ІЗРАІ́ЦЕЛЬ Неса Абрамаўна (н. 4.6.1924, г.п. Хіславічы Смаленскай вобл., Расія),
бел. вучоны ў галіне мікрабіялогіі. Д-рмед.н. (1972), праф. (1976). Скончыла Мінскі мед.ін-т (1946) і працуе ў ім (з 1948). Навук. працы па пытаннях склеромнай інфекцыі, клебсіелёзаў, імуналогіі, хранічных інфекцый і інш.
амерыканскі фізікахімік. Скончыў Мекс.нац.ун-т і ун-т у г. Фрайбург (Германія, 1968). У 1968—79 у Каліфарнійскім ун-це. З 1989 праф. Масачусецкага тэхнал. ун-та. Навук. працы па хіміі атмасферы. Устанавіў, што атм. азон раскладаецца фрэонамі, якія шырока выкарыстоўваюцца як холадагенты (разамз Ш.Роўландам, 1974). Нобелеўская прэмія 1995 (разамз П.Крутцэнам, Роўландам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УІ́ЛЬЯМС (Williams) Бэці (Элізабет; н. 22.5.1943, г. Белфаст, Вялікабрытанія),
паўночнаірландская грамадская дзяячка, актывістка руху за мір. У жн. 1976 разамз М.Корыган заснавалі і ўзначальвалі да крас. 1978 жаночы рух «Згуртаванне мірных людзей». Дзеля спынення насілля, тэрору і грамадз. вайны ў Паўн. Ірландыі рух арганізоўваў і праводзіў сумесныя мірныя дэманстрацыі католікаў і пратэстантаў. Нобелеўская прэмія міру 1976 (разамз Корыган). З 1982 У. жыве ў ЗША.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЖУ́БА (Jubba),
рака ў Эфіопіі і Самалі. Даўж. 1600 км (разамзгал. вытокам Гэнале), пл.бас. 750 тыс.км² (разамзр. Вебі-Шэбелі). Пачынаецца на Эфіопскім нагор’і, цячэ па плато Самалі, упадае ў Індыйскі ак. Сярэдні расход вады 550 м³/с. У вільготныя сезоны (крас.—чэрв., вер.—ліст.) суднаходная ад г. Бардэрэ; у вусці — марскі порт Кісмайо (Самалі).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
без’язы́кі, ‑ая, ‑ае.
1. Які не валодае мовай, нямы. Пакута плёскае праз край! А ты глядзі і не зважай! А ты маўчы, як без’языкі!Колас.// Які дрэнна, невыразна гаворыць.
2.перан. Які не ўмее прыгожа і дасціпна гаварыць, трапна адказаць. Праўда, і сам.. [Алесь] быў далёка не без’языкі, — і перакінуўся з ёю ветліва-вострым слаўцом, і пасмяяўся разамз хлопцамі, але ж і злосны быў на тую... падумаеш! — німфу, пакуль, нарэшце, не прыехалі хлопцы з музыкамі...Брыль.// Які не можа, не адважваецца сказаць што‑н. каму‑н.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ЯГО́ЎДЗІК Мікалай Захаравіч (н. 15.8.1931, в. Куцэйкі Слонімскага р-на Гродзенскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне дэрматавенералогіі і клінічнай біяхіміі. Д-рмед.н., праф. (1985). Засл. дз. нав. Беларусі (1997). Скончыў Мінскі мед.ін-т (1953), дзе і працаваў. З 1959 у Бел. н.д. скурна-венералагічным ін-це (у 1968—86 нам. дырэктара). З 1986 у Мінскім мед. ун-це (у 1986—97 заг. кафедры). Навук. працы па лячэнні псарыязу, удасканаленні метадаў дыягностыкі і лячэння скурных і венералагічных хвароб, змяшчэнні мікраэлементаў у структуры скуры ў антагенезе.
