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)