Рулі́1 ’страва, прыгатаваная з накрышанага хлеба ў малако ці падсоленую (з алеем) або падсалоджаную ваду’ (ТСБМ, Нас., ТС, Сл. ПЗБ; парыц., Янк. Мат.; докш., Янук.); ру́лі ’малако з пакрышаным хлебам, булкай (дзяціная ежа)’ (мядз., Нар. словатв.; петрык., Яшк. Мясц.). Паводле Краўчука (пісьм. павед.), праз польск.lura ’дрэнны напой’ шляхам метатэзы плаўных з с.-в.-ням.lura, ням.Lauer, што з лац.lōra ’віно, разрэджанае вадой’ (Брукнер, 304; Махэк₂, 342). Гл. таксама Анікін, Опыт, 269 (адводзіцца параўнанне з смал.жу́ли ’талакно, разбоўтанае ў вадзе’).
Рулі́2 адз. л. руль ’бульба, якая зімуе на полі’, ’цвёрдыя кавалкі бульбы ў кашы’ (Сл. ПЗБ), ’бліны, аладкі, спечаныя з рулёў’ (докш., Янк. Мат.). Няясна, магчыма, да папярэдняга слова. Параўн. таксама рульба (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
struggle
[ˈstrʌgəl]1.
v.t.
1) змага́цца, хо́дацца
to struggle for a living — змага́цца за кава́лак хле́ба
to struggle for freedom — змага́цца за во́лю
to struggle against the difficulties — змага́цца зь ця́жкасьцямі
2) намага́цца, рабі́ць нату́гі
The old man struggled to his feet — Стары́ чалаве́к з нату́гай уста́ў на но́гі
2.
n.
1) змага́ньне, хо́даньне n.
2) вы́сілак -ку m., намага́ньне n.
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
béißen*
1.vt
1) куса́ць, джа́ліць;
auf die Zúnge ~ прыкусі́ць язы́к (тс.перан.);
um sich (A) ~ агрыза́цца;
nichts zu ~ háben не мець ні кава́лка хле́ба
2) то́ркаць (пра рыбу)
2.vi пячы́, шчыпа́ць;
der Rauch beißt in die Áugen дым есць во́чы
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
буйны́
1.в разн. знач. кру́пный;
б. дождж — кру́пный дождь;
~на́я рага́тая жывёла — кру́пный рога́тый скот;
~на́я бу́льба — кру́пный карто́фель;
б. вучо́ны — кру́пный учёный;
~на́я перамо́га — кру́пная побе́да;
~на́я арганіза́цыя — кру́пная организа́ция;
2. (о растительности) бу́йный;
~на́я збажына́ — бу́йные хлеба́;
б. рост траў — бу́йный рост трав
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
казна́, ‑ы, ж.
Уст.
1. Сукупнасць грашовых, зямельных і іншых матэрыяльных каштоўнасцей дзяржавы. — Пад казну зямля пайсці не можа, гэта ўласнасць пана міністра.Чорны.
2. Дзяржава як уладальнік гэтых каштоўнасцей, а таксама ўрадавая ўстанова, якая распараджаецца маёмасцю дзяржавы. — Далася вам гэтая казка. Самі на сябе рабіць будзеце, а не на казну, свая ж гаспадарка будзе.Галавач.// Дзяржаўная ўстанова, прадпрыемства. А хлеба ўсё ж такі не хапала; узімку наймаліся ў казну рэзаць дровы, вазілі кароўкі, наймаліся ў гарадах...Каваль.
3. Грашовыя сродкі, маёмасць. Паднятыя апоўначы ў пошуках заработку бедныя дзеці так і паехалі, не багата сабраўшы для папаўнення казны сіроцкага дома.Філімонаў.
[Цюрк.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
засты́лы, ‑ая, ‑ае.
1. Які стаў густым, цвёрдым пры ахалоджванні. Застылы тлушч. □ Нажом з драўлянымі тронкамі цётка адрэзала танюсенькую скібачку хлеба, паклала на яе кавалачак застылага мёду.Нядзведскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
жы́та, ‑а, М жыце, н.
