1. Той, хто паказвае фокусы 2 (у 1 знач.). На эстрадзе выступіў фокуснік.
2.перан.Разм. Чалавек, здольны да хітрыкаў, махлярства; спрытнюга. [Сяргей:] — Пакажыце мне таго фокусніка, што так лоўка хлусіць вам. Калі ён мяне бачыў у тым цягніку, дык як жа я мог знікнуць.Машара.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
хана́, нескл., ж.; узнач.вык., каму-чаму.
Разм.груб. Канец, смерць. [Шапавалаў:] — Ну, таварыш капітан, нам проста пашанцавала, што паспелі выбрацца з таго праклятага балота! Хана была б усім!Шашкоў.Машына, як вядома, любіць аднаго гаспадара. А пойдзе па руках, так і знай, што хана ёй.Курто.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ху́стка, ‑і, ДМ ‑тцы; Рмн. ‑так; ж.
Кусок тканіны ці вязанага палатна, часцей квадратнай формы, які завязваецца на галаву, шыю ці накідваецца на плечы. Як толькі сцямнела, Аня пакінула хустку і ціха выйшла з хаты.Мележ.Старая на хвіліну змоўкла, перавязала хустку на галаве.Бядуля.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
чарця́ка, ‑і, ДМ ‑у, Т ‑ам, м.; ДМ ‑цяцы, Т ‑ай (‑аю), ж.
Разм. Тое, што і чорт (ужываецца як фамільярна-грубаватае слова-зваротак). — Часам так схаваецца, чарцяка [грыб], што ўсё лісце пераграбеш — няма.Сачанка.[Андрэй Чарныш:] — Ах ты, чарцяка, думаю, а самому чамусьці дужа радасна стала.Марціновіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шапяля́віць, ‑ляўлю, ‑лявіш, ‑лявіць; незак.
Вымаўляць мяккія с, з з шыпячым адценнем. Калісьці, рамантуючы прыёмнікі, Мішка адкусваў дроцікі, павышчарбляў зубы і цяпер шапялявіў: — А ш чым я аштануша?Карпюк.— Зрабіць так, як ніводная высакародная літоўка не зробіць?! — шапялявіў .. [Парэчкус], быццам нешта не месцілася ў яго роце.Броўка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
падтры́мкаж.
1. (матэрыяльнаядапамога) Unterstützung f -, -en; Hílfe f -, -n;
2.перан. Unterstützung f -;
я карыста́юся падтры́мкай ich geníeße séine Unterstützung; Rückhalt m -(e)s;
яна́ ма́е ў ім вялі́кую падтры́мку sie hat éinen stárken Rückhalt in ihm; Hílfe f -;
ён ака́зваў мне як матэрыя́льную, так і мара́льную падтры́мку er gewährte mir sowóhl materi¦élle, als auch morálische Unterstützung [Hílfe]
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
імкну́цца, ‑нуся, ‑нешся, ‑нецца; незак.
1. Хутка рухацца, накіроўвацца куды‑н. Жылы дрэў напоўніліся сокам, Ручаі імкнуцца да ракі.Панчанка.[Вада] не тоўпіцца ў берагах, імкнецца напрасткі.Колас.//перан. Адчуваць цягу да каго‑, чаго‑н. Крамарэвіч.. імкнуўся да Колі як да нейкага неабходнага апірышча сваёй душы.Чорны.[Сяргей] звычайна гаварыў толькі пра свой полк, і ўжо гэтага было дастаткова, каб зразумець, што ўсімі думкамі сваімі ён быў там, сярод авіятараў, імкнуўся да іх.Сіўцоў.
2. Старацца трапіць куды‑н., быць дзе‑н. або стаць кім‑н. У Маскву, як у сталіцу міру, усе імкнуцца.Няхай.Не бойся ліхое напасці, — Мы знаем, Ў якую імкнешся ты даль, Якога шукаеш ты шчасця!Вітка.
3. Старацца дасягнуць чаго‑н., настойліва дамагацца чаго‑н. Імкнуцца да міру. □ І мне здалося, што.. сын [Белавуса] Барыс нават імкнецца так хадзіць, як ходзіць яго бацька, і так з людзьмі размаўляць, як яго бацька размаўляе.Гурскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Кашала́ ’верх воза, сам воз’ (Касп.), кашала́ ’кош’, кашалы́ ’высокія драбіны ў возе, воз з такімі драбінамі’ (Сл. паўн.-зах., 2). Гэтыя бел. словы можна рэканструяваць як*košela, што з’яўляецца вытворным ад *košm ’карзіна’ пры дапамозе суф. ‑ela. Суфіксальная частка тут вельмі варыятыўная, так што ўсе вядомыя выпадкі можна прадставіць як*košelъ/*košela/*košelь. Праблематыка суфіксальнай варыянтнасці ўскладняецца яшчэ тым, што сустракаюцца таксама выпадкі іншага вакалізму ў суфіксах (параўн., напр., польск.koszałka). Падрабязна гл. у Трубачова, Эт. сл., 11, 187–189.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Та́бу ’быццам бы, як бы’: ад зямлі та́бу адсы́рвае (мазыр., ГЧ). Кандэнсацыя выразу так бы ’як бы’ ці *то бы (гл. то, бы) з дыялектным пераходам ы → у ў фіналі.
Табу́ ’забарона’, ’забарона на пэўнае слова, дзеянне, прадмет’ (ТСБМ, Некр. і Байк.). Праз рус.табу́ ’тс’ з англ.taboo, tabu ’табу, забарона’, што, у сваю чаргу, запазычана з палінэзійскіх моў, дзе tapu ’свяшчэнны, недатыкальны’ літаральна азначае ’асаблівым чынам адзначаны’ і складаецца з дзвюх частак ta ’адзначыць’ і pu ’надта, надзвычай’ (ЕСУМ, 5, 500).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
іна́кш, прысл. і злучн.
1.прысл. Тое, што і іначай (у 1 знач.). Ужо зусім інакш, сустракалі назаўтра хлопцы сясцёр.Грахоўскі.— У нашым становішчы трэба разважаць інакш.Маўр.
2.злучн.супраціўны. Тое, што і іначай (у 2 знач.). Данік разумеў, што там — вялікі бой, можа нават такі, як бітва пад Барадзіно.., інакш немцы не кідалі б столькі авіяцыі.Шамякін.
3.злучн.далучальны. Далучае члены сказа, якія растлумачваюць змест папярэдніх слоў ці сказаў. [Бабручыха] была баба, як кажуць, набожная — кожную справу ў сваёй гаспадарцы пачынала малітвай з трэбніка. Былі ў ім розныя «чыны», інакш — абрады, і малітвы.Брыль.
•••
Інакш кажучыгл. кажучы.
Так ці інакшгл.так.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)