ТЭАДАЛІ́Т (ад грэч. theaomai разглядаю + dolichos доўгі),
геадэзічны інструмент для вымярэння гарыз. і верт. вуглоў, вызначэння напрамку пры геадэзічных работах, тапаграфічных і маркшэйдэрскіх здымках, у буд-ве і інш.
Зрокавая труба Т. мае гарыз. і верт. восі вярчэння. Вуглы адлічваюць па гарыз. і верт. кругах. якія складаюцца з лімба і алідады. Адрозніваюць Т.: аптычны, лазерны; высокадакладны. дакладны і тэхнічны: таксама спецыялізаваныя: астранамічны, тахеометр, маркшэйдэрскі (горны). гіраскапічны (для вызначэння напрамку мерыдыяна), кодавы (фіксуе адлікі напрамку і вуглоў фотарэгістрацыяй). Выкарыстоўваецца Т. ў геадэзіі, астраноміі, авіяцыі, артылерыі, горнай і інжынернай справах. Гл. таксама Геадэзічныя прылады і інструменты.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
лесатэхні́чны, ‑ая, ‑ае.
1. Звязаны з лясной гаспадаркай, з лясной прамысловасцю. Лесатэхнічныя мерапрыемствы. Лесатэхнічны інструмент.
2. Які мае адносіны да падрыхтоўкі спецыялістаў для лясной прамысловасці і лясной гаспадаркі. Лесатэхнічны інстытут.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ляка́ла, ‑а, н.
1. Фігурная пласцінка для чарчэння крывых ліній. Чарцёжнае лякала.
2. У тэхніцы — кантрольна-вымяральны інструмент у выглядзе металічнай пласцінкі з фігурным выразам для праверкі вырабаў крывалінейнага профіля.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
фле́йта, ‑ы, ДМ ‑йце, ж.
Духавы музычны інструмент высокага рэгістра ў выглядзе драўлянай або металічнай трубкі з адтулінамі і клапанамі. Глуха войкнуў барабан. І флейты захваляваліся жалобнай мелодыяй.Мікуліч.
[Ням. Flöte.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
штодзёншчына, ‑ы, ж.
Разм. Тое, што і штодзённасць (у 2 знач.). Саламон пачаў адчуваць, што адукацыя вельмі патрэбны інструмент для яго новай працы. Усё звязвалася з непасрэднай практыкай штодзёншчыны.Бядуля.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Ке́рнер ’слясарны інструмент у выглядзе завостранага стальнога стрыжня, які прымяняецца пры разметцы загатовак для далейшай апрацоўкі’ (ТСБМ, Жыв. сл.). Укр.кернер, рус.кернер — запазычанні з ням.Körner ’тс’ (ЕСУМ, 2, 425).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
дуда́ж. (інструмент) Dúdelsack m -(e)s, -säcke, Sáckpfeife f -, -n;
зайгра́ць на дудзе́ den Dúdelsack zum Klíngen bríngen*
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
матуа́р
(фр. matoir)
інструмент для гравіравання, чакан.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
гамба́нг
(інданез. gambang)
інданезійскі ўдарны музычны інструмент.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
ду́дка, -і, ДМ -дцы, мн. -і, -дак, ж.
1. Народны духавы музычны інструмент з трыснягу або з дрэва ў выглядзе трубкі з дзірачкамі.
Даносіліся пералівы дудкі.
2. Круглае, звычайна пустое ўнутры сцябло чаго-н. (разм.).
Дудкі чароту.
|| памянш.ду́дачка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)