красава́нне, ‑я, н.

Дзеянне і стан паводле знач. дзеясл. красаваць і красавацца. Пахі трывожаць мяне веснавыя І зноў я чакаю садоў красавання! Броўка. — Няхай маладыя ездзяць красавацца, а мне, старому, навошта яно, тое красаванне? Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ліпня́к, ‑у, м., зб.

1. Ліпавы зараснік. Ззаду ў мяне, за маладым бярэзнікам і ліпняком, пачынаецца нейкая маленькая балаціна. Нікановіч.

2. Разм. Дрэвы ліп, ліпы. Пахла і звінела пчаліным звонам алея маладога кучаравага ліпняку. Васілевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

самаса́д, ‑у, М ‑дзе, м.

Тытунь свайго пасеву і хатняй апрацоўкі. — Мой тытунь рэдка хто вытрымлівае, — сказаў.. [Хама], пілі я закашляўся, пацягнуўшы самасаду. Сергіевіч. — Давай перакурым, — прапанаваў Клім. — Сёлета ў мяне самасад на славу ўдаўся. Шахавец.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сцішка́, прысл.

Абл.

1. Ціха, нягучна. Настрой у нас быў прыўзняты, мы сцішка перагаворваліся, жартавалі. Ляўданскі.

2. Непрыкметна, патаемна. І вось, паявіўшыся неўзаметку, сцішка, усё больш і больш мяне пачынала трывожыць адчуванне нейкай няёмкасці. Скрыган.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

цало́к, ‑лка, м.

Разм. Чалавек, які метка страляе. Сцяпан агледзеў ваўка з аднаго боку, перавярнуў на другі, адшукаў, куды трапілі шраціны, і пахваліў сына: — Цалок ты ў мяне добры. Увесь набой засадзіў у галаву. Пальчэўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адапхну́ць сов. оттолкну́ть, отпихну́ть; отстрани́ть; (оттеснить) оттере́ть;

а. ло́дку ад бе́рага — оттолкну́ть (отпихну́ть) ло́дку от бе́рега;

ён ~ну́ў мяне́ і вы́йшаў — он оттолкну́л (отпихну́л, отстрани́л) меня́ и вы́шел

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (актуальны правапіс)

натхні́ць сов.

1. (вызвать творческий подъём) вдохнови́ть;

ві́ды мо́ра ~ні́лі мяне́ — ви́ды мо́ря вдохнови́ли меня́;

2. (вызвать душевный подъём) воодушеви́ть;

гераі́зм камандзі́ра ~ні́ў салда́т — герои́зм команди́ра воодушеви́л солда́т

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (актуальны правапіс)

ты́чыцца (каго, чаго) несов. каса́ться, име́ть отноше́ние (к кому, чему);

гэ́та мяне́ не т.э́то меня́ не каса́ется;

гэ́та не т. спра́выэ́то не име́ет отноше́ния к де́лу

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (актуальны правапіс)

unkindly [ˌʌnˈkaɪndli] adv. крыўдлі́ва, нядобразычлі́ва; няла́скава;

speak unkindly about smb. нядо́бра адзыва́цца пра каго́-н.;

Please, don’t take my remarks unkindly. Не крыўдуй на мяне за заўвагі, калі ласка.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

patience [ˈpeɪʃns] n.

1. (with) цярпе́нне;

I’ve got no patience with him. Ён выводзіць мяне з цярпення;

My patience is exhausted. Маё цярпенне скончылася.

2. пасья́нс (ігра ў карты)

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)