1. Аднагадовая расліна сямейства злакавых, зерне якой скарыстоўваецца для прыгатавання хлеба. Зжаць жыта. Звезці жыта ў гумны. Абмалаціць жыта. □ З каласоў завязалі Бараду, як вялося, Каб трубою, казалі, Штогод жыта вілася.Калачынскі.
2. Зерне гэтай расліны. Мяшок жыта ляжаў на зямлі каля самага ганку.Бядуля.Затым пад жарты і смех гасцей маладога і маладую абсыпалі жытам, каб былі добрымі гаспадарамі.Васілевіч.
3.толькімн. (жыты́, ‑оў). Жытнія палі. Дзівіўся: гэтакіх ніколі Не бачыў у жыцці жытоў.Прануза.На многа вёрст было відаць з гары Адсюль палі жытоў і канюшыны.З. Астапенка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
паку́та, ‑ы, ДМ ‑куце, ж.
Вялікая фізічная або душэўная мука; мучэнне. Часам.. дзверы вагона адчыняліся, і людзі маглі ступіць на зямлю, выпіць пэўную порцыю вады, атрымаць кавалачак дрэннага хлеба, глытнуць свежага паветра. А потым зноў бясконцыя пакуты...Маўр.Рэўнасць.. [Сцяпана] нарадзілася разам з каханнем, і гэтыя пачуцці-блізняты па чарзе то натхнялі яго, то прычынялі пакуту.Дуброўскі.//узнач.вык. Аб чым‑н. вельмі цяжкім, пакутлівым. — Ну ж і балота! вось атрута, То не работа мне — пакута: Ступіў два крокі і спыняйся.Колас.// Аб выяўленні пакутлівых адчуванняў. Наталля Пятроўна сядзела, сціскаючы скроні далонямі, і на твары яе была пакута.Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прые́мнасць, ‑і, ж.
1. Уласцівасць прыемнага. Прыйшоўшы назаўтра з работы, .. [кравец] гадзіны дзве адпачываў, адчуваючы пад сабою прыемнасць чыстай пасцелі.Чорны.
2. Пачуццё радасці, задавальнення ад чаго‑н. прыемнага. Там, на лузе, .. [Пятро] адчуў сябе ў бяспецы і з прыемнасцю пераначаваў у стозе сена.Шамякін.Міход паліваў пану каменданту над цэбрам, а той аж фыркаў ад прыемнасці.Сабаленка.[Гаспадары] з’елі яе ўдваіх, кусаючы, як згаварыўшыся, многа хлеба і мала каўбасы, каб надалей расцягнуць прыемнасць.Чорны.
3. Што‑н. прыемнае; тое, што прыносіць радасць, задавальненне. Зрабіць прыемнасць. □ [Вера:] — А што, непрыемнасці ў вас? — [Клопікаў:] — Ах, божа, божа! Якія ж могуць быць прыемнасцю ў нас пры нашай службе?Лынькоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
счарсцве́лы, ‑ая, ‑ае.
1. Які стаў чэрствым, страціў першапачатковую мяккасць. Жалезны стол, счарсцвелы хлеб і томік Гейнэ на стале.Вялюгін.Хлопцу, занятаму ядою, Счарсцвелы аржаны праснак, Што праганяў ён сырадоем, Напамінаў знаёмы смак Святога матчынага хлеба З салодкім смачным малаком.Аўрамчык.//перан. Які стаў бяздушным, нячулым. Старое, счарсцвелае за доўгія гады жыцця сэрца [Параскі] нібы памаладзела і соладка калацілася.Сабаленка.
2. Зацвярдзелы, агрубелы. Вясна... Пачарнелі сляды На счарсцвелым зімовым снягу. І цурочкі бурлівай вады На пратораны шлях павязуць.Хведаровіч.Між камення выбівалася на .. [вуліцы] ўлетку нямоглая трава, а за тратуарамі, на счарсцвелых грудках, яна бралася нават цэлымі лапікамі, кусцістымі і густымі.М. Стральцоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)