аўстрыйскі вучоны, адзін з заснавальнікаў імунагематалогіі. Чл.Нац.АН ЗША. Скончыў Венскі ун-т (1891). З 1922 праф. паталогіі і бактэрыялогіі Ракфелераўскага ін-та ў Нью-Йорку. Навук. працы па імуналогіі і імунахіміі. Разам з Я.Янскім адкрыў групы крыві чалавека (1900), з Э.Поперам даказаў інфекц. прыроду поліяміэліту (1909), з А.Вінерам выявіў рэзус-фактар (1940). Нобелеўская прэмія 1930.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЕ́ДЭРБЕРГ ((Lederberg) Джошуа) (н. 23.5.1925, г. Монтклэр, ЗША),
амерыканскі генетык і біяхімік. Чл.Нац.АН ЗША. Скончыў Калумбійскі (1944) і Іельскі (1947) ун-ты. У 1947—58 у Вісконсінскім ун-це, з 1959 праф. Станфардскага і адначасова з 1962 Каліфарнійскага (з 1978 рэктар) ун-таў. Навук. працы па генетыцы мікраарганізмаў. Адкрыў механізм генет. рэкамбінацыі ў бактэрый. Нобелеўская прэмія 1958 (разам з Дж.Бідлам і Э.Тэйтэмам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЕН ((Lehn) Жан Мары П’ер) (н. 30.9. 1939, г. Расэм, Францыя),
французскі хімік-арганік. Чл. Парыжскай АН (1985). Скончыў Страсбурскі ун-т (1960), дзе працаваў у 1963—79 (з 1970 праф.). З 1979 у Калеж дэ Франс. Навук. працы па хіміі макрагетэрацыклічных злучэнняў (краўн-эфіраў). Распрацаваў агульныя метады сінтэзу полімакрацыклічных краўн-сістэм, у т. л. металаарган. характару. Нобелеўская прэмія 1987 (разам з Д.Дж.Крэмам, Ч.Педэрсенам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МА́ЙНАТ ((Minot) Джордж Рычардс) (2.12.1885, г. Бостан, штат Масачусетс, ЗША — 25.2.1950),
амерыканскі гематолаг і патафізіёлаг. Чл.Нац.АН ЗША і Амер. акадэміі навук і мастацтваў. Скончыў Гарвардскі ун-т (1912), з 1928 праф. гэтага ун-та. Навук. працы па паталаг. фізіялогіі і клініцы анемічных станаў. Распрацаваў метад «пячоначнай тэрапіі» злаякаснага малакроўя, што прывяло да адкрыцця вітаміну B12. Нобелеўская прэмія 1934 (разам з У.Мёрфі і Дж.Уіплам).
амерыканскі фізікахімік. Скончыў Мекс.нац.ун-т і ун-т у г. Фрайбург (Германія, 1968). У 1968—79 у Каліфарнійскім ун-це. З 1989 праф. Масачусецкага тэхнал. ун-та. Навук. працы па хіміі атмасферы. Устанавіў, што атм. азон раскладаецца фрэонамі, якія шырока выкарыстоўваюцца як холадагенты (разам з Ш.Роўландам, 1974). Нобелеўская прэмія 1995 (разам з П.Крутцэнам, Роўландам).
грузінскі скульптар. Нар.маст. Грузіі (1958). Чл.кар.АМСССР (1970). Скончыў Тбіліскую АМ (1930), з 1934 выкладаў у ёй (з 1944 праф.). Аўтар помнікаў Ш.Руставелі (1942) і М.Ахундаву (1958) у Тбілісі, Г.Эрыставі ў Горы (1950), Г.Дзімітрову ў Маскве (1972, з М.Мерабішвілі) і інш., партрэтаў. Дзярж.прэміяСССР 1943.
К.Мерабішвілі. Помнік Ш.Руставелі ў Тбілісі. 1942.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІ́ШЫН (Васіль Паўлавіч) (н. 18.1.1917, г. Арэхава-Зуева Маскоўскай вобл.),
расійскі вучоны ў галіне тэарэт. і прыкладной механікі. Акад.АНСССР (1966, чл.-кар. 1958). Герой Сац. Працы (1956). Скончыў Маскоўскі авіяц.ін-т (МАІ, 1941). З 1941 у н.-д. арганізацыях. З 1974 у МАІ (у 1974—90 заг. кафедры). Навук. працы па балістыцы, дынаміцы і ўстойлівасці лятальных апаратаў. Ленінская прэмія 1957.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
О́ЛТМЕН ((Altman) Сідні) (н. 8.5.1939, г. Манрэаль, Канада),
амерыканскі хімік і біёлаг. Чл.Нац.АН ЗША (1990), Амер. акадэміі навук і мастацтваў (1988). Скончыў Масачусецкі тэхнал.ін-т (1960). З 1971 у Іельскім ун-це (з 1980 праф.). Навук. працы па біяхіміі нуклеінавых кіслот. Адкрыў адначасова з Т.Р.Чэкам рыбазімы — ферментатыўна актыўныя рыбануклеінавыя к-ты (1983). Нобелеўская прэмія 1989 (разам з Чэкам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЎЛО́ЎСКІ (Аляксандр Іванавіч) (27.6.1927, г. Запарожжа, Украіна — 12.2.1993),
расійскі фізік. Акад.Рас.АН (1991, чл.-кар. 1979). Герой Сац. Працы (1966). Скончыў Харкаўскі ун-т (1950). У 1951—86 у спец.НДІ. Навук. працы па нейтроннай фізіцы, фізіцы высокіх шчыльнасцей энергіі, уласцівасцях рэчыва пры экстрэмальных умовах звышмоцнага магн. поля і ціску, лазернай фізіцы, фізіцы паскаральнікаў зараджаных часціц. Ленінская прэмія 1966, Дзярж. прэміі СССР 1953, 1983.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЕТРЫНЕ́НКА (Дзіяна Ігнацьеўна) (н. 8.11.1930, с. Белавусаўка Драбаўскага р-на Чаркаскай вобл., Украіна),
украінская спявачка (лірыка-каларатурнае сапрана). Нар.арт.СССР (1975). Скончыла Кіеўскую кансерваторыю (1955). З 1955 салістка капэлы «Думка», у 1962—87 — Кіеўскай філармоніі. З 1961 выкладае ва Укр. акадэміі музыкі (з 1985 праф.). У рэпертуары творы ўкр. кампазітараў, укр. і рус.нар. песні, арыі з опер. Дзярж.прэмія Украіны імя Т.Р.Шаўчэнкі 1972.