э́твеш
[венг. L. Eötvös = прозвішча венг. фізіка (1848—1919)]
адзінка градыенту сілы цяжару ў Міжнароднай сістэме адзінак (СІ), роўная змяненню паскарэння свабоднага падзення на 10-9 см/с2 на кожны сантыметр.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
ВІШНЯВЕ́ЦКІЯ, Карыбут-Вішнявецкія,
княжацкі род герба «Карыбут» у ВКЛ і Польскім каралеўстве. Сваё паходжанне выводзілі ад Карыбута, сына вял. князя ВКЛ Альгерда. Больш верагодна, што паходзілі ад князёў Нясвіцкіх з Валыні. Родапачынальнік кн. Міхайла Васілевіч Збаражскі (? — пасля 1516) валодаў замкам Вішнявец (адсюль прозвішча) у Крамянецкім пав. на Валыні. Вішнявецкім належалі вял. зямельныя ўладанні на Украіне і Беларусі, у т. л. Брагінская воласць (з 1509). У 16 ст. Вішнявецкія падзяліліся на 2 галіны: старэйшую [пайшла ад старосты прапойскага, чачэрскага і варнянскага кн. Івана Міхайлавіча (? — 1542)] і малодшую [пайшла ад старосты рэчыцкага князя Аляксандра Міхайлавіча (? — 1555)]. Першая галіна ў мужчынскім родзе згасла ў 1744, другая — у 1673. Найб. Вядомыя:
Дзмітрый Іванавіч (? — 1563), гл. Вішнявецкі Дз.І. Адам Аляксандравіч (? — 1622), уладальнік Брагіна, дзе ў 1601—03 знаходзіўся Лжэдзмітрый I, які абвясціў сябе царэвічам Дзмітрыем. Удзельнічаў у паходах Ілжэдзмітрыя I і Лжэдзмітрыя II на Маскву. Канстанцін Канстанцінавіч (1564—1641), ваявода белзскі (1636), рускі (1638), староста чаркаскі (1623) і крамянецкі. Пазнаёміў Ілжэдзмітрыя I са сваім сваяком Юрыем Мнішкам. Удзельнічаў у паходах Ілжэдзмітрыя (1604—05) і каралевіча Уладзіслава (1617—18) на Маскву. Іерамія Міхал Міхайлавіч (1612—20.8.1651), ваявода рускі (1646), староста гадзяцкі, канеўскі, пшэмыскі. Адзін з буйнейшых магнатаў на Украіне. Удзельнічаў у вайне Расіі з Рэччу Паспалітай 1632—34. Выступаў супраць цэнтралізацыі ўлады ў Рэчы Паспалітай. Патрабаваў ад караля рашучых дзеянняў па задушэнні вызв. вайны 1648—51 на Украіне, у выніку якой страціў большасць сваіх маёнткаў. На пачатку вызв. вайны на Украіне фактычна ўзначаліў процідзеянне паўстанцам-казакам і сялянам. Міхал (31.7.1640—10.11.1673), кароль польскі і вял. князь ВКЛ [1669—73]. Гл. Міхал Вішнявецкі. Януш Антоній (1678—18.1.1741), староста пінскі, падчашы ВКЛ (1697), маршалак надворны ВКЛ (1699), кашталян (1702) і ваявода (1704) віленскі, ваявода (1706) і кашталян (1726) кракаўскі. Міхал Сервацы (13.5.1680—16.9.1744), брат Януша Антонія, гетман польны ВКЛ (1702—03, 1707—35), гетман вялікі ВКЛ (1703—07, з 1735), кашталян (1703—06) і ваявода (1706—07, з 1735) віленскі, канцлер ВКЛ (з 1720), рэгіментар войска ВКЛ (1730). Пісьменнік і паэт. Апошні мужчына ў родзе Вішнявецкіх.
А.П.Грыцкевіч.
т. 4, с. 241
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
баліва́р
[ісп. bolivar, ад S. Bolivar = прозвішча кіраўніка барацьбы народаў Лац. Амерыкі за незалежнасць у пач. 19 ст. (1783—1830)]
1) грашовая адзінка Венесуэлы, роўная 100 сантымам;
2) мужчынскі капялюш з шырокімі палямі.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
гудае́ра
(н.-лац. goodyera, ад D. Goodyer = прозвішча англ. батаніка)
травяністая расліна сям. ятрышнікавых з вострым лісцем і дробнымі белымі пахучымі кветкамі, пашыраная пераважна ў халодных і ўмераных зонах; на Беларусі трапляецца рэдка.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
апертыза́цыя
[ад фр. N. Appert = прозвішча фр. вынаходцы (1752—1841)]
спосаб кансервавання мяса і агародніны, заснаваны на працяглым награванні ў кіпячай вадзе ў герметычна закрытых шкляных пасудзінах пасля таго, як адтуль адпампавана паветра.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
брашанты́т
(ад фр. A. Brochant = прозвішча фр. мінералога 19 ст.)
мінерал класа сульфатаў, які трапляецца ў выглядзе крышталічных скарыначак з украпленнямі украпінамі дробных ігольчатых крышталікаў цёмна-зялёнага колеру і ў выглядзе парашковых мас.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
бяго́нія
[н.-лац. begonia, ад фр. Bègon = прозвішча фр. аматара батанікі (1638—1710)]
травяністая расліна сям. бягоніевых з пярэстым лісцем і яркімі кветкамі, пашыраная ў тропіках і субтропіках; на Беларусі вырошчваецца як дэкаратыўная.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
паска́ль
[(фр. pascal, ад B. Pascal = прозвішча фр. вучонага (1623—1662)]
адзінка ціску і механічнага напружання ў Міжнароднай сістэме адзінак (СІ), роўная ціску сілай у 1 ньютан на паверхню ў 1 м2.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
сальві́нія
(н.-лац. salvinia, ад іт. A. Salvini = прозвішча фларэнтыйскага батаніка 18 ст.)
водная папараць з ніткападобным апушаным сцяблом і плаваючым лісцем, пашыраная ў стаячых і з павольнай плынню водах Еўразіі, Амерыкі, Афрыкі.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
сама́рый
(н.-лац. samarium, ад рус. самарскит = назва мінералу, ад Самарский = прозвішча рус. мінералога 19 ст.)
хімічны элемент, мяккі серабрысты метал, які належыць да лантаноідаў выкарыстоўваецца ў рэгулюючых стрыжнях ядзерных рэактараў, у святлатэхніцы.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)