Тв.:
Профессиональные болезни кожи. Мн., 1997 (разамз С.У.Федаровічам, В.П.Філонавым);
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СТРАЛЕ́Ц Міхаіл Васілевіч (н. 15.2.1959, г. Любань Мінскай вобл.),
бел. гісторык, палітолаг. Д-ргіст.н. (2003), праф. (2002). Скончыў БДУ (1981). З 1981 настаўнічаў. З 1987 у Брэсцкім тэхн. ін-це. Даследуе пытанні гісторыі і палітыкі Германіі ў 2-й пал. 20 ст., бел.-ням. сувязі. Сааўтар навуч. дапаможнікаў па гісторыі Беларусі і ўсеагульнай гісторыі для сярэдняй школы і ВНУ: «Малавядомыя старонкі гісторыі Беларусі: перыядызацыя, духоўная і матэрыяльная культура, манеты» (1991), «Некаторыя пытанні вывучэння эканамічнай гісторыі Беларусі ў ВНУ» (1995), «Некаторыя пытанні вывучэння гісторыі, эканамічнай тэорыі і культуралогіі ў ВНУ» (1997) і інш.
Тв.:
ФРГ и проблемы ограничения и сокращения вооружений в Европе (1949—1990 гг.). Брест, 1997;
Імперская ідэя ў нямецкай гісторыі і яе крах. Брэст, 1997;
Бонн и постсоциалистическое пространство в Европе: концепции и реалии 1990-х гг. Брест, 1999 (разамз В.І.Старыкавым);
Асноўныя этапы гісторыі беларуска-нямецкіх сувязяў. Брэст, 2000 (разамз М.А.Коршакам);
Германский бундесвер в 1990-е гг.: новые акценты, новые задачи. Брест, 2000 (разамз П.У.Малашуком);
Базавая тэрміналогія па гісторыі Беларусі. Брэст, 2001 (разамз Коршакам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МА́ЙТНЕР, Мейтнер (Meitner) Лізе (7.11.1878, Вена — 27.10.1968), аўстрыйска-шведскі фізік, адна з пачынальнікаў даследавання радыеактыўнасці. Скончыла Венскі ун-т (1905). У 1917—38 у Ін-це хіміі кайзера Вільгельма, адначасова з 1922 у Берлінскім ун-це (з 1926 праф.). З 1938 у Швецыі ў Нобелеўскім ін-це, з 1947 у Вышэйшай тэхн. школе ў Стакгольме. З 1960 жыла ў Англіі. Навук. працы па ядз. фізіцы і радыяхіміі. Адкрыла радыеактыўны элемент пратактыній (1917, разамз О.Ганам). Растлумачыла дзяленнем (тэрмін прапанаваны М.) ядраў урану вынікі доследаў Гана і Ф.Штрасмана па бамбардзіроўцы урану нейтронамі (1939, разамз О.Фрышам), прадказала ланцуговую ядз. рэакцыю. У яе гонар па рэкамендацыі Міжнар. саюза тэарэт. і прыкладной хіміі (1997) названы хім. элемент майтнерый. Прэмія імя Э.Фермі 1966 (разамз Ганам, Штрасманам).
Літ.:
Льоцци М. История физики: Пер. с итал. М., 1970. С. 440.
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
РАМЗА́Й, Рэмзі (Ramsay) Уільям (2.10.1852, г. Глазга, Вялікабрытанія — 23.7.1916), англійскі хімік і фізік. Чл. Лонданскага каралеўскага т-ва (1888). Замежны ганаровы чл. Пецярбургскай АН (1913). Вучыўся ва ун-тах Глазга (1866—70), Гайдэльберга і Цюбінгена (д-р філасофіі; 1872). З 1872 ва ун-це Глазга, з 1880 праф. Брыстольскага, у 1887—1913 — Лонданскага ун-таў. Навук. працы па фізічнай, арган. і неарган. хіміі, гісторыі хіміі і фізікі. Адкрыў аргон (1894, разамз Дж. У.Рэлеем), неон, крыптон і ксенон (1898, разамз М.Траверсам). Вылучыў гелій з газаў клевіту (разнавіднасць уранавай смаляной руды; 1895). Вызначыў месца інертных газаў у перыяд. сістэме хім. элементаў (1900, адначасова з Дз.І.Мендзялеевым). Эксперыментальна назіраў самаадвольны радыеактыўны распад радыю і радону з утварэннем гелію (1903, разамз Ф.Содзі). Нобелеўская прэмія 1904.
Літ.:
Соловьев Ю.И., Петров Л.П. Вильям Рамзай, 1852—1916. М., 1971.