адро́джаны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад адрадзіць.
2. у знач. прым. Які адрадзіўся, аднавіўся. Адроджаная зямля. Беларускі народ ганарыцца сваімі адроджанымі гарадамі і вёскамі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
вы́хаваны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад выхаваць.
2. у знач. прым. Які ўмее добра паводзіць сябе, ветлівы. [Дзеці] рабілі ўражанне выхаваных і дысцыплінаваных хлопчыкаў. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
абагу́лены, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад абагуліць.
2. у знач. прым. Які ў працэсе калектывізацыі з прыватнага, індывідуальнага ператварыўся ў грамадскі, калектыўны. Абагуленая жывёла.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ко́мі, нескл.
1. Народ, які складае карэннае насельніцтва Комі АССР.
2. у знач. нязм. прым. Які належыць гэтаму народу. Комі Аўтаномная Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка. Комі культура.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
зада́дзены, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад задаць (у 1–3 знач.).
2. у знач. прым. Загадзя вызначаны, зараней устаноўлены. Самалёт лёг на зададзены курс.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
задзёрты, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад задзерці.
2. у знач. прым. Падняты ўгору. Нос быў трошачку задзёрты, але кірпатым яго нельга было назваць. Васілёнак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
закі́даны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад закідаць.
2. у знач. прым. Пакінуты без увагі, недагледжаны. Алесік страшна закіданы і адзеты бядней за ўсіх. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
занепако́ены, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад занепакоіць.
2. у знач. прым. Устрывожаны, неспакойны. [Жэня] раз-пораз уставала і кідала занепакоеныя позіркі на дзверы аўдыторыі. Карпаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
зані́жаны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад занізіць.
2. у знач. прым. Ніжэйшы за рэальныя паказчыкі чаго‑н., аб’ёму чаго‑н. Заніжаныя патрабаванне Заніжаная норма.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
здзі́ўлены, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад здзівіць.
2. у знач. прым. Які выражае здзіўленне. Здзіўленымі вачамі [Клава] глядзела на .. [Валодзю] з пасцелі, калі ён увайшоў. Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)