Пашпа́рыць1хутка пайсці’ (в.-дзв., Шатал.). Да па- і шпаркі (гл.). Аналагічна літ. skúostiхутка пайсці’ (< skubùs ’паспешны, шпаркі’, paskubà ’паспешнасць’).

Пашпа́рыць2 ’кінуць, шпурнуць’ (дзярж., Нар. сл.). Балтызм (?). Параўн. брасл. шпа́рг̌ацца ’кідацца’, раг. шпа́рг̌аць ’кідаць чым-н., шыбаць, шпурляць’ (Сл. ПЗБ), роднасным да якіх Грынавяцкене (там жа, 5, 495) лічыць літ. spirgė́ti ’кідацца’. Галосны а́ з ‑і‑, дзякуючы наступнаму ‑r‑.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

дакаці́ць, ‑качу, ‑коціш, ‑коціць; заг. дакаці; зак.

1. што. Коцячы, перамясціць да якога‑н. месца. Дакаціць бервяно да плота. Дакаціць кола да кузні.

2. Разм. Хутка даехаць куды‑н. Дакацілі на машыне да горада. // Хутка давезці каго‑н. куды‑н. У вуліцы коні і людзі пачулі сябе весялей; коні, здаецца, без Ігнатавых лейцаў, самі .. дакацілі да доўгай і шырокай, са святлом у вокнах будыніны вакзала. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пралётмахутка’ (Нас.). Ад праляцець з суф. ‑ма. Аб суфіксацыі гл. Карскі 2-3, 67. Параўн. таксама чэш. letmo ’мелькам, мімаходам’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прычаса́ць экспр. ’прыйсці’ (в.-дзв., Сл. ПЗБ). Да часаць (гл.) у значэнні ’хутка ісці’. Параўн. рус. дыял. причеса́ть ’прыйсці, з’явіцца; прымчацца’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

мане́ўраны, ‑ая, ‑ае.

1. Які вядзецца з прымяненнем манеўра (у 1 знач.), без доўгачасовых умацаванняў; проціл. пазіцыйны. Манеўраная вайна.

2. Здольны хутка мяняць напрамак руху. Манеўраныя атрады.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

мі́гам, прысл.

Разм. Вельмі хутка, у адзін момант. Мігам уся Андрэева вопратка робіцца мокрай і халоднай. Васілёнак. Хлапчукі мігам паразбягаліся хто куды, але далёка не адыходзілі. Няхай.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́крык, ‑у, м.

Гучны адрывісты вокліч, крык. Шум, жарты, вясёлыя выкрыкі поўнага задавальнення поўнілі лазню. Колас. Хутка пачуліся грозныя выкрыкі стражнікаў: «Шырэй дарогу! Шырэй! Убок! Убок!» Пестрак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вясля́р, весляра, м.

Той, хто вяслуе. Славік, не дужа натрэніраваны вясляр, хутка адчуў, як нялёгка веславаць супраць, здаецца, непрыкметнай, а ў сапраўднасці даволі моцнай плыні ракі. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

асво́йтацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

Разм. Тое, што і асвоіцца. [Дзяўчынка] хутка асвойталася, пасмялела і разгаварылася. Сачанка. Пакрысе качкі асвойталіся і пачалі браць ежу з Люсіных рук. Даніленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рыбалаве́цкі, ‑ая, ‑ае.

Які займаецца рыбнай лоўляй як промыслам; звязаны з лоўляй рыбы. Рыбалавецкая арцель. Рыбалавецкія калгасы. □ Хоць .. [Алег] і гарадскі хлопчык, ды хутка асвоіў рыбалавецкую справу. Гамолка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)